 |
Несцярэнка Юрась нарадзіўся 26 чэрвеня 1965 года ў вёсцы Прыбор Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Гітарыст, аўтар музыкі, выдавец, педагог.
У 1992 годзе скончыў Мінскі інстытут культуры па спецыянальнасці арганізацыя і методыка культурна-асветніцкай працы. |
| |
Прафесійна займацца музыкай пачаў у 1982 годзе, калі стаў ініцыятарам стварэння групы "Апошні шанец", рэпертуар якой быў заснаваны на рускамоўных творах груп "Воскресение", "Машина времени", "Динамик", "Круиз", а таксама песнях з рэпертуара беларускіх калектываў "Песняры", "Сузорье" і аўтарскіх творах (у тым ліку інструментальных). |
 |
| |
 |
| |
| |
| |
| |
Падчас службы ў войскі (1984-86) удзельнічаў у самадзейных калектывах Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі. Падчас вучобы ў Мінскам інстытуце культуры стварыў групы "Рок-транс-аўта", удзельнічаў у мінска-полацкім праекце "Тутэйшыя", у 1997-98 - у магілёўскіх групах "Ринко", "Фэт Джон" і інш.
У 1999 годзе ў Бялынічах сабраў групу "White Night Blues", якая ў 2002 годзе пераўтварылася ў "Нестар-бэнд", а з 2005 года выступае пад назвай "Nestarы Band". У 2002 годзе пачаў выдаваць фэнзин "Грифоман", у 2003 годзе ўдзельнічаў у стварэнні музычнага праекта ""Картинки Садовой улицы". У 2004 годзе выступаў у складзе мінскага групы "Blues Sreet Friends", у 2006 годзе стварыў праект "Call-Toll-Free". Аўтар музыкі для тэатральных пастановак.
Найболей вядомыя творы: "Блюз белай ночы" (сл. А.Войлокова, сумесна з групай "Крама"), "Дзьве слязы" (сл. В.Слінко, сумесна з групай "Палац"), "Ведаю столькі пяшчотаў" (сл. Б.Лесмян), "Кветка" (сл. В.Слінко), "Лірычная пранізлівая", "Эмігранцкая", "Мінорная" (усё на словы Е.Лукіна), "Ужо стукнулі дажджы", "Не для нас", "Так кахаць" (усё на словы Е.Солдатенко).
Выступае як журналіст, празаік.
Публікаваўся ў часопісах "Дзеяслоў", "РЫА", газетах "Увесь Магілёў", "Магілёўскія ведамасці", "Веснік Магілёва", "Сцяг юнацкасці", "Weekend", "Няміга", "Краязнаўчая газета" і інш.
Фэсты: "Наваполацк" (Наваполацк, 1989), фэст аўтарскай песні (Магілёў, 1991, 1996), "Рок-акустыка" (Магілёў, 1998), "Апошні эшалон" (Магілёў, 1999), "Протяг-VI" (Роўна, Украіна, 2000), "Рок-фэст" (Слуцак, 2000), "Rock-n-Roll Party" (Бабруйск, 2000), "Вялікія манеўры" (Мінск, 2001), "Рок-кола" (Полацак/Наваполацк, 2001, 2005), "Рок апоўначы" (Віцебск, 2000, 2001, 2004), "Rock-Time" (Магілёў, 2002), "Рок-вакцына", (Магілёў, 2002), "Блюз жыве ў Мінску" (2005), "отНАШЕния" (Магілёў, 2006), "Varg-show" (Мінск, 2006). |
| |
|
| |
|
| |
Да вашай увагі некалькі перакладаў, вершаў Юрася Несцярэнкі. |
| |
|
| |
Фрагмент перакладу "Гампізмаў"
У1986 годзе выйшла кніга "Форэст Гамп" амерыканскага пісьменнікаУінстана Грума. Упершай палове 1990-х гадоў пачаліся здымкі аднайменнага фільма, які - набыў вялікую папулярнасць ва ўсім свеце пасля выхаду ў 1994 годзе. Крыху пазней Уінстан Грум выдаў своеасаблівы дадатак да сваіх твораў - зборнік выслоўяў галоўнага героя Форэста Гампа. Гэты збор афарызмаў прасякнуты тонкім і добрым гумарам, яго можна назваць своеасаблівым іранічным даведнікам на ўсе выпадкі жыцця. Такім чынам - "Гампізмы, ці Мудрасці Форэста Гампа".
