---
title: "Мельнікаў: галоўная"
layout: default
---


## СВЯТЛО ПАЭТАВАЙ ДУШЫ"

### ДА 85-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ АЛЯКСАНДРА МЕЛЬНІКАВА

-   [АЛФАВІТНЫ ПАКАЗАЛЬНІК ВЕРШАЎ](/svyatlo-paehtavaj-dushy/alfav%D1%96tny-pakazaln%D1%96k-versha.html)
-   [ФОТАГАЛЕРЭЯ](/svyatlo-paehtavaj-dushy/fotogalery.html)
- [Спасибо, жизнь](spasibo-zhizn) — [Три слова](tri-slova) — [Земля надеется](zemlya-nadeetsya) 

### **МЕЛЬНІКАЎ АЛЯКСАНДР ПЯТРОВІЧ**

----------

[Уверх](/svyatlo-paehtavaj-dushy/index.html#top)[![](/svyatlo-paehtavaj-dushy/img/melnikov_a.jpg)](/svyatlo-paehtavaj-dushy/img/melnikov_a_1.jpg)

Нарадзіўся 7 студзеня 1936 года ў вёсцы Васількі Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці.  
Скончыў Ленінградскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.  
З 1961 года працаваў урачом Магілёўскай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі, начальнікам аддзела радыяцыйнай бяспекі вобласці.  
Унёс значны асабісты ўклад па абароне жыхароў Магілёўшчыны ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.  
Вершы Аляксандра Мельнікава друкаваліся ў часопісах «Аврора», «Неман», «Огонек», у калектыўных зборніках, а таксама ў перыядычным друку.  
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1981 года.  
Пісаў на рускай мове. Аўтар кніг  [«Спасибо, жизнь!..»](/svyatlo-paehtavaj-dushy/spasibo-zhizn.html)  (1977),  [«Три слова»](/svyatlo-paehtavaj-dushy/tri-slova.html)  (1980),  [«Земля надеется»](/svyatlo-paehtavaj-dushy/zemlya-nadeetsya.html)  (1986), «Избранное» (2000), «В поэзии рядовой и рядовой в медицине».  
Памёр 12 лютага 1999 года.

Памяць ушанавана мемарыяльнай дошкай на фасадзе будынку Магілёўскага абласнога цэнтра аховы грамадскага здароўя.

----------

## **ПАМЯЦЬ**

----------

[![](/svyatlo-paehtavaj-dushy/img/melnikova-v-p-venok-aleksandru-melnikovu-vrachu-i-poehtu-patriotu-i-gumanistu.png)](/svyatlo-paehtavaj-dushy/book/МЕЛЬНИКОВА В.П. Венок Александру Мельникову – врачу и поэту, патриоту и гуманисту.pdf)  **Мельникова, В. П.  
**Венок Александру Мельникову – врачу и поэту, патриоту и гуманисту / Вера Мельникова; Вступ. ст. М. Карпеченко. – Могилёв, 2015. – 112 с. : ил., факс., портр. – Библиогр.: с. 105–109.

Свае кнігі Вера Пятроўна Мельнікава, былы выкладчык Магілеўскага дзяржаўнага бібліятэчнага каледжа імя А.С.Пушкіна, прысвяціла самым родным – брату Аляксандру, вядомаму ўрачу і паэту, і маці – Праскоўі Парфенаўне, адоранай ад прыроды і зямлі, працавітай, мужнай, шчырай жанчыне з вескі Васількі.  
На іх старонках Вера Пятроўна змясціла не толькі свае асабістыя ўспаміны аб браце і маці, сваей сям’і, але і прывяла выказванні тых шматлікіх людзей, якія сябравалі з Аляксандрам Мельнікавым, вучыліся або працавалі разам, цікавіліся яго творчасцю.  
Тэкст кніг проста дыхае шчырасцю і пяшчотай да роднай хаты і вескі, да маці і таты, блізкіх людзей.  
Абодва выданні багата ілюстраваны фотаздымкамі з сямейнага альбома, копіямі артыкулаў аб творчасці паэта. Мяркуем, што гэтыя кнігі прыцягнуць ўвагу чытачоў, асабліва землякоў аўтара выданняў.  
  

