Міхась Філіпавіч Радоўскі нарадзіўся 20 кастрычніка 1948 года ў г.п.Бялынічы.
У 1956 годзе паступіў у першы клас сярэдняй школы №2, пасля 9 класа паступіў у Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум.
Працаваў майстрам на будоўлях горада Магілёва.
Скончыў БДУ імя У.І.Леніна.
Працаваў у рэдакцыі бялыніцкай раённай газеты “Зара над Друццю”.
Памёр у 2011 годзе.
З вершамі выступаў у раённай, абласной і рэспубліканскіх газетах, часопісах.
Тэматыка творчасці самая разнастайная - любоў да Бацькаўшчыны, замілаванне роднымі краявідамі, асэнсаванне гісторыі і чалавечага жыцця, каханне…