ЗабалоццеСвяцілавічыЦяхцінЯсная ПалянаСеверПражэктарЧырвоны Бор Старая Клёўка Барок Забалоцце Мокравічы Галоўчын Запакулле Камяніца Нежкаў Макаўка Ключыкі Васількі Заазер'е Бялынічы
Галоўная

 

Персанальны паказальнік
Геаграфічны паказальнік
Літаратурныя аб'яднанні і гурткі
Біяграфічная даведка

 

Падабед Мікалай Іванавіч

Падабед Мікалай Іванавіч нарадзіўся 24 мая 1937 года ў вёсцы Пожар Клімавіцкага раёна. Скончыў Вышэйшую партыйную школу, Магілёўскі дзяржаўны педінстытут імя А.Куляшова.
Працаваў у Клімавіцкай райгазеце “Новае жыццё”, 32 гады рэдагаваў Бялыніцкую райгазету “Зара над Друццю”, зараз на заслужаным адпачынку.
 
Пісьменнік не выдумвае і не “высасвае” з пальца, як кажуць, тэмы і сюжэты для сваіх твораў, а чэрпае з жыцця. Таму яны чытаюцца на адным дыханні, бяруць за жывое, прымушаюць задумацца.
Нават у наш няпросты час Мікола Падабед не перастае смяяцца. З пад яго пяра нараджаюцца дабрадушныя, з’едлівыя, калючыя гумарэскі. Агнем сатыры і гумару аўтар імкнецца добра “пачаставаць” бюракратаў, хабарнікаў, прахіндзееў, хапуг, у якіх ад долараў пухнуць кішэні, а душа ржавее ці пакрываецца плесняй.
З пад пяра Мікалая Іванавіча выйшлі зборнікі сатыры і гумару: “Мазалі мядовага месяца” (2000),  “Мільён за ўсмешку” (2008), “Жонка напракат” (2011).
Падабед М.І. узнагароджаны дыпломам Саюза пісьменнікаў Беларусі.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
   
   
 
Да вашай увагі гумарэска Міколы Падабеда са зборніка сатыры і гумару "Мільён за ўсмешку" з такой жа назвай.
   
 
“Мільен за ўсмешку”

У кабінет дырэктара фірмы “Хапцапнёс” Сідара Загрыбайлы завітала
галоўны эканаміст і лагодненька залапатала:
— Гэта, Сідар Піліпавіч, ведамасці на атрыманне прэміі. Я ўжо ўзгадніла іх з начальнікамі аддзелаў, прафсаюзным камітэтам. Цяпер апошняе слова за вамі. Падмахніце, калі ласка.
Загрыбайла насунуў акуляры на гарбаты нос і ўпіўся ў паперы, як клешч у цела.
— Так, так, так... Усё правільна. Малайчына, Алёна Андрэеўна, — забубніў ён сабе пад нос. – Навучылася лоўка размяркоўваць. Але, стоп! Тут невялічкая няўвязка.
— Якая, Сідар Піліпавіч?
— Жонку маю пакрыўдзіла.
— Няўжо мала налічыла?
— З яе апетытам мільён, што кропля ў моры. Дабаў яшчэ столькі.
— Добра. Будзе зроблена!
— Паехалі далей. Так, так, так... Усё правільна. Але, стоп! Трэба Раю Зубец выкрэсліць.
— А чаго? Яна ж старанная працаўніца. У перадавіках ходзіць.
— А мне да фені... Не ўмее язык трымаць за зубамі. Дзе трэба лізнуць, гаўкае.
— А мо пашкадуем. Маладая яшчэ. Нявопытная. Ды і з характарам. Узніме несусветны лямант. І нам – каюк.
— Нават не пікне. Будзе сядзець, як мыш пад венікам. А палезе на ражон, то кантракт скасую. І будзе касіць сабакам сена. А хто цяпер захоча застацца без работы? Уцяміла?
— Ага-а-а.
— Тады паедзем далей. Так, так, так... Правільна, правільна. Але, стоп, стоп! Зноў закавыка.
— Якая, Сідар Піліпавіч?
— Наконт майго зяця дала маху. Я добра ведаю яго звычкі. Хвацкі хлопец... Як кажуць, зяць любіць узяць. Таму яму неабходна яшчэ адзін аклад даць. Каб быў больш ласкавы і на мяне не глядзеў, як конь з-пад дугі. Улавіла?
— У-гу-у... Дабаўляю, Сідар Піліпавіч.
Загрыбайла дачытаў апошні ліст ведамасці і выпучыў вочы на Пупік:
— А чаму ў гэтым спісе я не знайшоў прозвішча Зоі Папрыгунчык?
— Круціхвостка яна. Зрабіла аж сем прагулаў. Вось мы яе і бартанулі.
— Хто вам даў такое права?! – узарваўся генеральны дырэктар і пляснуў кулаком па сталу. – Хто тут гаспадар?! Вы ці я?!
— Вы, Сідар Піліпавіч, вы. Што скажыце, так і будзе. Ваша слова закон для нас усіх. Вы ж нават вышэй Бога...
— Ай-яй-яй! Ты ж, Алёна Андрэеўна, вопытны эканаміст. І такі брак дапусціла ў рабоце. Адкуль жа ўзяла, што Папрыгунчык тыдзень прагуляла. Маўляў, прасвістала...
— Ёсць дакладная ад начальніка аддзела Чубчыка.
— З гэтай паперай няхай ён сходзіць у ... у... – у адно месца. Нічагусенькі не ведае, а суне нос не ў сваю справу. Бо калі б не Зоя, то мы з табою сёння не прэмію дзялілі, а хлябалі баланду за кратамі. Таму пастаў ёй мільён рублёў прэміі.
— А за што?
— За асаблівыя заслугі.
— Калі не сакрэт, а за якія?
— Эх, Андрэеўна... Не галава ў цябе, а рэшата – нічога не затрымліваецца. Няўжо забыла пра апошнюю праверку на нашай фірме? Рэвізоры, як тыя краты, процьму накапалі негатыўных фактаў. І толькі дзякуючы Зоі, нам удалося выйсці сухімі з вады. А ты ёй замест прэміі дулю паказала. Хіба ж гэта справядліва? А скажы, даражэнькая Алёнка, а хто ў мяне на дачы так міла ўсміхаўся правяраючым? А хто ў лазню ім прыносіў віскі і піўко? А хто рабіў масаж? А хто, а хто?..
— Вядома, Папрыгунчык... Прыгажуня Зоя...
— Во-во! Значыць, яе старанне ацані па заслугах. І зарубі сабе на носе: дапусціш яшчэ такую памылку – не пашкадую! Увалю дык увалю! Дзесятаму закажаш. І нашы дарогі размінуцца, як у моры два караблі. Пупік хацела нешта сказаць, але не змагла. Даўкі камяк засеў у горле, здушыў дыханне.