| |
Шчасце
Густым зрабіўся змрок у акне пустым.
Я свечы запаліў, адзін каб на адзін
З пейзажам гаварыць – стаяў ён на мальберце.
Але ў квадраце чорным ночы
Гарэла зоркпаў адзіноце.
Я – не адзін!..
Са мною шчасце –
У квадраце чорным ночы.
***
Гэтай ноччу
Сон пакінуў мяне. І тады
У нетрах цемені, цвілі, жуды
Нейчы голас паклікаў прарочы.
За акном стагнаў вецер магіл,
Беглы слёзы па шыбах –
Дождж ішоў ледзяны.
Але там, дзе і холад і дождж
І той голас з зямлі ці знябёс,
Я убачыў – пралескі цвілі,
Адчуў подых вясны.
“Чайка”, Вясна…
“Чайку”я бязмежна люблю
У “Чайцы” мне добра, пакутліва добра
Буду планаваць свой прыезд
У “Чайку”, у дом з белымі вокнамі ў сад, дзе жыве мая Любаша.
Адпачываць паеду ў “Чайку”, у наш белы дом.
Буду сядзець ля каміна і слухаць цвіркуна
Жыву думкаю, што прыеду ў “Чайку”, у наш дом, наш сад, падымуся ў майстэрню
Жывы, здаровы, усё добра.
Надвор’е не давала працаваць.
Але сёння цудоўна, і я прагну работы.
Хутка снег сыдзе. У гэтыя два-тры дні можна ўсё зрабіць, і гэта так радуе сэрца
“Чайка”, вясна…
|
| |
Кіслячыха
– Цьфу! Няма на вас ні здыхаты, ні праклёну! Д’ябал вас тут носіць! Траву мняце! Гэтак вітала нас Кіслячыха з вёскі Вашывая Горка, косячы ускрай махавого балота.
– Шмель! – звярнуўся я да свайго спадарожніка.- Чаму Кіслячыха гэтакая злосная!
–
І не кажы, браток. Не баба – вядзьмарка! Усіх склубіць, усіх абгаворыць. І ўжо, даруй Божа, колькі разоў яе білі. Да смерці ніяк не заб’юць – жыве, усіх бэсцячы, нікому не даючы праходу. Нават сыны родныя колькі разоў збіраліся біць, даруй Божа, а яна ўсё жыве. У вёсцы што ні сходка, то і бойка з-за Кіслячыхі. Як на золаку уставаць не трэба яна абавязкова пабудзіць. Альбо лаецца, альбо лямантуе.
– Я да яе прыгледзеўся: маленькая, нос – смарчком, вочкі – мышыныя, рот вялізны, гаворыць з хрыпатком.
– Можа, малачка папіць жадаеце? Падзякаваўшы, ад малака адмовіліся. Пайшлі далей. І тут Шмель занепакоіўся:
–
Кепска, што мы яе сустрэлі. Лепш павярнуць назад. Вока ў яе злое, шчасце не будзе.
–
Ну, Фёдар, дарэмна ты ў гэта верыш, - супакоіваю я Шмеля.
– А ты, браток, спытай ў дзядзькі Якава Качаноўскага, як мы з ім лісіц абкладалі і як у той дзень сустрэлі Кіслячыху. Верыш ці не, але за ўсю зіму нічога не забілі. Што не бацнеш – уцякае. І хоць ты плач! Ля Доўгай пусткі ўжо як блізкалісіца набегла, бацнуў, а яна хоць табе што – вочы вырачыла, глядзіць. Падыходзім да Алушкінага моху. Сабака спыніўся ў густым бруснічніку. Я зняў з пляча стрэльбу. Падняўся вывадак белых курапатак. Я стрэліў. Дзве птушачкі камячкамі зваліліся на зямлю. Адна білася белаватымі крылцамі, заціхаючы. Падышоў да яе, узяў у рукі. У птушыных вачах адбівалься лес і неба.