• Мух спаймаеш болей на мёд, чым на воцат, але яшчэ лепей нешта такое, што моцна смярдзіць - зразумела, у тым выпадку, калі ты займаешся лоўляй мух сур'ёзна.
• Правілы створаны дзеля таго, каб іх выконваць. Але няма правілаў без выключэнняў - і я адно з іх.
• Нават, калі ты ідыёт, паспрабуй не выглядаць дурным.
• Заўседы дзякуй, нават калі няма за што.
• Большасцьлюдзей.пакульне адкрываюць рот, не падаюцца дурным.
• Калі не можаш спяваць чыста - спявай гучна.
• Не ліжы нічога, што клеіцца да языка.
• Не іграй на фартэпіяна з шакаладам на пальцах.
• Не іграй на саксафоне з шакаладам на вуснах.
• Калі ты настуліў на сумнеўную масу, хоць як сябе ратуй - хаця б праедзь на ёй...
• Усміхайсятолькі тады, калі нешта цябе рассмяшыла.
• Адна справа несці лухту - іншая прымаць яе за праўду.
• Не будзь вадой, не дай сябе набраць.
• Калі табе нешта неспадабаецца,выйдзі. Але сачы каб ззаду не ўдарылі дзверы.
• Жыві так, каб пад старасць ты мог сказаць: "Па вялім рахунку, сумна не было."
• Жыццё - як каробка асарці: ніколі не ведаеш, што табе патрапіць.
• Калі ўжо так дрэнна, што далей няма куды, пачынай лупцаваць сябе палкай па назе. Калі перастанеш, адразу стане лягчэй.
• Для усяго, што б ты ні рабіў, пастарайся, каб была нагода.
• Не гуляй у карты, калі яны пацёртыя.
• Асабліва не давярай тым, хто сцвярджае, што хоча зняць пра цябе фільм.
• Калі не ведаеш, што гэта такое, не ўжывай як ежу.
• Не губляй энергію. Не шукай праблемаў - раней ці пазней яны самі цябе знойдуць.
• Калі ёсць жаданне вытварыць глупства, рабі, пакуль малады. 3 цягам часу ўсе цяжэй ад гэтага адмовіцца.
• Калі табе неаднаразова прапануюць дапамагчы - як мага мацней трымайся за кашалёк.
• Няведанне - ключ да жыцця. Хто нічога не ведае, той увесь час нешта адкрывае.
• Людзі сцвярджаюць, што Зямля круглая. Але як бы не хацелася, ты ўсё роўна не верыш ім да канца… |
| |
|
| |
|
| |
Пераклад з рускай мовы вершаў Вячаслава Казакевіча
Жыў калісьці беларускі шляхціц
Між балот аршанскага павета,
Ён сварыўся на зуброў
касматых
I крычаў "пся крэў" на іх пры
гэтым. Хваляваў паненак у касцёле,
Пару вершаў помніў на латыні,
На кані сваім скакаў на волі
Па слаце ў далі залатыя.
То з казакамі ляцеў на Кракаў,
То ў Смаленску з ляхамі буяніў...
А яго валошкавы фальварак
Неаднойчы зарастаў бур 'янам.
Страпянаўся шляхціц над лукою,
Адказаць сваё йдушы хацеў бы,
Што тым дрэвам не дае спакою
I навошта ён жыве на свеце?
Рассякаў да караня бярозку,
Потную схіляў са стогнам шыю
I маліў аб чымсьці Матку Боску,
I расійскую заступніцу Марыю.
Потым зноў гуляў ён і хваліўся,
Насміхаўся, малады гарэза,
Быццам ведаў, што, як сам - такім вось
Горла паспяшаюць перарэзаць...
Маці Боская! Кажу так рэдка,
Але кланяюся і здымаю шапку:
Пашкадуй, шапчу, аршанца-продка,
Заступіся за яго нашчадка.
***
Ходзіш, ходзіш па кватэры,
Паліш, паліш цыгарэты
Ды ўзгадаеш без намеру:
Жыў-быў Ганс калісьці з Грэтай.
Ухаце з пернікаў і кексаў –
Па лядзенчыку ў вакенцах,
Птушкі мараць пажывіцца
Вельмі смачнай чарапіцай. .
Бачу нібы ў пакаранне
Грэту хворай за вязаннем,
3 куфлем Ганс сядзіць піўным
I з гармонікам губным.
