 |
Фіш Зянон нарадзіўся ў вёсцы Ключыкі Бялыніцкага раёна (якая перастала існаваць з 1972 года) 10 ліпеня 1820 года.
Зянон Фіш увайшоў у гісторыю нацыянальнай літаратуры як польскамоўны пісьменнік, бо ягоныя творы – вершы, балады, празаічныя падарожныя эцюды – напісаныя па-польску. |
| |
Пачатковую адукацыю атрымаў у школах Забілочы і Камяніцы. Пэўны час жыў у доме маршалка Чаркасскага павету Мацевіча, дзе як самавучка ўдасканальваў сваю адукацыю. У дваццаціпяцігадовым узросце Зянон Фіш выехаў у Санкт-Пецярбург для вырашэння геральдыччных пытанняў чаркаскай шляхты.
Тут ён далучыўся да літаратурна-грамадскага руху і разам з Антоніем Марцыноўскім, Якубам Юркевічам засноўвае часопіс “Звязда”, які меў радыкальны накірунак.
Гэты часопіс, які пачаў выходзіць з 1840 года, зрабіўся цэнтрам літаратурнага жыцця Беларусі,Украіны, Літвы. Пэўны час Зянон Фіш супрацоўнічаў і з рэдакцыяй польскамоўнай газеты “Тыднёвік Пецярбургскі”. Зянон Фіш выязджае за мяжу, адкуль рэгулярна дасылае матэрыялы ў рэдакцыю “Газеты Варшаўскай”, а на працягу 1860-1863 гадоў з’яўляецца супрацоўнікам газеты “Кур’ер Віленскі”. У 1859 годзе З. Фіш у Віленскай друкарні выдае трохтомнік сваіх празаічных твораў “Лісты з падарожжаў”.Свае кнігі выдае пад псеўданімам Тадэуш Падаліца.
Памёр Зянон Фіш у 1870 годзе свайго жыцця. Пахаваны на могілках былога маёнтка Прусы на Чаркашчыне. |