ЗабалоццеСвяцілавічыЦяхцінЯсная ПалянаСеверПражэктарЧырвоны Бор Старая Клёўка Барок Забалоцце Мокравічы Галоўчын Запакулле Камяніца Нежкаў Макаўка Ключыкі Васількі Заазер'е Бялынічы
Галоўная

 

Персанальны паказальнік
Геаграфічны паказальнік
Літаратурныя аб'яднанні і гурткі
Біяграфічная даведка

 

Кунцэвіч Віктар Іванавіч

Кунцэвіч Віктар Іванавіч нарадзіўся 21 сакавіка 1957 года ў вёсцы Чырвоны Бор Бялыніцкага раёна Магілёўской вобласці.
Скончыў Магілёўскае ГПТВ №54, дзе атрымаў прафесію зваршчыка.
Працаваў па спецыяльнасці на заводзе жалезабетону №7 г.Магілёва, служыў у Савецкай Арміі.
 
Завочна скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, працаваў карэспандэнтам у рэдакцыі Магілёўскай раёнай газеты «Прыдняпроўская ніва», затым у рэдакцыі гарадской газеты «Веснік Магілева».
3 2000 года працуе як індывідуальны прадпрымальнік па перавозцы пасажыраў маршрутнымі таксі. Выпусціў кнігі вершаў "Зваротныя масты" (1996), "Горкая спакуса" (1999), "Одинокий дождь" (2005), "Гул у звоне" (2010).
Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аляксея Пысіна Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Жыве ў Магілёве.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
   
   
Да вашай увагі некалькі вершаў Віктара Кунцэвіча з яго зборнікаў.
   
  “ГУЛ У ЗВОНЕ"


Сярэдначы,
Калі размовы
Да золку скрадзе цішыня,
Марудных думак ход,
Высновы
3 падзей і спраў былога дня
Занатаваць спрабую ў сшытак,
Але складаюцца радкі
Самотна-вольныя,
Нібыта
Цячэнне Друць-ракі.


***
Мы ўсе - паэты ўсвеце гэтым,
Калі сябе лічыць Сусветам,
Калі глядзець на белы свет
Праз свой маленечкі сусвет
I пакідаць ад думак след.


***
Я ведаю, што я – Сусвет
I валадар зямлі і зорак,
Ды вось маркотна часта мне
Ад адзіноты, як ад гора.


***
Прадвесне.
Стоеныя сілы
Яшчэ зямлі вартуюць сны,
Але вясна спрабуе крылы,
I караваны птушак мілых
На даляглядзе ўжо відны.
Мастак на жарты і на цуды,
Вясна рукой усё кране:
Пад музыку чароўных дудак
Адзенне паздымае з люду,
А лес і долы апране.


***
Пяшчота рук. Вачэй лагода.
Сардэчны спеў. Пяе прырода.
Ды чутны жураўліны вырай –
На крылах ён прыносіць шчырасць.
Мінуць гады... Што зробяць з намі?
Пакінуцьдым пачуццяў. Памяць
Пяшчоты рук, у рукі ўзятых.
Душэўны pyx. Прадвесне. Свята.


Дождж

Глядзець на дождж люблю праз шкло
I бачыць вымытыя дрэвы,
I адчуваць, як у палон
Бяруць асеннія напевы.
Глядзець і бачыць у акне,
Як павялічваюць дажджынкі
Той самы свет, што сніцца мне,
Куды жывым няма сцяжынкі.


***
У бубны дахаў вецер б’е.
М. Багдановіч


Трапеча за нямым акном
Халодны сполах навальніцы.
Вялізнай пугай ляснуў гром –
Аж застагналі аканіцы.
Маланка пстрыкнула па шкле
Адразу
Срэбрам свет заліўся.
Залева ў бубен даху б'е.
I страх за комін затуліўся.


Трыялет

Ліецца пеннае віно,
I пераходзіць дождж у слоту,
I, навяваючы самоту,
Ліецца пеннае віно.
Душы маёй не збыць гаркоту
Аб тым, што страчана даўно.
Ліецца пеннае віно,
I пераходзіць дождж у слоту.


