---
layout: page
title: Бялынічы ў часе і прасторы
---

паводле:*Несцярэнка, Ю. [**Маё мястэчка ў часе і прасторы**]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/2016-11-26-Маё-мястэчка-ў-часе-і-прасторы-Несцярэнка.pdf" | absolute_url }}) / Юры Несцярэнка. — Мінск : Зміцер Колас, 2015.— 128 с. [іл.]*


# Прадмова

Мястэчкі – гістарычны тып паселішчаў Беларусі з ХV ст., які ўвабраў у сябе пераходныя рысы вёскі і  горада, рэгулятар адносін у сістэме горад-сяло, своеасаблівы перадатачны яе механізм. Мястэчкі – маркер урбаністычнай мадэлі, якая склалася ва ўсёй Цэнтральнай і  Заходняй Еўропе. Мястэчкі робяць Беларусь еўрапейскай краінай. На пачатку ХХ ст. у межах Беларусі налічвалася 325 гарадскіх паселішчаў, у тым ліку мястэчак – 280. Мястэчкі – сэрца Беларусі.

Па меркаванні географа І. Шарухі, адмоўны эфект на урбаністычны лад мястэчак мелі чыгункі, якія будаваліся з ХІХ ст., затым – калектывізацыя сельскай гаспадаркі, індустрыялізацыя гарадоў.

Рукапіс «Маё мястэчка ў часе і прасторы» змяшчае ўступнае слова, пяць нарысаў-«вандровак у пэўным часе і вызначанай прасторы» з прыця галь ны мі назвамі «Спадчына ў  назвах», «На даху свету», «Трымацца ка ра нёў», «З усмешкай пра сцежкі», «Друць як частка Сусвету» і яшчэ адну частку пра Заазер’е са згадкамі вядомай і невядомай яму гісторыі.

У нарысе «Спадчына ў назвах» аўтар пытаецца ў сябе, у сваіх землякоў бялынічанаў: «Што нам пакінута і што мы маем?», «Што застанецца пасля нас?» Адказ на першае пытанне абнадзейвае: у апошні час актывізуецца зацікаўленне сваёй гісторыяй, якое знаходзіць праяву ў з’яўленні вуліц Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Максіма Багдановіча, Пімена Панчанкі, Льва Сапегі, Кан станці на Астрожскага, Казіміра Чарноўскага. Аўтар прыводзіць сведчанні і пра вуліцу Садовую на месцы сада сядзібы Агінскіх і гісторыю суседняга маёнткам Сапегаў і Радзівілаў.

Каб адказаць на другое пытанне, аўтар згадвае назвы, якія варта захоўваць: Ліпавы Гай, Глінішча, Вежа, Слабада, Польскія могілкі, Жыдоўскія кладовішчы, вуліца Татарская, Задруцкая Слабада, Слабада, Свінтар (Цвінтар), Курган, Сажалка, Дуб і г. д.

Аўтар параўноўвае сваё ўзыходжанне на вышэйшую кропку гістарычных Бялынічаў Ільінскую гару (пагорак) Свінтар (Цвінтар) з уражаннем знаходжання «на даху свету».

_Ігар Шаруха,_  _старшыня Магілёўскага абласнога аддзела_  _ГА «Беларускае геаграфічнае таварыства»,_  _кандыдат педагагічных навук, дацэнт_ _08-11.10.2015, Магілёў-на-Дняпры_

# Ад аўтара

У гэтай кнізе з дапамогай запісаных звестак і сабраных фотаздымкаў аўтар Юры Несцярэнка расказвае гісторыю Бялыніч. Кніга прысвячаецца жыхарам мястэчка – бялынічанам: на іх лёсах трымаецца яго доўгая гісторыя.

Аўтар пачаў займацца краязнаўствам па падказцы бялыніцкага журналіста Міхася Карпечанкі з нагоды краязнаўчай канферэнцыі (артыкулы «Спадчына ў назвах нашых вуліц», *Краязнаўчая газета*, 23 і 24, 2006).