Не змянілася нічога,
Што было за тым парогам,
У пакоі, дзе хлапчом,
Быў я ў казкі ўцекачом.
Тыя ж грубка ды ляжанка,
Стосік кніжак варты жалю,
У шкле, што трэснула - завеі...
А за трыдзевяць зямель
Як заўсёды ў добрым стане,
Упырсках цацачнага свету
Мчыць на мерседэсе Ганс
I чакае ў кватэры Грэта. |
| |
|
| |
|
| |
POST SCRIPTUM
ДА САГІ ПРА ШКОЛУ
МУЗЫКІ
Трымаю споведзь і прашу прабачыць,
Як што не так. Калісьці ля кастра
Я папрасіў славутасць растлумачыць,
У чым сакрэт удачы песняра.
І ён сказаў: "Hi дар, ні спрыт, ні навык
Не дапаможа, калі спіць душа.
У нашай справе лепш не брацца нават,
Як сам сябе не запаліў спярша..."
Эпіграф узяты з вянка санетаў “Нарач”, які Ніл Гілевіч прысвяціў Максіму Танку.
Калі тэкст "Сагі пра школу музыкі" быў ужо амаль напісаны, нечакана адбылася адна вельмі важная сустрэча. Напэўна, такія падзеі ў жыцці час ад часу называюсь знакавымі. У нейкім сэнсе яна стала своеасаблівым вынікам уласных вандраванняў. Тут атрымліваецца, як і ў любой справе: калі ў падарожжы не забывацца на сваіх добрых знаёмых, яны таксама наведаюць цябе ў час сваіх вандровак. Але тэта сустрэча па незвычайнасці сваёй можа параўнацца толькі з прыгодамі герояў вядомых раманаў.
Адзін знаёмы, каго можна з упэўненасцю назваць вандроўным акторам, паведаміў, што праз наша мястэчка будуць праязджаць вельмі знакамітьія людзі. Выпадкова (а можа, і невыпадкова,у адпаведнасці з нейкай вандроўнай логікай) гэтыя людзі апынуліся ў мяне дома. Пералічваць іхнія прозвішчы проста няёмка, але аднаго чалавека назаву: гэта народны паэт Беларусі Ніл Сымонавіч Гілевіч.
Toe, што гаварыў гэты мудры чалавек пра нашых людзей, пра нашу мову, пра нашу культуру, пра паэзію і музыку, можна з захапленнем апісваць на дзясятках старонак. Яшчэ лепей, зразумела, прачытаць яго ўласныя кнігі. Мне ж запомніўся момант, калі Ніл Сымонавіч доўга стаяў каля стэлажоў з касетамі ды кампакт-дыскамі, дапытліва ўчытваўся ў назвы альбомаў і імёны выканаўцаў, пры гэтым уважліва слухаў сёе-тое з уласнай музыкі гаспадара дома. Потым, называючы мяне выключна па бацьку, запытаўся: "...Скажыце, як у наш час можна стаць падпольным мільянерам?" Я засмяяўся і паспрабаваў жартам на жарт адказаць, што вандроўны музыкант заўсёды не багаты чалавек, а перад паважаным госцем усяго толькі калекцыя, сабраная за доўгія гады вандровак па розных кутках свету. У той момант Ніл Плевіч заўважыў на адной з касет, у спісе назваў, апрацоўку "Ваеннага марша" Георгія Свірыдава ў выкананні вядомай маскоўскай групы і тут жа расказаў пра сустрэчу са спадаром Свірыдавым ды размову менавіта пра вось гэты "Ваенны марш".
Я быў вельмі ўражаны, наколькі Ніл Сымонавіч аказаўся музычна падкаваным, лепей нават сказаць - музычна адукаваным чалавекам. Да таго ж ён быў сапраўдны вандроўнік. Якой бы іншай тэмы не тычылася наша размова, Ніл Сымонавіч у любы момант мог распавесці пра цікавы выпадак ці сустрэчу. Напрыклад, расказаў, як у Стамбуле сустрэў сына бялыніцкага паэта Віктара Хаўратовіча.
Мне на памяцьзасталіся кнігі з подпісамі аўтара, і адзін з іх выглядае так: "...на добрае знаёмства, на ўспамін аб сустрэчы ў Бялынічах. Поспехаў Вам і ў музыцы, і ў літаратуры!"