Дзень

Па гарадах, па сонных сёлах
Вясёлы, сумны, часам злы
Праехаў дзень пад грукат колаў –
Звязаў і развязаў вузлы.
I на яго глядзеў старэча
Слязлівым позіркам вачэй.
Асілак жа расправіў плечы,
Гукнуў паплечнікам: «Ямчэй!»
I толькі немаўля маўчала –
Піло матуліна цяпло,
I ўскрусе Вечнасць пазірала:
"0 колькі так разоў было".


***
Дзень чарговы нарадзіўся
I ляскоча, б'ецца ў дзверы.
Не пайду я з ім: стаміўся...
Дзень не хоча верыць,
Што энергія згасае,
Што яна старэе.
Хутка гэта ён спазнае –
Як павечарэе.


***
У жытнёвым полі
Ззяе васілёк,
Быццам вугалёк
Шчасця, лепшай долі.
Ціха шэпча жыта
Песню векавую.
Васілёк ратуе
Каласкі нібыта.
Ён - не пустазелле,
Ён - святая свечка!
Сінь гарыць, трапеча,
Святлом зерне спеліць.


Жнівень

Чараўніц-бярозак ціш.
Туманоў палотны.
Ты ляці, лісток, ляці
3 выраем самотным.
Хай спакусаю гарыць
Яблык жаўтабокі,
I, пакуль душа баліць,
Хай плывуць аблокі.
Жнівень.
Кружыцца лісток
Восеньскаю позвай.
Праз сяло вязуць на ток
Самазвалы збожжа.
Жнівень выпіў неба сінь,
Сыпануў імглою,
I прапахла далячынь
Свежаю раллёю.


***
Ёсць ліст паперы,
Ручка ёсць,
I я - пасланы лесам госць
У свет цудоўны гэты
Расці, вучыцца, стаць паэтам.
I ўсё даволі проста:
Для развіцця і росту
Ёсць ліст паперы,
Ручка ёсць,
Ёсць шчасце, радасць, смутак, злосць...
Усе пачуцці і памкненні
Выкарыстоўвае натхненне,
I, як з крыніцы, як з ракі,
Крышталізуюца радкі.
I, падабраўшы рытм, памер,
Будуюць мару - новы верш.
Ёсць ліст паперы, Ручка ёсць...
   
  "ОДИНОКИЙ ДОЖДЬ"


***
Горечь, радости, грехи,
Счастье взлетов,
Вспышки гнева –
Все доверю вам,
Стихи.


***

Он был обычным стихоплетом.
По росным травам, по болотам
Вел музу долго и напрасно.
«Весну всегда сменяет лето... –
Жена ему сказала властно.  –
Твоя, родной, уж песня спета».


***
Вся наша жизнь –
Она не чудо ль?
И почему я здесь,
Откуда?
И для чего вам, мне
Сознанье?
Чтобы топить в вине
Страданья?
Чтобы искать, скорбя,
Ответы:
Зачем вокруг меня
Планеты?
Зачем повинен я
Дать семя,
Чтоб сын после меня
Нес бремя
Надежды, пустоты и срока,
Всю жизнь боясь черты
Жестокой?


***
Мне не нужны синички.
Я в споре сам с собою.
Ломаю рифмы-спички
Над высохшей травою.
А  вспыхнет мысль зарницей –
Возрадуюсь удаче.
Взлетит душа, как птица.
Признаться:
Что-то значу.


***
Я в женщину влюбляюсь:
Отрада в чувствах милой.
Я в них лишь и спасаюсь,
Тоска чтоб не сломила.


***
Ночь ушла.
Глупо все...
Утро стоит, робеет,
Сонными глазами лупает.
День - веревкой на шею.
Вечер приполз. Устало глянул
И отвернулся.
Я понял: природа сказала,
Что я упал,
А не пошатнулся.


***
Все во мне перегорело,
Как дрова в костре ночном.
Даже роща постарела,
И упал, разбился гром.
Трезвый, взглядом ошалелым
Увидал: пришел к черте.
И душа осиротело
Бьется птицей на кресте.
   
