Галоўная

 

Персанальны паказальнік
Геаграфічны паказальнік
Літаратурныя аб'яднанні і гурткі

 

Літаратурныя аб'яднанні і гурткі

  Гурток "Юны карэспандэнт і літаратар"
   
 
3 2006 года пры гімназіі №1 т.п. Бялынічы працуе гурток “Юны карэспандэнт і літаратар“ раённага Центра творчасці і вольнага часу навучэнцаў. Уражвае тое, што многія падлеткі імкнуцца грунтоўна авалодаць роднай мовай, адчуць усе яе адценні, настроіць на высокі лад сваё маладое сэрца. Асабліва ў іх душах глыбокі след пакінулі мудрыя словы класіка беларускай літаратуры Цёткі – Алаізы Пашкевіч: “Бедны той, хто апрача грошай, апрача багацця, якое пры першым жа няшчасці счэзне дазвання, не мае скарбаў вечных - скарбаў душы. Такі скарб, які ніхто ніколі адабраць ад нас не здолее, гэта лгобоў да бацькаўўчыны, да свайго народа, да роднай мовы“.
На занятках гуртка развіваюцца творчыя здольнасці падлеткаў праз напісанне заметак, рэпартажаў, вершаў і апавяданняў, выпрацоўваеца уменне калектыўнай і індывідуальнай паэтычнай творчасці, а таксама навыкі калектыўнага і індывідуальнага карэктавання вершаў.
А каб заняткі праходзілі змястоўна і цікава, праводзяцца сустрэчы з пісьменнікамі, вядомымі журналістамі, літаратурныя вечарыны, выпускаецца газета “Пралеска“, арганізоўваюцца творчыя экскурсіі і г.д.
Вершы і карэспандэнцыі, якія нараджаюцца з-пад пяра гімназістаў, – гэта голас дзіцячай душы. I няхай іх творы, змешчаныя сёння ў раёнцы, яшчэ трохі наіўныя, не вельмі дасканалыя, але яны шчырью, чыстыя, светлыя і ўзнёслыя.