– Ну, кладзі ў сетку, - сказаў Шмель. – Будзем тут іх шарыць. Я хацеў зарадзіць стрэльбу, гляджу – няма левага курка. Што за ліха! Згубіў?
- Кіслячыха зрабіла сваю справу, - услых падумаў я і ўсміхнуўся.
- Вяртаемся назад, - змрочна адказаў Шмель.
Ледзь ён замоўк, як сабака з енкам адскочыў ад купіны і ўзняў лапу. Пад купінай была змяя.
– Ну, цяпер ты верыш? А то – няверка. Будзеш ведаць Кіслячыху – казаў Шмель. – Цяпер,браток, сваю стрэльбачку аддай Якаву ў лазню. Хай ён яе дымам пракурыць, замову зробіць. А не – дык і выкінеш зусім. Здарэнне з сабакам прымусіла нас закончыць паляванне. Узялі ў вёсцы падводу і паехалі дадому. Шмель усю дарогу бурчаў, пляваўся, а я, едучы, думаў, якія моцныя ў народзе прымхі, як цяжка іх пазбавіцца.
Праязджаючы палеткамі Пенькіна, мы заўважылі чаротку дзікіх галубоў, віцютняў.
Шмель кінуў лейцы і пайшоў скрадваць.
Вось ён выпаўзае з-за мяжы, падбіраецца да птушак усё бліжэй. Воблачка дыму – стрэл.
Чаротка падымаецца і ляціць у поўным сваім складзе.
Шмель стаіць з разяўленым ротам, глядзіць неўздагон галубам і зноў лае Кіслячыху.
Мяне душыць рогат.
– Пачакай, яшчэ ты пазнаеш Кіслячыху, - падышоўшы, злосна кажа Шмель. Селі на падводу, едзем далей.
Праехалі млын, падымаемся на гару. У глыбокай каляіне загрузла кола. Саскокваем з драбін, прытрымліваючы сабаку, які ляжыць і стогне ад болю ў назе, апухлай ад моцнага змяінага ўкусу. З пярэдняга кола пачынаюць вывальвацца спіцы, і воз бездапаможна кладзецца на левы бок.
– Ну, што? Ты – вучоны, а я – валнуха? – ускліквае Шмель. – Па – твойму, вока тут ні пры чым? А глядзі, што толькі не нарабіла праклятая Кіслячыха! Сустрэнься яна мне зараз – так бы і ўхрастаў ведзьмарку са стрэльбы. Плюючыся, скінуўшы з галавы шапку, Шмель падсоўвае жэртку пад зламанае кола.
Вечарэе.
Сярпок маладога месіка выскачыў з разарванага воблака, адбіўся ў люстры возера. Над намі са сваім свістам праносяцца на кармёжку качкі.
Мы шлёпаем побач з падводай. Шмель моўчкі перастаўляе вялізныя цяжкія боты, чмокаючы, падганяе каня.
Я пасміхаюся, пазіраючы на Шмеля. |
| |
Кум Фёдар
Прыйшоў доўгачаканы канец жніўня. Дні насталі шэранькія, ціхія. Дзе-нідзе стракаціцца зжоўклымі пасмачкамі лес. Азіміна на палетках бурштынавая, а ў гумнах з раніцы знаёмыя гукі: ту-ку, ту-ку, ту-ку – малоцяць новую збажыну. Стаю ля акна, гляджу на возера, чакаю Шмеля, кума Фёдара Валова, свайго прыяцеля, у якога ёсць і яшчэ мянушка – Руця.
Ён паляўнічы, рыбак, а па прафесіі шавец. Жонка кінула, а ён не разгубіўся, знайшоў другую. Першая была, як у народзе кажуць, ад Бога, а другая – ад людзей, якая і аказалася яму па думцы. Другая падарыла сем хлопцаў, з якіх чатырох мне лёс падарыў у хрэснікі.
