---
layout: default
title: ВИРТУАЛЬНАЯ ВЫСТАВКА
description: site reconstruction in progress
---

## Вітруальная выстава «Бялынічы – мая калыска, мая Радзіма назаўжды!»

Наша Бялыніцкая зямля сапраўды, «пацалаваная Богам». Шчодры і багаты наш Бялыніцкі край на таленавітых людзей. Кніжная выстава прысвечана пісьменнікам і паэтам, якія нарадзіліся на нашай зямлі; нашым сучаснікам, якія жывуць зараз, пішуць кнігі, даюць інтэрв’ю, прыходзяць на сустрэчы са сваімі чытачамі. І, няхай, лёс закінуў іх далёка ад сваёй малой Радзімы, яны ніколі не забываюцца, адкуль яны родам...

![](img/foto_1.jpg)

**Батракова, Н. Н.** Миг бесконечности : роман. В 2 т. Т. 1, ч. 1-2 / Наталья Батракова.- Минск: Регистр, 2012.- 384 с.

…Вадим Ладышев появился в жизни Кати Проскуриной очень вовремя. До этого у неё было всё – крепкая семья, любимая работа, полный материальный   достаток. И вдруг ничего не осталось. Кроме разбитой машины, синяков да швов на лице, безысходности и нестерпимой  боли в душе. Казалось, единственный выход – спрятаться, отрезать себя от  внешнего мира.  
Но Вадиму удаётся убедить Катю в обратном, вернуть к счастливой жизни и заставить снова поверить в любовь.  
Миг счастья, миг печали, миг мудрости, миг любви…  
Миг бесконечности. Для одних он – секунда, для других – вся оставшаяся жизнь…

![](img/foto_2.jpg)

**Батракова, Н. Н.** Сто сорок жизненных мгновений : Поэт. сб. / Наталья Батракова; Худож. Д. Синюгин. – Мн.: ИООО «Кавалер Паблишерс», 2007. – 176 с.: ил.

Поэтический сборник приглашает на уже обжитую и заселенную интересными и увлекательными образами территорию, где глубина мысли соседствует с эмоциональностью чувства, где умело использованное слово вызывает рой ассоциаций, а сами слова сплетаются в узорчатые кружева.

![](img/foto_3.jpg)

**Казакевич, В. С.** Ползи, улитка! : Стихи / Вечеслав Казакевич.- М: Футурум БМ, 2004.- 78 с.

Вечеслав Казакевич тоскует по родине (что очевидно присутствует в его стихах последнего десятилетия), однако он ей, родине, в далёком городе Тояма – вполне принадлежит. Хотя, конечно же, и Япония вошла в его жизнь (и в поэзию) очень глубоко.  Стихи – это странный горький настой японской культуры на русском языке.

![](img/foto_4.jpg)

**Казакевич, В. С.** Сердце-корабль : Избранные стихотворения / Послесл. А. Лобычева.- Владивосток: Альманах «Рубеж» (Серия «Линия прилива»), 2010.- 132 с.

Сборник «Сердце-корабль» включает в себя избранные стихотворения из предыдущих изданий, а также юношеские стихи из первой неопубликованной книги.

![](img/foto_5.jpg)

**Карпечанка, М. А.** Іржа : Нов.  кніга / М. Карпечанка. Мн: Выд. В. Хурсік, 2009.- 236 с.

Змест кнігі пісьменніка Міхася Карпечанкі складаюць аповесці, апавяданні і гумарыстычныя мініяцюры, у якіх асэнсоўваецца жыццё простага чалавека ў складаных варунках.

![](img/foto_6.jpg)

**Карпечанка, М. А.** Уздоўж стромы...: Таямніцы / М. Карпечанка. Мн.:  Выд. В. Хурсік, 2007. – 144 с., іл.

Вядомы пісьменнік з Магілёўшчыны Міхась Карпечанка распавядае пра таямніцы свайго роднага  Бялыніцкага раёна: камяні з невядомымі, таямнічымі надпісамі. Упершыню друкуюцца факты жыцця пісьменніка Міколы Цэлеша, святароў Люцыяна Гадлеўскага, Васіля Жудро, Паўла Данільчыка. Асобны артыкул прысвечаны назіранням аўтара падчас Чарнобыльскай трагедыі.

![](img/foto_8.jpg)

**Падабед, М. І**. Жонка напракат : апавяданні, гумарэскі, казкі для дарослых, дакументальная аповесць / Мікола Падабед.- Магілёў: Могилев. обл. укруп.  тип. им. Спиридона Соболя, 2011.- 160 с.

У новую кнігу сатырыка-гумарыста Міколы Падабеда «Жонка напракат» увайшлі апавяданні, гумарэскі, казкі для дарослых, дакументальная аповесць.



![](img/foto_9.jpg)

**Падабед, М. І.** Мільён за ўсмешку : апавяданні, гумарэскі, казкі для дарослых, нарыс / Мікола Падабед.- Магілёў: Могилев. обл. укруп. тип., 2008. – 144 с.

У кнігу сатырыка-гумарыста Міколы Падабеда «Мільён за ўсмешку» ўвайшлі апавяданні, гумарэскі, казкі для дарослых, нарыс. Напісаў ён іх сэрцам. Пісьменнік не выдумвае і не «высасвае» з пальца, як кажуць, тэмы і сюжэты для сваіх твораў, а чэрпае  з жыцця. Таму яны чытаюцца на адным дыханні, бяруць за жывое, прымушаюць задумацца.

## Віртуальная выстава «Безліч абліччаў паэзіі. Класіка і сучаснасць»

Паэзія - гэта моцная энергетыка, высокае напружанне душы. Гэта як азарэнне, як успышка бліскавіцы, як першае і непаўторнае каханне.  
Паэзія – гэта музыка, ад якой нязмушана набягаюць слёзы і так шчымліва на сэрцы.  
Мы запрашаем вас ступіць на сцяжынку, па якой хочацца безаглядна крочыць следам за аўтарамі у краіну паэзіі…

 ![](img/foto_116.jpg)

**Марозаў, З.** Гронкі зорных суквеццяў : вершы, паэма, вянкі санетаў / Прадм. В. Рагойшы. - Мн.: Маст. літ., 1998. - 366 с.  
  
У кнігу вядомага беларускага паэта Змітрака Марозава ўвайшлі вершы, паэма, вянкі санетаў, першы ў славянскім свеце вянок вянкоў санетаў «Апакаліпсіс душы». Гісторыя, культура, любоў да Бацькаўшчыны, прырода, каханне прыцягваюць увагу паэта.  
Паэзія З. Марозава напоўнена трывожна-шчымлівым пахам узаранай зямлі, гарачым гудам жніва з высокім сонцам і салёным потам, светлай журбой лясных і палявых вёсачак, дзе жыве і працуе наш народ, надзеяй на заўтрашні дзень.

![](img/foto_121.jpg)

**Праменьчык** **сонца ў душы маёй** : тв. літаратараў Прыдруцкага краю / уклад. М. Падабед. - Мн.: БелФранс, 2005. - 143 с.  
  
Змест зборніка складаюць творы паэтаў і празаікаў бялыніцкага раёна. Тэматыка іх творчасці самая разнастайная – любоў да Бацькаўшчыны, замілаванне роднымі краявідамі, асэнсаванне гісторыі і чалавечага жыцця, каханне…  
Адрасуецца аматарам літаратуры.