Забалоцце Свяцілавічы Цяхцін Ясная Паляна Север Пражэктар Чырвоны Бор Старая Клёўка Барок Забалоцце Мокравічы Галоўчын Запакулле Камяніца Нежкаў Макаўка Ключыкі Васількі Заазер'е Бялынічы


Галоўная

 

Персанальны паказальнік
Геаграфічны паказальнік
Літаратурныя аб'яднанні і гурткі
Біяграфічная даведка

 

Даюжэнак Віктар Васільевіч

Віктар Дюжэнак нарадзіўся ў 1936 годзе ў сялянскай сям’і.
Ён рана застаўся без бацькі, таму ўсё яго юнацтва прайшлао з маці.
Віктар вучыўся ў Галоўчынскай сярэдняй школе. Там ён моцна захапляўся літаратурнай дзейнасцю.
 
Пісаў вершы, якія друкаваліся не толькі ў школьным рукапісным часопісе “Залатым ранку”, які рэдагаваў выкладчык беларускай мовы і літаратуры В.Д.Гузаў, а і ў районнай, абласной і рэспубліканскіх газетах.
У 1953 годзе ў часопісе “Полымя” быў размешчаны яго верш “Аграном”.
 
 
 
 
Пэўнага творчага росту пачынаючы паэт дасягнуў у гады вучобы на філалагічным факультэце Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (цяпер універсітэт).
Ён рэдагаваў газету філалагічнага факультэта, вучыўся і адначасова працаваў дыктарам абласного радыё.
Са жніўня 1959 года ён – літаратурны супрацоўнік Бялыніцкай раённай газеты, а затым рэдактар аддзела сельскай гаспадаркі абласнога радыё.
У 1961 годзе Віктара Васільевіча не стала. Гэта была трагічная смерць.
   
   
 
Да вашай увагі некалькі вершаў Віктара Даюжэнкі.
   
   
  Возера

Сінь чысцюткую з сонечным промнем
Тут адбіла нябёсная высь...
Параўнаў гэты колер, ці помніш,
Я з вачамі тваімі калісь.

Мне ў кашулю таты вышывала
Ты найлепшыя кветкі зямлі
І вянкі адвячоркам кідала,
Каб да хаты маёй даплылі.

... Сёння я не прыду на той бераг,
Мне не скажа празрыстая плынь,
Дзе схавала – на дне ці ў аерах –
Дзве ўлюблённыя постаці сінью

Трошкі сумна і сэрцу балюча,
Пажаўцела лісцё на галлі,
І вянкі, што кідала ты з кручы,
Да хаціны другой паплылі.                                 

Мая дарога


Малым ты не плакаў ніколі,
Хаця спатыкаўся нямала, -
Так родная маці мне калісь
Пра першыя крокі казала.

... Прыйшло да мяне паўналецце-
Палаткі, паходныя ранцы
Абветраны, дужы,
На свеце
Не буду я жыць утрыманцам.

Я з тымі хто крочыць у далеч,
Нясу свае светлыя мары
І Дзесь не хачу на прывале
Гарачае сэрца састарыць.

А сівер сустрэну суровы,
З дарогі цярністай не збочу –
Успомню я матчыны словы
І толькі ўперад пакрочу.                                             

Наш Сцяг

Ад сэрца, шчыра, зноў і зноў
Табе, мой сцяг, любоў нясу я.
Ты ўзяў навек у палатно
Часцінку сонца залатую.

Таму заўсёды ў прасцяг
Куды скірован крок і позірк,
Нясу цябе, чырвоны сцяг
Каб сонца ззяла ў дарозе.                                    

Перад жнівом

Ці ўдыхаў ты світальнай парой
Хлебны водар у родныхпалях?
А ці бачыў, як зерне буйное
Адлівае зямля ў каласах?

Ад прастораў, дажджамі абмытых,
Ці адчуў усім сэрцам любоў,
Дзе калісь з аднагодкамі жыта
Каштаваў ля начлежных кастроў.

Калі ў пару, што з глебы шугае,
Прагнеш кінуць зярнят чысціню;
Калі ў далі, што краю не маюць,
Трактар выведзіш ты ўпершыню;

Калі вабіць цябе ў прыволле
Ціхамірны спакой паласы;
Калі хочаш напіцца ў волю
Тут празрыстай, сцюдзёнай расы;

Калі рукі шурпатасць тугую,
Плечы моц ад зямлі ўзялі, -
Ты любоў усім сэрцам адчуеш
Да яе, тваёй роднай зямлі.

І абшары дыхнуць цеплынёю,
Нібы бохан – пірог аржаны.
І  ўдзячна паклоіицца ў пояс
Гушчыня залатой збажыны.

І  тады ты і сонца і ліўні –
Усё дастаў бы для ніў за сялом,
Каб на поўныя грудзі ў жніўні
Хлебны пах удыхаць за сталом.