[![](/svyatlo-paehtavaj-dushy/img/melnikova-v-p-zhyve-sehrcy-vobraz-mac-lyubaj.png)](/svyatlo-paehtavaj-dushy/book/МЕЛЬНІКАВА В.П. Жыве ў сэрцы вобраз маці любай.pdf)  **Мельнікава, В. П.**  
Жыве ў сэрцы вобраз маці любай : Праскоўя Парфенаўна Мельнiкава / Вера Мельнікава. – Магілёў, 2016. – 59 с. : іл., партр. – Бібліягр.: с. 58.

----------

**КРЫНІЦЫ ІНФАРМАЦЫІ**

  
Аляксандру Мельнікаву — 60 // Літаратура і мастацтва. — 1996. — 12 студзеня. — С. 12.  
  
Аношкін, І. Паэт зоркавага бачання : [да 70-годдзя паэта Аляксандра Мельнікава] // Літаратура і мастацтва. — 2006. — 28 красавіка. — С. 3.  
  
Арцем’еў, В. Святло паэтавай душы : [успаміны пра паэта Аляксандра Мельнікава] / В. Арцем’еў // Зара над Друццю. — 2001. — 24 лютага.  
  
Верын, У. Недапісаны сшытак : [памяці А. Мельнікава] / Уладзімір Верын // Зара над Друццю. — 2006. — 26 красавіка. — С. 4.  
  
Войлакава, А. Аляксандра Мельнікава ведаюць і ў Маскве // Зара над Друццю. — 1997. — 26 красавіка. — С. 3.  
  
Кароткая краязнаўчая энцыклапедыя Бялыніцкага раёна : [пра А. Мельнікава] // Зара над Друццю. — 2008. — 8 кастрычніка. — С. 7.  
  
Карпечанка, М. Вялікі паэт ХХІ стагоддзя Алесь Мельнікаў : [аб жыцці і творчай дзейнасці] / Міхась Карпечанка // Зара над Друццю. — 2013. — 9 лютага. — С. 3.  
  
Марціновіч, А. Свеціць зорка развітальным срэбрам : [агляд творчасці паэта Аляксандра Пятровіча Мельнікава] // Літаратура і мастацтва. — 2001. — 22 чэрвеня. — №25. — С. 6–7.  
  
Мельнікаў Аляксандр // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1994.— Т. 4 : Лазарук-Перкін. — С. 295.  
  
Мельнікава, В. Дакументы мінулай эпохі : [пра Аляксандра Мельнікава] / Вера Мельнікава // Зара над Друццю. — 2010. — 30 чэрвеня. — С. 3.  
  
Мельнікаў Аляксандр Пятровіч // Бялыніччына : Краязнаўчы энцыклапедычны даведнік / Уклад. Міхась Карпечанка. — Мінск : Выдавецтва В. Хурсік, 2011. — С. 89. : фота.  
  
Паэт зоркавага бачання : [беларускі пісьменнік Іван Аношкін дзеліцца сваімі успамінамі аб сустрэчы з Аляксандрам Мельнікавым] // Зара над Друццю. — 2006. — 6 мая. — С. 8.  
  
Сухараў, В. У гонар нашага земляка : [аб адкрыцці памятнай дошкі ў гонар земляка А. П. Мельнікава] / В. Сухараў // Зара над друццю. — 2006. — 8 красавіка. — С. 1.  
  
Сухараў, В. «Чарнобыльскі сшытак» дапісаць не паспеў : [да 70-годдзя з дня нараджэння А. Мельнікава] / Віктар Сухараў // Зара над друццю. — 2006. — 6 студзеня. — С. 2.  
  
Цыркуноў, В. Маці, якая нарадзіла паэта : [аб лёсе Аляксандра Мельнікава] / Васіль Цыркуноў // Зара над друццю. — 2007. — 7 сакавіка. — С. 2.  
  
Цыркуноў, В. Умеў лячыць і цела, і душу : [пра паэта Аляксандра Мельнікава] / Васіль Цыркуноў // Зара над Друццю. — 1999. — 17 сакавіка. — С. 4.