Кніга скаладаецца з пяці дапрацаваных і дапоўненых краязнаўчых артыкулаў аўтара ў рэспубліканскай, абласной прэсе, раённых газетах «Зара над Друццю» і «Паходня». Матэрыялы пісаліся ў  розныя часы для розных выданняў, таму стылістычна разнастайныя. Асобнае месца ў ёй займае калекцыя фотаздымкаў. 

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/8_1.png" | absolute_url }})

_Від на касцёл кармелітаў, скрыжаванне сённяшніх Ленінскай і Калініна._

# Спадчына ў назвах

## Што нам пакінута і што мы маем

У невялікім мястэчку Бялынічы, што месціцца на трасе Мінск – Магілёў, амаль што не засталося вуліц, якія ў сваіх назвах адлюстроўвалі б яго старажытную гісторыю. Хаця ў свой час Бялынічы валодалі Магдэбургскім правам (самакіраванне, уласны герб і сцяг). Грандыёзны будынак былога касцёла кармелітаў, гістарычны і  культурны помнік ХVIII  стагоддзя, калісьці ўпрыгожваў скрыжаванне галоўных вуліц і месціўся ў самым цэнтры Бялыніч. Вядомыя людзі, знакавыя асобы ў гісторыі Беларусі ў свой час валодалі мястэчкам і  кіравалі мясцовым жыццём  – прадстаўнікі знакамітых родаў князёў Сапегаў, Радзівілаў, Агінскіх. Выхадцы з мястэчка ўдзельнічалі ў грамадскіх і палітычных працэсах сваёй краіны. Прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў насялялі мястэчка – пра што сведчаць толькі старажытныя назвы «польскія могілкі», «кладовішча жыдоўскія», вуліца Татарская, што існавала ў  ХVII  стагоддзі.

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/10_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/10_2.png" | absolute_url }})

_Вуліца Калініна ў 1960-я._
_Сучасны няўдалы здымак вуліцы Калініна з таго самага месца._

Пазнейшая спадчына краіны прадстаўлена ў назвах вуліц Бялынічаў больш шырока: гэта і пісьменнікі Пушкін, Лермантаў, Астроўскі, Горкі, Купала, Колас, героі  Савецкага Саюза бялынічане Кітаеў, Заслонаў, Хігрын, Лорчанка, Церашкевіч і інш., а таксама выхадзец бялыніччыны мастак Бялыніцкі-Біруля. Ёсць сярод вуліц і такія назвы, што сустракаюцца амаль ў кожным беларускім мястэчку: Абаронная, Піянерская, Сялянская (Крестьянская)! 

Некаторыя Ёсць у гэтым спісе і цікавыя выпадкі. Гэта завулак, назву якога мясцовыя жыхары вымаўляюць як «Чонаўскі» (Чёновский). Гэта назва паходзіць ад абрэвіятуры ЧОН  – «Часть Особого Назначения». Так называліся адмысловыя дружыны з камсамольцаў і беспартыйных, якія ствараліся ў пачатку дваццатых ХХ стагоддзя на прадпрыемствах.

Вяртаемся ад узнёслай ваенна-рэвалюцыйнай тэматыкі. У назвах некаторых з вуліц у Бялынічах ушанавана памяць загінулых ці памерлых землякоў: ёсць вуліца імя міліцыянера **Целешава**, які загінуў пры затрыманні злачынца. Да першай паловы 1970-х вуліца называлася Школьнай, таму што насупраць ваенкамата, на месцы цяперашняга дзіцячага садка №3, да 1962 года знаходзілася сярэдняя школа №2. Вуліца **В. А. Дайнекі** — старшыні бялыніцкай электрычнай сістэмы, што трагішна загінуў — на ёй месціцца гэта ж арганізацыя. **Мікалуцкага**, кіраўніка Магілёўскага дзяржкантролю, супраць якога быў арганізаваны тэракт у сярэдзіне 1990-х; Людвіга **Сяліцкага**, ураджэнца вёскі Трылесін, аднаго з памочнікаў Канстанціна Заслонава; Іосіфа **Свідзінскага**, адзінага ўраджэнца Бялыніцкага раёна – Героя Савецкага Саюза.