Пасля развітання з гасцямі, якія, безумоўна, усе пакінулі аб сабе памяць у выглядзе сваіх тво-раў, я падумаў - можа быць, і ў далёкія старадаўнія часы сакральныя веды, што тычыліся роднай культуры, перадаваліся менавіта так: уважліва і асцярожна, з рук у рукі. |
| |
|
| |
|
| |
Дрэва з сербалужыцкімі каранямі
Некалі гэта быў адзін горад. Але так здарылася, што рака падзяліла яго тэрыторыю на два населеныя пункты, якія апынуліся ў розных дзяржавах. Аднойчы рака стала выконваць функцыю дзяржаўнай мяжы, а сваякі, суседзі і сябры, якія раней штодзённа хадзілі адно да аднаго ў госці праз мост над ракой, сталі грамадзянамі розных краін.
Такая сітуацыя ўзнікла на польска-нямецкай мяжы ў сярэдзіне мінулага стагоддзя ў горадзе, што на польскім баку завецца Згажэлец, а на нямецкім - Гёрліц.
Рака носіць назву Ныса па-польску і Нэйс na-нямецку. У польскай назве ёсць яшчэ адно цікавае ўдакладненне - мясцовыя жыхары раку называюць Ныса Лужыцка.
Калі ў сярэдзіне 1990-х мне давялося пабываць у Згажэльцы, а потым і ў ГерлІцы, тутэйшыя аматары-краязнаўцы распавялі, што ў старажытныя часы горад спачатку быў польскім. Потым, пасля бясконцых ваенных дзеянняў і палітычных падзелаў, ён стаў цалкам нямецкім. А пасля Другой сусветнай вайны яму быў прызначаны лес раздзяліцца на дзве паловы.
Зацікавіўшыся гэтай гісторыяй, з цягам часу даведаўся, што гэта не адзіны выпадак (напрыклад, на той жа Нысе Лужыцкай размяшчаюцца Губен з нямецкага боку і Губін з польскага), а назвы іншых шматлікіх гарадоў на тэрыторыі Усходняй Германіі маюць славянскае паходжанне. Напрыклад, сучасны Дрэздэн раней насіў назву Дрэзно, Лейпцыг - гэта былы Ліпск, Лёбен - Любін, Ветхау - Веташоў, Каменц - Камянец, Хоершверда- Воерцы, Котбус-Хоцэбуз, Баутцэн-БудзІшын.
Дарэчы, у апошнім горадзе нашай кампаніі вандроўнікаў давялося рамантаваць машыну. Гаспадар аўтасэрвіса, які нарадзіўся значна пазней заканчэння Другой сусветнай вайны, адпаведна, на нямецкай тэрыторыі, насіў прозвішча Цураўскі (так вымаўляюць немцы слова Zurauski). Ён скончыў нямецкую школу, не валодаў ніякімі са славянскіх моў і, на жаль, ужо зусім не разумеў паходжання свайго прозвішча. Пры вымаўленні яго ў гаспадара ніякай асацыяцыі ні з журавінамі, ні з жураўлём, ні з журам не ўзнікала.
А між тым горад Баутцэн (Будзішын)з'яўляецца цэнтрам унікальнага этнічнага рэгіёна, які мае непасрэднае дачыненне да гісторыі славян. Гэта цэнтральны горад так званых ВерхнІх Лужыцаў.Тэрыторыі, якая існавала шмат стагоддзяў, але не набыла афіцыйнага статусу ў сучасным палітычным свеце. Прадстаўнікі гэтага рэгіёна - лужычане (лужычы) сербскія, ці сербалужычане (альбо сербы лужыцкія), - адна з нямногіх славянскіх народнасцяў, якая не атрымала сваёй дзяржаўнасці.
Як ні дзіўна, нацыянальная актыўнасць пачалася ў сербалужычанаў пасля аб'яднання Усходняй і Заходняй Германіі на пачатку 1990-х гадоў. З таго часу і па сённяшні дзень праводзіцца вялікая праца па стварэнні лужыцкамоўных школ, сярэднеспецыяльных і вышэйшых устаноў на германскіх землях Саксонія і Брандэнбург. Выдаюцца газеты і часопісы на лужыцкай мове, працуе FM-станцыя, ёсць час для нацыянальнага эфіра на тэлебачанні, актыўна дзейнічаюць аматарскія тэатры і музычныя калектывы, адзначаюцца лужыцкія народныя святы.
