ЗабалоццеСвяцілавічыЦяхцінЯсная ПалянаСеверПражэктарЧырвоны Бор Старая Клёўка Барок Забалоцце Мокравічы Галоўчын Запакулле Камяніца Нежкаў Макаўка Ключыкі Васількі Заазер'е Бялынічы
Галоўная

 

Персанальны паказальнік
Геаграфічны паказальнік
Літаратурныя аб'яднанні і гурткі
Біяграфічная даведка

 

Казлоў Даніла Еўдакімавіч

Даніла Еўдакімавіч Казлоў нарадзіўся ў 1909 годзе ў вёсцы Васількі.
Дзяцінства яго было тыпавым для сялянскіх хлапчукоў.
Калі Даніла крыху падрос, бацька аддаў сына ў Галоўчын, дзе ён навучыўся прафесіі краўца.
 
Пасля шасці гадоў вучобы юнак вяртаецца да дому і ў перапынках між палявымі работамі абшывае сваю вялікаю сям’ю.
Землякі ўспамінаюць, што Даніла быў сапраўдным самародкам. Усё спорылася ў яго руках. А якіх звяроў і птушак выразаў юнак з дрэва! Тым часам у Васільках утвараецца калгас “Чырвоная зорка” і Даніла, цяпер ужо зухаваты мужчына, разам з аднавяскоўцамі арэ зямлю, косіць сена, малоціць снапы.
 
 
 
 
 
 
 
У пачатку трыдцатых гадоў прызываецца на службу ў рады Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі, у 1936 годзе Даніла Казлоў паступае на вучобу ў газетны тэхнікум. І вось на руках дыплом і накіраванне на работу ў Бялыніцкую раённую газету “Калектыўная праца”. З радасцю ехаў сюды хлопец. Бо ў родных і знаёмых мясцінах лягчэй знайсці апору ў жыцці.
Пісаў Даніла Казлоў вобразна і пераканаўча. Яго публікацыі знаходзілі рэзананс сярод насельніцтва. І не выпадкова ў чэрвені 1939 года нашага земляка прызначаюць адказным рэдактарам той жа самай газеты “Калектыўная праца”.
У 1939 годзе Д.Е.Казлова накіроўваюць у горад Ваўкавыйск, дзе ён літаральна на пустым месцы стварае рэдакцыйны калектыў і друкарню, наладжвае выпуск раёнкі.
З нападам фашыскай Германіі на нашу Радзіму Д.Е.Казлоў уступае ў рады Чырвонай Арміі і з цяжкімі абарончымі баямі адступае на Каўказ.
У чэрвені 1942 года ён загінуў на подступах да горада Георгіеўска. Там жа і пахаваны.