---
title: EDI
layout: default
---

**“Таямніцы малой радзімы”**

**Бялыніцкае падполле**

22 чэрвеня 1941 года быў звычайны летні дзень, бялынічане займаліся
мірнай працай. Бліжэй да палудня па радые некалькі разоў перадалі
паведамленне ТАСС аб нападзенні на СССР нацысцкай Германіі.

Усе мерапрыемствы па эвакуацыі і мабілізаціі ў Бялынічах праводзіліся ў
вельмі сціслыя тэрміны, а з набліжэнням фронту ўжо ў пачатку ліпеня на
раенны цэнтр упалі першыя авіябомбы. 9 ліпеня 1941 года Бялыніцкі раен
быў поўнасцю заняты нямецкімі войскамі, пацягнуліся доўгія гады
акупацыі.

Адначасова з фарміраваннем першых партызанскіх атрадаў ішоў працэс
стварэння падпольных груп. Ужо ў ліпені-жніўні 1941 года ў
Бялынічах з ліку камуністаў, камсамольцаў, беспартыйных
патрыетаў ствараецца падпольная група, якую ўзначальвалі
камуністы І.С.Корзун і Л.У.Бабіч.

Адным з напрамкаў дзейнасці падпольнай групы быў пошук зброі. У канцы
мая 1942 года Сяргей Старавойтаў, Іван і Мікалай Шарахоўскія ў в.
Чырвонае балотца, якая размяшчалася паблізу ад Бялыніч, перадалі
партызанам ручны кулямет Дзегцярова, каля тысячы патронаў да яго,
пяць вінтовак і некалькі гранат. Камсамолкі-падпольшчыцы Кацярына
Абрамава, Серафіма Маразевіч, Любоў Навіцкая, Ганна Чорная на беразе
р. Друць каля в. Мяльнік сустракаліся з сувязным 122-га партызанскага
атрада і перадавалі ім ёд, бінты, вату, шпрыцы.

Актыўны ўдзел у рабоце падполля прымалі камсамольцы Сяргей Старавойтаў і
Уладзімір Талан. Сяргей устанавіў у пуні батарэйны радыёпрыемнік, які
вынес з будынка разбітага гітлераўцамі раеннага радыевузла. Ен
рэгулярна слухаў звесткі аб становішчы на франтах, прымаў зводкі
Саўінфармбюро, запісваў іх і перадаваў таварышам. Распаўсюджвалі хлопцы
і лістоўкі сярод насельніцтва.

У маі 1943 года група бялыніцкіх падпольшчыкаў сумесна з партызанамі
здзейсніла дыверсію на зернескладзе, потым прыняла актыўны ўдзел у
разгроме нямецкага гарнізона ў Бялынічах.

Ішла барацьба з ворагам, але нечакана для падпольшчыкаў пачынаюцца
павальныя арышты.

Сення мала хто з бялынічан ведае, што ў старым цагляным двухпавярховым
доме, дзе зараз знаходзіцца кафэ “Белые росы”, ў перыяд нямецкай
акупацыі ў падвалах размяшчаўся засценак СД. Сюды і патрапілі
пасля арыштаў С. Маразевіч, К.А.Чуліцкі, Д.А.Хадоркін, С.П.Гарэлік
і іншыя падпольшчыкі. Пасля катаванняў ўсе яны былі расстраляны.

Дзяўчаты, якія перадавалі партызанам медыкаменты, распаўсюджвалі зводкі
Саўінфармбюро сярод моладзі мястэчка, з’яўляліся і сувязнымі
партызанскіх атрадаў. З Кацярынай Абрамавай, Любоўю Навіцкай,
Ганнай Чорнай устанавіла сувязь здрадніца з Круглага, якая потым выдала
іх гестапа. Абрамаву арыштавалі ў канцы сакавіка 1944 г., затым былі
ўзяты Навіцкая і Чорная. 13 мая 1944 года яны былі расстраляны ва
ўрочышчы Няропля.

Да Перамогі заставаўся цэлы год крывавай барацьбы з ворагам. Ужо пасля
вайны целы расстраляных падпольшчыц былі перавезены і пахаваны на
могілках у Бялынічах.
