| |
Быў размеркаваны ў Бялыніцкі раён, дзе працаваў у рэдакцыі райгазеты, а потым настаўнікам, інспектарам райана.
Друкавацца ў перыядычных выданнях пачаў яшчэ ў студэнцкія
гады.
Лаўрэат літаратурнай прэміі Ленінскага камсамола Магілёўшчыны (1980), Усесаюзнага агляду самадзейнай творчасці (1983-1985 гг.), адзначаны заахвочвальнай прэміяй на лепшы верш аб Магілёве. |
| |
Больш за 10 гадоў узначальваў літаратурнае аб’яднанне “Натхненне” пры раённай газеце “Зара над Друццю”.
Творы друкаваліся ў калектыўных зборніках “Праменьчык сонца ў душы маёй”, рэспубліканскай, абласной і раённай перыёдыцы. Шэраг вершаў Уладзіміра Данілавіча пакладзены на музыку.
Тэматычны абсяг творчасці шырокі: тут і прысвячэнне дбайным гаспадарам бялыніцкай зямлі, Магілеву, паэтам-землякам, вершы аб роднай прыродзе, слушныя вершы грамадзянскага гучання, аб дружбе і каханні.
Памёр у 2011 годзе. |