у апошні час , якое знаходзіць праяву ў з’яўленні вуліц Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Максіма Багдановіча, Пімена Панчанкі, Льва Сапегі, Кан станці на Астрожскага, Казіміра Чарноўскага.

Пачынаючы з 90-х гадоў мінулага стагоддзя актывізуецца зацікаўленне сваёй гісторыяй: з’явіліся вуліцы імя **Еўфрасінні Полацкай**, унучкі Усяслава Чарадзея, славутай постаці  ранішняй гісторыя нашай зямлі. Еўфрасіння шануецца як святая і  лічыцца нябеснай ахоўніцай Беларусі. Дзякуючы актыўнай дзейнасці свядомых грамадзян з’явіліся вуліцы імя першадрукара **Францыска Скарыны**, беларускіх паэтаў **Максіма Багдановіча** і **Пімена Панчанкі**, выбітных дзеячаў Вялікага Княства Літоўскага – **Льва Сапегі** (Сапегі —  валодалі Бялынічамі у  ХVII  стагоддзі) і  знакамітага палкаводца **Канстанціна Астрожскага** з  роду князёў Друцкіх, ёсць вуліца імя **Казіміра Чарноўскага**, ураджэнца Бялыніцкай зямлі (нарадзіўся ў шляхецкай сям’і ў в. Карытніца) – першага вынаходніка падводнай лодкі. Грунтуючыся на яго ідэях, К.Шыльдэр у 1835 г. пабудаваў першую расійская падводную лодку.

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/13_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/13_2.png" | absolute_url }})
_Фатаздымак зроблены з царквы (былога касцёла)._
_Сучасны выгляд вуліцы Савецкай з таго ж самага месца._



Адна з новых вуліц носіць імя **Дзяніса Давыдава**, які ў вайну 1812 года са сваім партызанскім атрадам вызваліў Бялыніччыну ад французаў. У другой палове 1970-х з'явілася вуліца імя знакамітага мастака **Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі**, музей яго імя існуе ў Бялынічах з 1970 года. 



![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/14_1.png" | absolute_url }})

_Від з ваданапорнай вежы на скрыжаванне Савецкай_  _і тагачаснай вуліцы Школьнай у сярэдзіне 1960-х_  _(цяпер вуліца Целешава)._



Да пачатку ХХ стагоддзя на Беларусі вуліцы часта называлі паводле іх геаграфічнага месцазнаходжаннем ці згодна са значным будынкам на вуліцы. У Бялынічах такі спосаб прадстаўлены прадстаўлены наступнымі  назвамі: вуліца **Мокраўская** пралягае ў напрамку на Мокравічы, **Круглянская** – на Круглае, **Мінская шаша** – у мінскім накірунку. Існуюць 1-я і 2-я **Усходнія** (Восточные), **Заходняя** (Западная), завулак **Паўночны** (Северный). **Лугавая**, **Задруцкая**, **Набярэжная** (Набережная), **Зарэчная** знаходзяцца ў раёне ракі Друць. **Лясная** праходзіць уздоўж лесу на ўскрайку Бялыніч. У раёне старога крухмальнага завода пралягае **Заводская**. Індустрыяльнае адценне ў  сваіх назвах маюць вуліцы **Будаўнікоў** (Строителей)  – у  раёне арганізацыі МПМК-241, работнікі якой пабудавалі ўсе дамы на гэтай вуліцы і **Саўгасная** (Совхозная), што пралягае каля гаспадачага двара былога саўгаса «Бялынічы».

