ЗабалоццеСвяцілавічыЦяхцінЯсная ПалянаСеверПражэктарЧырвоны Бор Старая Клёўка Барок Забалоцце Мокравічы Галоўчын Запакулле Камяніца Нежкаў Макаўка Ключыкі Васількі Заазер'е Бялынічы
Галоўная

 

Персанальны паказальнік
Геаграфічны паказальнік
Літаратурныя аб'яднанні і гурткі
Біяграфічная даведка

 

Шарахоўскі Янка

Янка Шарахоўскі (Іван Захаравіч Шарахоўскі) нарадзіўся  4 сакавіка 1908 года ў гарадскім пасёлку Бялынічы ў сялянскай сям'і.
Беларускі празаік, крытык, літаратуразнавец.
У 1925-1927 гадах вучыўся ў Магілёўскім педагагічным тэхнікуме.
У 1931 годзе скончыў Ленінградскі гісторыка-лінгвістычны інстытут.
Працаваў у рэдакцыях часопіса “Чырвоная Беларусь”, газеты “Літаратура і мастацтва”, часопіса “Полымя рэвалюцыі”.
У 1938-1941 гг. вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце.
 
 
У час Вялікай Айчыннай вайны ваяваў пад Масквой, на Бранскім, 2-м Прыбалтыйскім, Ленінградскім франтах як камандзір узвода, з 1943 г. - інструктар франтавой газеты.
Пасля вайны - адказны сакратар часопіса “Полымя” (1946-1948), галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1948-1957), намеснік міністра культуры БССР (1957-1959), галоўны рэдактар газеты “Літаратура і мастацтва” (1959-1961), дырэктар Літаратурнага музея Янкі Купалы (1961-1968).
У друку пачаў выступаць як паэт, а з 1931 года - як крытык і літаратуразнавец.
Выдаў кнігі пра жыццё і творчасць Янкі Купалы «Янка Купала» (1962), «Пясняр народных дум» (1970 - дарэвалюцыйны перыяд, 1976 - савецкі перыяд).
Аўтар зборнікаў апавяданняў “Срэбраная раніца” (1951), “Сплочаны доўг” (1978), кніжкі апавяданняў для дзяцей “Сердалікавая бухта” (1955).
Пераклаў на беларускую мову раман “Белая бяроза” М.Бубеннава (1949), аповесць “Сляпы музыка” У.Караленкі (1950), раманы “Чэсць змоладу” А.Первенцава (1951), “Рудзін”, “Напярэдадні” І.Тургенева (1952), “Аповесць пра дзяцінства” Ф.Гладкова (1952), “Казкі” М.Салтыкова-Шчадрына (1953), “Апавяданні” І.Франка (1956), апавяданне “Лёс чалавека” М.Шолахава (1959) і інш.