Вось мё вока ловіць удалічыні лодку. Углядаюся і пазнаю Фёдара сцяпанавіча. Вяслом ён грабе неяк паасобаму, стоячы на карме дуба, выгінаючыся ўсім целам. На плячы скураная сумка, у якой кум Фёдар возіць звычайна хлеб, кавалак бараніны, альбо сала і з выш таго, як любіць казаць, шыла і дратву на ўсялякі выпадак.
Сустракаючы яго, я з нецярплівасцю пытаюся:
– Ну што бакасы? Ёсць?
–
Звыш таго, што гразі. Пад кожнай купінай.
–
А дупелі?
–
Звыш таго, нібы насыпана.
–
А налёт качыны?
– А налёт – звыш таго. Ляцяць – няма канца і краю. Сонца з-за іх не відаць. Больш, як варон. У мяне па целе прыемныя дрыжыкі. Ну, думаю, калі кум Фёдар збрахаў на ўсе сто працэнтаў, дык і тады надта шмат птушак.
А кум працягвае:
– Патронаў, звыш таго, паболей бяры. Ды на ўсякі выпадак вазьмі буйнога шроту. Вечарам застанемся на качыны лет. Там ад і х чорна, як лятуць, - зноў дрыжыкі па спіне. – Заначуем у стозе. Раніцай пазбіраем качак.
Сеўшы ў драбіны, мы адпраўляемся да пожні ля рэчкі Ціхамандрыцы, далей – да возера Наволак. Сабака бяжыць побач з драбінамі, то адбягаючы ад іх, то зноў падбягаючы. Яму насустрач трапляюцца чужыя сабакі. Баімся, каб яны нашага не пакусалі, ад укусаў вязём з сабою лёд.
… Ля дарогі зрываецца бакас, другі, трэці. Са ствала – дымок, яшчэ дымок, і птушачкі, згарнуўшыся, сыплюцца на зямлю. Кум Фёдар бярэ бакаса ў руку і кажа:
– Тлусты, як парася! Сабака робіць стойку – зноў зрываецца бакас.
Сетка напаўняецца даўганосікамі, цёплымі камячкамі ў ржавых пярынках. Мы спыняемся каля стога. Сабака стараецца зашыцца ў сена, трэцца аб стог, кум Фёдар пад стогам чухаецца і неўпрыкмет засынае. Я гляджу ў яго глыбакадумны твар і думаю: трэба яму, звыш таго, вусы абрэзаць.
Кум храпе.
Спіць сабака.
|
| |
Уваскрэслы «Садко»
Вось і адчалілі ад прыстані Мурманскага порта. Ідзём залівам у Баранцава мора. Кідае моцна, на нагах немагчыма стаяць. Ледзяным снегам лепіць у шкло ілюмінатара. Там усе белае, нібы малако. Хачу выбрацца на палубу, але дзверы кубрыка адчыняюцца, і зусім мокры штурман дае мне пояс.
-Прывяжыся, бацька. І не бойся. На палубу не выходзь. Змые
-як муху.
Ён знікае.
Судна здрыганулася, застагнала, і зноў з’явіўся мокры штурман:
-Кінулі якар…
Сеў за стол і пачаў есці хлеб з салам.
– Не панесла б нас у бок Ледавітага акіяна?-нясмела спытаў я, парушаючы маўчанне.
– Эх, баця! Гэта было б добра. А вось калі нас панясе на ўсход, будзе горш. Выкіне на скалу, стаўчэ, як у ступе. Без руля мы засталіся. Сарвала руль!
Мора шалела, кідала нам насустрач ледзяныя горы, упрыгожаныя каронамі падсіненай пены.
З далекага берага даносіўся стогн сірэны.
Я быў сведкам, як у суровую палярную ноч эпрон падняў са дна Белага мора ледакол “Садко” і як уваскрэслы “Садко” на буксіры пайшоў у Архангельск.
Я быў усхваляваны тым, што бачыў, і напісаў карціну, на якой тое, што бачыў, тое, што хвалявала. |