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/15_1.jpg" | absolute_url }})

_Вуліца Мокраўская._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/16_1.png" | absolute_url }})

_Вуліца Cавецкая ў 1950-я гады. Двухпавярховы белы будынак_  _(на рагу Садовай і Савецкай, на здымку справа) – колішняе «элітнае» жыллё._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/16_2.png" | absolute_url }})

_На сучасным фасадзе таго самага будынку, на скрыжаванні цяперашніх_  _Садовай і Савецкай, відаць затынкаваныя рэшткі параднага ўваходу_  _і двух балкончыкаў на другім паверсе (пад крайнімі вокнамі злева і справа)._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/17_1.png" | absolute_url }})

_Від на старую пошту і скрыжаванне вуліц Паштовай і Ленінскай_  _(1950-я, здымак з былога манастыра)._

Ёсць у  Бялынічах яшчэ шэраг рамантычных сучасных назваў вуліц: **Кветкавая** (Цветочная), **Сонечная**, **Прасторная**, **Светлая**, **Моладзевая** (Молодёжная), **Прывольная**, а  таксама **Беларуская** і  **Славянская**.

Але вуліцы ў назвах якіх захаваліся сапраўдныя гістарычныя асаблівасці мястэчка, гэта – **Паштовая** і **Садовая**.

Першая  – невялічкая вуліца, якая, цалкам адпавядаючы сваёй назве, у ранейшыя часы праходзіла ад былога будынка старой пошты (праінаваў з 10-х па 90-я гады ХХ стагоддзя), а цяпер ад будынка сучаснага паштамта (пабудаваны напрыканцы 70-х ХХ ст.) да Т-падобнага скрыжавання з Садовай. Апошняя вуліца мае цікавую і, можа быць, у пэўным сэнсе нечаканую гісторыю.

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/18_1.png" | absolute_url }})

_Панарама цэнтра Бялыніч з  вуліцай Садовай (канец 1950-х  – пачатак 1960-х)._  _На заднім плане шэраг пабудаваных пасля вайны двух- і трохпавярховых будынкаў:_ _1. Камбінат бытавога абслугоўвання; 2. Дом культуры; 3. Жылы дом на Савецкай;_ _4. Універмаг; 5. Драўляная крама на месцы сённяшняга ўніверсама «Родны кут»;_ _6. Рэстаран «Друць» (цяпер кафэ); 7. Рэшткі былой царквы; 8. Былы каталіцкі_ _кляштар (пазней на яго месцы было пабудаванае памяшканне пажарнай службы,_ _цяпер гаспадарчыя памяшканні аддзела культуры). Да пачатку ХІХ ст. царкоўныя_ _будынкі выконвалі функцыі дакладна наадварот (№7 быў каталіцкім манастыром,_ _у №8 месцілася праваслаўная царква); 9. Былая пракуратура; 10. Дом сям’і Шагавых_ _па вул. Садовай (цяпер на гэтым месцы ўезд у двор райвыканкама)._


![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/19_1.jpg" | absolute_url }})

_Тая самая панарама праз паўстагоддзя (злева новы будынак пракуратуры, далей_ _пашыраны будынак Камбіната бытавога абслугоўвання; на заднім плане новы_ _будынак Цэнтра культуры; адсутнічаюць будынкі царквы і кляштара; па цэнтры_ _здымка былы будынак пракуратуры, цяпер прыватны дом)._