Існуюць дзве этнічныя вобласці сербалужычанаў - Верхнія і Ніжнія Лужыцы. У Верхніх, як ужо згадвалася, цэнтральным горадам лічыцца Будзішын, а ў Ніжніх - Хоцэбуз. У XIX стагоддзі на аснове розных дыялектаў былі сфармаваны дзве асноўныя літаратурныя формы сербалужыцкай мовы. Адпаведна – верхніх і ніжніх лужычанаў, дзе ў вымаўленні і напісанні ёсць заўважныя адрозненні.
Па адной з версій, перасяленне сербаў з тэрыторыі сучаснайГерманіі на Балканы, да месца іх сучаснага пражывання, адбылосяў VII стагоддзі. Зямлю, дзе да гэтага пражывалі сербы разам з іншымі славянскімі народамі, немцы называлі Вейнланд. Яна займала тэрыторыю паміж Балтыйскім морам на поўначы і ніжнім цячэннем ракі Эльбы (Лабы) на поўдні, і дасягалада вялікіх гарадоў Гамбург і Любэк на паўночным захадзе. На ўсход ад гэтых гарадоў захавалася шмат славянскіх назваў у сучасных нямецкіх населеных пунктах (Pyx, Мацлаў, Бёлкаў, Цецераў, Грабаў, Бабераў, Крывіц, Северын, Добрыц, Горыц і шмат іншых).
Сербы ў VII стагоддзі займалі землі ад міжрэчча Салы і Лабы - на захадзе, Одры (Водра) і Нысы Лужыцкай - на ўсходзе, на сучаснай польскай тэрыторыі гарадоў Жары, Кросна, Любек. У гісторыю гэты рэгіён увайшоў як Палабская Сербія. Прыкладна ў цэнтры акрэсленай тэрыторыі знаходзіцца сучасны Лейпцыг - старажытны Ліпск. Магчыма, гэты горад быў нечым кшталту сталіцы ў лужычанаў, якія, як вядома, выбралі сімвалам свайго народа ліпу з каранямі. Нашы продкі лічылі, што ў дрэваў ёсць душы, і яны чуюць і бачаць усё, што адбываецца вакол.
Немцы ў старадаўнія часы называлі лужычанаў і іхніх бліжэйшых суседзяў-славянаў "венды", ці "венеды". Назва гэтая патрапіла ў лацінскую мову як "венедалы". Існуе меркаванне, што менавіта ад гэтага слова паходзіць слова "вандал". Адпаведна, "вандалы, якія разбурылі Рым"' - па адной з версій і ёсць нашы ваяўнічыя продкі, якіх запрашалі як наёмнікаў для розных ваенных паходаў. На сённяшні дзень паходы, якія адбываюцца са славянскіх земляў на землі нашчадкаў неўтаймаваных германцаў, носяць усё ж такі мірны характар - ці то турыстычная экскурсія, ці то гастролІ, звязаныя з культурнай місіяй, ці то камандзіроўка па абмене досведам.Але ж часам можна патрапіць у такое цікавае месца, дзе дух падзей на сумежжы культур змушае паглыбіцца ў нёверагодныя таямніцы нашай гісторыі. |
| |
|
| |
|
| |
Віка Трэнас, рэдактар аддзела паэзіі часопіса "Маладосць", літаратурны крытык: "Аказваецца, ад вершаў да прозы не адзін крок, а дванаццаць тактаў – як у блюзавай мелодыі. Юрый не толькі віртуозны гітарыст, аўтар песень і выкладчык. "Што тычыцца пісьменніцтва і музычнай творчасці, то адно аднаму не замінео, нават, думаю, наадварот, дапаўняе", - кажа ён. А таму - займаецца журналістыкай, вядзе аўтарскую калонку на сайце "Родныя вобразы', піша і паспяхова друкуе апавяданні і навелы, спрабуе сябе у мастацкім перакладзе.”
Людміла Рублеўская, літаратурны аглядальнік газеты "СБ. Беларусь сегодня": "Ён якраз з тых людзей, якія спалучаюць у сабе зацікаўленасць у розных відах мастацтва: музыка, паэзія, да таго ж, Юрый піша цікавую прозу. Мне падаецца, як ён працуе: гэта сапраўды высокі прафесіяналізм…" |
| |
|
| |
|
| |
|