ЗабалоццеСвяцілавічыЦяхцінЯсная ПалянаСеверПражэктарЧырвоны Бор Старая Клёўка Барок Забалоцце Мокравічы Галоўчын Запакулле Камяніца Нежкаў Макаўка Ключыкі Васількі Заазер'е Бялынічы
Галоўная

 

Персанальны паказальнік
Геаграфічны паказальнік
Літаратурныя аб'яднанні і гурткі
Біяграфічная даведка

 

Сухараў Віктар Яфімавіч

Віктар Яфімавіч Сухараў нарадзіўся ў 1936 годзе ў вёсцы Галоўчын.
Скончыў Галоўчынскую сярэднюю школу, філфак Магілёўскага дзяржаўнага педінстытута імя А. Куляшова.
Працаваў на Віцебшчыне, з 1962 года свой лёс звязаў з журналістыкай.
 
Больш за чвэрць стагоддзя адпрацаваў у рэдакцыі Бялыніцкай раённай газеты "Зара над Друццю".
Першыя творы змясціў у рукапісным часопісе вучняў Галоўчынскай сярэдняй школы «Залаты ранак».
Друкаваўся ў газетах «Піянер Беларусі», «Магілёўская праўда».
 
 
 
  Вершы змешчаны ў калектыўным зборніку літаратараў Бялыніччыны «Праменьчык сонца ў душы маёй».
   
   
 
Да вашай увагі некалькі вершаў Віктара Сухарава.
   
  Зямлі Беларусі  

Зямля Беларусі, як родная маці,
Жыццё майму сэрцу даеш.
Ну, як жа цябе забываці,
Ну, як без цябе пражывеш?
Я думкай заўсёды з табою,
- Іначай не можа і быць!
Я бачу, як жыта сцяною
На нівах шырокіх стаіць.
Бярозы на ўзлессі чародкай
Гатовы за мною ісці...
Мне любы прасторы Айчыны
І подыхі ветру з Друці.


У гаі

Выйду ў гай зялёны
Ранняй я вясной.
І стаю ўлюблёны
Пад густой сасной.
Тут гамоняць шумна  
Вершаліны дрэў. 
І наводзіць думы
Мне птушыны спеў.
Слухаю бясконца
Пошчак салаўя.
Гай з усходам сонца
Пакідаю я.


Голас маці  


Ціха-ціха ў хаце,
Сын у калысцы спіць.
Задумённа маці
На яго глядзіць:
- Спі,сыночак мілы,
Спі саколік мой,
Набірайся сілы -
Берагу сон твой!
Хай па ўсёй планеце
Голас чуцен наш:
- Сёння трэба дзецям
Мір, а не вайна!


***
З пакатага ўзгорка
Бяжыць, шуміць ручэй.
І мой сынок Рыгорка
Йдзе да яго бліжэй.
Ён па вадзе караблік
Пускае і крычыць:
- Татуля, мне пара ўжо
У шлях далёкі плыць.


Зімою 


Хай мароз злуе, кусае,
Шмат тут дзетвары -
Смех, гаворка не сціхае
На крутой гары.
Хто на лыжах , хто на санках,
Як віхор, імчыць.
І, здаецца , быў бы з ранку
З дзецьмі я тут да начы.  


Працаўніца


Чую голас твой у полі калгасным,
Ён звініць веснавым ручайком.
Валаскоў шаўкавістыя пасмы
Так і пахнуць кужалем-ляском!
Я вітаю, цябе працаўніца,
І чакаю сустрэчы з табой
Там, дзе крыніца бруіцца
Ці над Друццю –
Бурлівай – ракі  


Вясною

З пакатага ўзгорка
Бяжыць, шуміць ручэй.
І мой сынок Рыгорка
Ідзе да яго бліжэй.
Ён па вадзе караблік


Квецень

Глядзіцца сад у маё акно,
Радамі – слівы, вішні.
І паўстае ён прада мной
Бялюткі ўвесь і пышны.
Галін купчастыя вянкі
Да твару прытуляю.
Між імі дымчаты блакіт      
Палоскай праплывае.
Гудзе пчаліная сям’я
Ля яблыняў-букетаў
І ў сэрцы адчуваю я
Пускае і крычыць:
- Татуля, мне пара ўжо
У шлях далёкі плыць!
Пяшчотны голас кветак.
А я сярод грыбоў і ягад
На лясной палянцы прыціх.
У кошык мой , вядома , лягуць
Дзесяткі лісткоў залатых.
Стук незнаёмы –
Сэрца маё!