## Ад Садовай вуліцы да панскага саду і былога маёнтка

**Справа ў тым, што ў Бялынічах на месцы цяперашняй Садовай (а дакладней, той паловы вуліцы, якая ідзе ад цэнтральнай Савецкай, уніз у напрамку да ракі Друць) да рэвалюцыі 1917 года сапраўды быў вялікі сад. Як яго называлі старажылы – «Панскі сад».Тут незвычайнае ў тым, што ў назве гэтай вуліцы, за гады савецкай улады, не была вынішчана спасылка на дарэвалюцыйную мясцовую гісторыю. Гэта можна назваць унікальным выпадкам, таму што, на вялікі жаль, сёння не захавалася ніводнай назвы, якая хоць бы ўскосна нагадвала пра старадаўнюю гісторыю мястэчка (акрамя, можа, невялічкага неперасыхальнага вадаёма з мясцовай назвай «Глінішча» ды вялізнага кургана, які называюць «Свінтар» ці «Цвінтар». На працагу апавядання мы будзем ужываць па чарзе абедзве назвы.


![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/20_1.png" | absolute_url }})Калі ўзяць за ўмоўны квадрат тэрыторыю, якую акрэсліваюць вуліцы Савецкая, Абаронная, Кірава і Садовая, што ў цэнтры Бялыніч, то, прыкладна, у сярэдзіне гэтага чатырохкутніка знаходзіцца трохпавярховы будынак. Гэта – былая агульнаадукацыйная школа (СШ №2), якая была пабудавана ў 1962 годзе і функцыянавала па прамым прызначэнні да сярэдзіны 80-х мінулага стагоддзя.Да 1917 года прыблізна на гэтым месцы знаходзіўся панскі маёнтак, уладальнікамі якога ў розныя часы былі Сапегі, а пазней Радзівілы і Агін скія. З боку цэнтральнай вуліцы мястэчка перад фасадам будынка (з усходняга боку), уся тэрыторыя была засаджана ліпамі. З  тыльнага боку маёнтка, дзе адкрываўся від на Друць (заходні бок), знаходзіўся сад і праз яго ішла невялікая ліпавая алея – своеасаблівы задні пад’езд да панскага двара. Рэшткі старых ліп засталіся да сённяшняга дня._Кажуць, што гэта было апошняе дрэва былой ліпавай алеі з тыльнага боку фаль-__варка. Калісьці ў яе ўдарыла маланка і шмат гадоў яна стаяла з выгаралым на-__скрозь дуплом. Ліпа была нібыта «прыпалена», але здолела яшчэ пакрыцца лісцем._ _Пасля таго, як гнілая драўніна выгарала знутры, дрэва стала вельмі цвёрдым._ _Што, напэўна, і дазволіла ёй пратрымацца болей за іншыя дрэвы. На здымку, зле-__ва, бачны пень ад яшчэ адной старой ліпы._


![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/21_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/21_2.jpg" | absolute_url }})
_Сярэдзіна 1960-х. Від на Садовую да скрыжавання з Кірава (прыкладна тут праля-__гала паўднёвая і заходняя мяжа панскага сада). Лічбамі пазначаны дамы, пабудава-__ныя пасля ІІ Сусветнай вайны, дзе пражывалі сем’і: 1. Чарняковых; 2. Сідаровічаў;_ _3. Садоўскіх; 4. Смалякоў; 5. Кошалявых; 6. Сідаравых; 7. Гарадское спажывецкае та-__варыства (ГорПО). Далей жылі сем’і: 8. Новікавых; 9. Цымбарэвічаў; 10. Арлоўскіх.__Здымак таго самага месца ў 2014 годзе. Змяніўся выгляд саміх дамоў, у большасці_ _выпадкаў змяніліся іхныя ўладальнікі._


![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/22_1.jpg" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/22_2.jpg" | absolute_url }})Недалёка ад месца, дзе калісьці месціліся будынкі фальварку, пасля ІІ Сусветнай вайны было пабудавана памяшканне райвыканкама. Яно ў добрым стане захавалася да сённяшняга дня  – тут цяпер месціцца адукацыйнарэабілітацыйны цэнтр раённага аддзела адукацыі._Некаторыя аддзелы райвыканкама размяшчаліся тут напрыканцы 1940-х.__Той самы будынак у 2015 годзе (Адукацыйна-рэабілітацыйны цэнтр)._


