| |
Вершы друкаваліся ў перыядычным друку, у зборніках “Галасы Прыдняпроўя”, “Праменьчык сонца ў душы маёй”. Яна з’яўляецца аўтарам тэкстаў музычных кампазіцый “Блюз Белай Ночы” (музыка Ю.Несцярэнкі), “Бялынічане, бялынічанкі”, “Прыдруцкі вальс”, “Белая Русь” і др. на музыку Віктара Халадцова.
|
| |
У зборнік уключаны вершы розных гадоў, галоўная тэматыка якіх – любоў да роднага краю, успаміны пра дзяцінства, асэнсаванне розных праяў жыцця. Асобны раздзел складаюць тэксты песен, якія сталі своеасаблівай музычнай візітнай карткай нашага раёна. Уключаны ў зборнік і пераклады, сярод якіх вершы першага вядомага паэта – уражэнца Бялыніччыны Зянона Фіша. |