Асеннім вечарам

У садзе клён расквечан
Гарыцць,нібы агнём.
Люблю ў асенні вечар
Прайсціся за сялом.
Іду, пяю дарогай,
Дзе сцеляцца лугі –
На іх стагоў так многа
Стаяць каля ракі.
Нідзе нябачна кветак,
Не чуць і паху траў...
Я крочу на палеткі,
Дзе колас выспяваў.
І бачу: змрок гусцее –
Спяшаюся дамоў...
На вуліцы святлее
Ад яркіх ліхтароў.  


Домік у Восліўцы


Месяц у соснах...
Гук раўнамерны.
Росы з галінак
І домік адметны.
Домік у Восліўцы,
Лясное жыццё...
Стук незнаёмы –
Сэрца маё!


Восень


Восень сцеліцца пазалотай.
Перайшоўшы рэчку ў брод,
Бачу: на журавінных балотах
Раніцой прысядае народ.
Чакаем, пакуль памрэ іней,
І туман сыдзе за хмызнякі...
Узбоч высокавольтных ліній
Лясы прачэсваюць грыбнікі.
А я сярод грыбоў і ягад
На лясной палянцы прыціх.
У кошык мой, вядома, лягуць
Дзесяткі лісткоў залатых.  


Верасень

Усміхаецца бабіна лета,
Гарачыня стаіць, што ў печы.
Яно ляжыць амаль
Паўраздзетым
На парыжэлай пустэмы.
І кладзецца Папялушкін след
І асвятляюцца прадметы
На камунальныя паркеты
Бачу, як залаціцца стары плед/


Сёстры


У мыне ёсць тры сястры –
Галя, Каця, Насця.
Хто з вас, любыя сябры,
Мае столькі шчасця?!
Каця – добры аграном,
Галя – аператар,
А настуля на палях
Умела водзіць трактар.
Кожнай спрыту не займаць,
У іх мацнеюць сілы
Марыць кожная лятаць,
Як, птушка, на крылах.
Каб багаты ўраджай
Рос на нашых нівах
І квітнеў наш любы край
Ад іхняй працы плённай.


Майскі ранак


Святочны майскі дзень сягодня
Змяніў настрой ва ўсіх ураз.
Мы йдзем з сябрамі ў калонах
У счаслівы не забыўны час.
Нам сонца свеціць не стрымана, 
У нашых сэрцах весялосць.
І як бадзёра ў майскі ранак
У калонах крочыць маладосць.


***

Промні сонца ярка свецяць,
У іх ціха грэюцца шпакі
У вясновы дзень з рання
Бульбу сеюць мужыкі
Я у суседа коніка пазычаў,
Ён роўна ідзе баразной.
На душы светла і спакойна,
Бо наўкола пахне вясной.
Бацька паглядае і смяецца
І жаўрук у небе весяла звініць.
І зямля –карміцелька пад сонцам
Моцна грэецца і дыміць.


***
          
Песня вясны узлятае ў прасторы.
Радасцю поўняцца сэрцы сяброў.
Тысячы нас, маладых і  бадзёрых,
Выйшлі на плошчы ўсіх гарадоў
Дзень Перамогі страчаем мы дружна
Хай весяліцца ўсюды народ.
З песнямі міра і с песнямі дружбы.
Мы пойдзем нястрымна і смела ўпярод.


Прадвесне


Сакавік жаданы
Цеплыню нам даў
І цыбаты бусел
Да нас завітаў. Ён стаіць на лузе
На адной назе
Радуецца сонцу,
Што жыццё нясе. Чую подых цёплы
З нашае ракі.
І сядзяць на дрэвах
Чорныя гракі. Ажывае траўка,
Хутка прыйдзе май
Хлебароб заўзяты
Дбае пра ўраджай.


Аграгарадок


Над родным краем сонца свеціць,
І воды Друць у даль нясе.
Цяхцін здалёку я прыкмеціў
У прыгожай велічнай красе
У ім шчыруюць дбаўна людзі.
Усюды бачна шмат машын.
Катэджы –гмахі радасць будзяць -
Стаяць радамі бліз шашы.
Цвіце цяхцінскі край цудоўна:
Тут можна ў “Мары”
Ды нярэдка сябе караю...
   
   
 
Уверх