![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/23_1.png" | absolute_url }})
Тры старадаўнія будынкі нагадваюць аб межах тэрыторыі маёнтка з паўночнага боку. Першы будынак захаваўся ад тэрыторыі адмысловага комплексу па наглядзе за жывёламі. Тут раней, як да рэвалюцыі, так і пасля была ветэрынарная лякарня, стайня, племстанцыя ды іншыя ўстановы і пабудовы, звязаныя з утрыманнем і лячэннем хатняй жывёлы._Былая ветэрынарная станцыя_Другі – былы заводскі будынак, так званая «Вежа» (зараз яго ўладальнікам з’яўляецца царква «Новае жыццё»). Па розных звестках, дастаткова супярэчлівых, да рэвалюцыі тут знаходзіўся: альбо спіртзавод, альбо цукровы завод, альбо бровар. Магчыма, што ў розныя часы гэтае невялічкае памяшканне выконвала якія-небудзь з  пералічаных функцый. Дакладна вядома, што перад Другой сусветнай вайной і  ў  пасляваенныя часы тут знаходзіўся хлебны завод, а потым маслазавод (у народзе будынак называлі «маслабойка»).


![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/24_1.jpg" | absolute_url }})_Так званая «Вежа». Добра бачны былы ўезд, на здымку закладзены цэглай._ _Прадугледжваўся для заезду ўнутр гужавога транспарту пад загрузку вырабаў_ _(у часы, калі будынак выкарыстоўваўся як вытворчае памяшканне)._Трэці будынак таксама мае дачыненне да вытворчых памяшканняў. Ён апынуўся на тэрыторыі былой «ніжняй базы» (так называлася спецыяльна абсталяваная тэрыторыя, дзе складзіраваліся і захоўваліся тавары для гандлёвай сістэмы раёна ў савецкія часы (60-я – 80-я ХХ ст.).За апошнім будынкам захавалася закінутая сажалка, абнесеная з  усіх бакоў земляным валам. З заходняга боку маецца месца, падобнае на заезд для гужавога транспарту.Усе гэтыя старажытныя будынкі размешчаны па лініі вуліцы Абароннай – тут як раз пралягала паўночная мяжа панскага саду. Па лініі вуліцы Кірава – заходняя мяжа. Ролю жывой загарадзі, якая абкружала сад па перыметры, выконвалі шчыльна пасаджаныя яліны. Далей ніякіх дамоў не было. Забудаваліся гэтыя вуліцы толькі пасля Другой сусветнай вайны.


![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/25_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/25_2.png" | absolute_url }})_Будынак за «Вежай». Верагодна выконваў функцыі_  _падсобнага вытворчага памяшкання.__На фрагменце заходняй сцяны «будынка за Вежай» бачна ўязная арка,_  _пазней закладзеная цэглай падобным чынам, як і ў будынку «Вежы»._


![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/26_1.png" | absolute_url }})_Закінутая сажалка. Верагоднае яе прызначэнне – захоўванне пэўнай колькасці_ _вады для вытворчых мэтаў. З усіх бакоў яе абкружае вал, наперадзе праём,_  _які, магчыма, выкарыстоўваўся як уезд для забору вады._На тэрыторыі былога саду, пад зямлёй засталося шмат фрагментаў былых фундаментаў (магчыма, гаспадарчых будынкаў маёнтка), а  таксама каналізацыйных каналаў, выкладзеных з чырвонай цэглы.На поўдзень ад панскага двара быў праход (ці праезд), які перпендыкулярна перасякаў цяперашнюю Садовую вуліцу. Захаваліся звесткі пра штучны вадаём, які месціўся прыкладна на тэрыторыі былой пракуратуры (цяпер прыватны дом) альбо крыху далей, да тэрыторыі піларамы сучаснага камбіната бытавога абслугоўвання. За гэтым вадаёмам пачынаўся вялікі ўзгорак, на якім да першай паловы 60-х гадоў ХХ  стагоддзя захоўваліся рэшткі праваслаўнай царквы (першапачатковае прызначэнне храма, з другой паловы ХІХ ст. там месціўся каталіцкі касцёл, зараз знаходзяцца гаспадарчыя будынкі аддзела культуры (за раённай бібліятэкай).Прыкладна па лініі Садовай вуліцы пралягала паўднёвая мяжа панскага саду. У яго паўднёва-заходняй частцы перад апошняй вайной знаходзіўся вялікі курган. Паходжанне яго невядома.Такія звесткі захаваліся аб былым «панскім садзе», гістарычным месцы, што апынулася аб’ектам нашага невялічкага даследавання. Першапачатковым штуршком да гэтых пошукаў стала этымалогія назвы вуліцы «Садовая».

