 |
Рыгор Мінавіч Яўсееў (таксама Яўсееў Ягор) нарадзіўся 10 верасня 1942 года ў вёсцы Барок Бялыніцкага раёна ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Мала-Бялевіцкай СШ працаваў у калгасе.
У 1969 годзе закончыў Магілёўскі педінстытут, у 1973 годзе – Мінскую партыйную школу. |
| |
Працаваў у Бялыніцкай раённай газеце “Зара камунізму”, часопісе “Полымя” (1973-1975), Дзяржвыдавецтве БССР (1975-1977), з 1977 года - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Першыя творы (гумарыстычныя вершы і байкі) з’явіліся ў 1960 годзе ў раённай газеце “Зара камунізму”. |
 |
| |
 |
| |
| |
| |
З 1961 года друкаваўся ў “Магілёўскай праўдзе”, рэспубліканскім перыядычным друку.
Пісаў сатырычныя і гумарыстычныя вершы, байкі, вершаваныя фельетоны, якія змяшчаліся ў “Вожыку”.
Аўтар зборнікаў “Верабей пад воблакам” (1976), “Гатовая рэпка” (1976), “Вялікая лыжка” (1977), “Мох на бярвенні” (1979), “Шаравая бліскавіца” (1986).
У сваіх творах выкрываў лайдакоў, п’яніц, раскрадальнікаў народнага дабра, хабарнікаў, аматараў пажывіцца за чужы кошт.
У 1978 годзе выйшаў яго дыялектны слоўнік гаворак жыхароў Бялыніцкага раёна “Маці казала так”.
Для дзяцей напісаў кнігі “Нашы хлопцы-рыбакі” (1976), “Дзядзькавы памочнікі” (1981).
Перакладаў на беларускую мову вершы рускіх і ўкраінскіх паэтаў.
Рыгор Мінавіч Яўсееў памёр 26 снежня 2004 года. |
| |
|
| |
|
| |
Да вашай увагі некалькі вершаў Рыгора Яўсеева. |
| |
|
| |
Дровы
- Варварачка,
Хоць чарачку -
Не трапіць зуб на зуб...
Варварачка,
Асінніку на дровы прывязу...
-
Варварачка,
Ты чарачку
Яшчэ адну нальеш?
Сасннік за асіннік
Гарыць, сястрыца, лепш!
-
Варварачка,
Хоць чарачку,
Хоць чарачку яшчэ.
Бярэзнік за сасоннік
Гарыць куды ярчэй!
-
Варварачка,
Што чарачка?!
Ды стаў графін ты швесь!
І праўду кажуць:
Болей дроў,
Калі далей у лес.
Я ж - адзін
1.
- Сідар Савіч!...
- Чую, чую...
- Падпішыце накладную.
- Падбяжыце ў пяць гадзін,
Вас жа многа,
Я - адзін.
2.
- Сідар Савіч!..
Шанаванне!
Неадкладнае пытанне...
-
Спраў багата мне якраз.
Я ж - адзін,
І - колькі вас!
3.
- Сідар Савіч!
- Што такое?
- Просім шчыра,
Талакою...
Пачакайце за парогам,
Я ж - адзін,
А вас тут многа.
4.
Сідар Савіч
Крадзе час
У дзяржавы
І у нас.
Правучыць бы нам такога:
Ён - адзін,
А нас жа - многа.
Сват
-
Гена - хлопец зух і хват, -
За сталом вясельльным
Так пачаў гаворку сват,
Сват, вядома ж, хмельны. -
Верка, замуж ты ідзеш
І спыняй аблуддзе.
Не рабіў ён і нідзе
Век рабіць не будзе.
Ты не першая ў яго.
Пра цябе таксама
“Цацка добрая”, ого,
Я сказаў бы прама.
Гена - хлопец хоць куды.
Дзе такога знойдзеш?
Выйдзе ён сухім з вады -
Прахіндзей і злодзей...
Гаварыць і болей мог.
Ды спынілі свата.
Даў яму здароўя Бог
Уцячы дахаты. |
| |
|
| |
|