  “ГОРКАЯ СПАКУСА”

Узрост Хрыста

Ну вось і ён – узрост Хрыста.
Назад глядзець дарэмна-пуста,
Бо жыў не  так, зусім не так!
І на душы пакутны згустак:
Бязвер'е, п'янства і спадманы, -
Не дакарай мяне, прасцяг!
З віны сваёй абрабаваны,
Цяпер пачну я новы шлях.
Сплылі, сышлі былога воды,
I толькі ў ранішняй цішы
Яшчэ імжыць пасля нягоды,
Ды пацяплела на душы.
I свет у новым успрыманні
Неспадзявана блізкі стаў
Бо ў гэтым жаўруковым ранні
Прыціх мой боль, адскавытаў.


***
Зязюля на бары лічыла
Наканаваныя гады.
Ў яе ж “ку-ку” таемнай сілы -
Нібыта ў валуне вады.
Ку-ку! Ку-ку! – і адгалоссе
Ляціць за вёску, за раку…
А дзівакі, дзівачкі просяць:-
І рэха  на бары блудзіла,
І росна пырскала трава,,
Ды  блізка дзесь загаласіла
Зацята ў хмызняку сава.


***
Я ведаю, што я - Сусвет
I валадар зямлі і зорак,
Ды вось маркотна часта мне
Ад адзіноты, як ад гора.


***
Кіпіць і пеніць квецень бэзу,
Ды, злой знявечаны рукой,
На месцы злому ці парэзу
Слязою сочыцца жывой.
Цярплівы бэз не лямантуе,
А дорыць прыгажосць і пах,
Хаця відаць: у сё ж шкадуе,
Што ён не ружа на шыпах.


Майскі жук

У вячэрняе акно
Майскі жук упарта б'ецца.
Да святла, бядак, ірвецца –
Сын чакаў яго даўно.
3-пад запалак пачак ён
Для турмы жуку рыхтуе.
Бедака хрушча шкадую:
Ведаў бы пра свой палон!
Сын сказаў: «Я не магу
Волю даць жуку. Ганяўся
Дзень за ім. I вось папаўся... 
Буду слухаць яго гул».
   
  “ЗВАРОТНЫЯ МАСТЫ”


***
Я быў лістком,
Затым — галінкай,
Быў моцным ралам
I спакволь
Зрабіўся важкаю адзінкай
У дрэве роду —
Я ёсць ствол!
Лятуць у вырай
Дні за днямі,
I чуецца ў журбе маёй:
Ляжаць мне побач з каранямі,
Трымаць свой род і пад зямлёй.


***
Сярэдначы,
Калі размовы
Да золку скрадзе цішыня,
Марудных думак ход,
Высновы
3 падзей і спраў былога дня
Занатаваць спрабую ў сшытак,
Але складаюцца радкі
Самотна-вольныя,
Нібыта
Плынь разамлелая ракі.


***
Мы ўсе — паэты ў свеце гэтым,
Калі сябе лічыць сусветам,
Калі глядзець на белы свет
Праз свой маленечкі сусвет
I пакідаць ад думак след.


***
Слова на узлёце —
Птушка без гнязда.
Кладка па балоце.
На пяску вада.
Слова на узлёце  
Нараджае ўміг
Сэнс у весняй слоце,
Сэнс у шуме крыг.
Слова на узлёце —
Адпаведны рад
У славесным плоце.
Слова – дождж і град.
Слова на ўзлёце –
Розуму палёт.
У славесным флоце
Кожны сам пілот.
   
   
 
Віктар Гардзей: "У многіх вершах маладога паэта чуецца іронія, лёгкая смяшынка, а ўся кніга  "Зваротныя масты" напоўнена клопатам пра сэнс жыцця і духоўную апору ў нас складаны, пераломны час. Назва паэтычнага зборніка дакладная ўжо тым, што іменна праз гэтыя зваротныя масты, як вынікае  з тэксту, ляжыць шлях да вытокаў беларушчыны, першакрыніц роднай мовы, урэшце, цяжкі і няроўны шлях да нацыянальнага адраджэння".