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/27_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/27_2.png" | absolute_url }})_Падмуркі, што засталіся ад невядомых будынкаў бліжэй да ветэрынарнай лякарні.__Дапытлівыя краязнаўцы вывучаюць падмуркі, што захаваліся на тэрыторыі_  _былога панскага сада прыкладна сто метраў на поўдзень ад тых,_  _што зафіксаваны на папярэднім здымку._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/28_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/28_2.jpg" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/28_3.png" | absolute_url }})_Амаль страчаныя_  _артэфакты_  _з іншай эпохі.__На здымку злева: канец 1940-х, з глыбіні былога панскага сада – від на ветэры-__нарную лякарню (белы будынак злева ад маладой пары бялынічан). Уверсе гаспадар-__чы будынак, падобны на складское памяшканне, за ім бачны ліпавы гай.__На здымку справа: 2015 год. Будынак ветлякарні захаваўся. На задім плане, на_ _гары – склады так званай «Верхняй базы», якая належыць гандлёвай арганізацыі_ _«Райста» («Райпо»)._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/29_1.jpg" | absolute_url }})_Вуліца Садовая ў 2000-я гады._
## Што застаецца пасля нас

**Людзі, якія калісьці ўзяліся рабіць «новую гісторыю», пераймяноўваючы бялыніцкія вуліцы, магчыма, і не разумелі, у якіх памерах яны страчваюць сапраўдную гістарычную спадчыну. Дзякуй таму незнаёмцу, які за савецкім часам выпадкова ці наўмысна дакументальна пакінуў назву «Садовая вуліца». Гэтая адзіная назва хаця б намякае на тое, што найцікавейшая гісторыя Бялыніч пачалася значна раней, чым адбылася Кастрычніцкая рэвалюцыя. Хто адкажа зараз, дзе згубіліся чатыры стагоддзі, што належаць да гісторыі Бялыніч, калі мястэчка пачало згадвацца ў дакументах ВКЛ? Зразумела, што і  да першых вядомых упамінанняў Бялынічы мелі сваю гісторыю. Якая магла і павінна была захавацца ў старадаўніх назвах.**Гістарычная даведка №1**_У 1627 годзе быў складзены інвентар маёнтка Льва Сапегі, цэнтрам яко-__га былі Бялынічы. У ім знаходзілася рынкавая плошча, вакол якой месціліся_ _12 мяшчанскіх двароў. Ад рынку адыходзілі вуліцы Ві лен ская (42 двары), Ма-_

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/30_1.jpg" | absolute_url }})_настырская (19 дв.), Цяцерынская (20 дв.), Крукава (25), Пліт ніц кая (56),_ _Татарская  (36), Гайная  (28), Красная  (22). За царквой пралягала Глі ніц-__кая (29 двароў), якую называлі Слабадой. Але ж існавала прадмесце за ракой_ _Друць, якое таксама мела назву Слабада (там на ліч ваў ся 41 двор).__Таксама ў  спісе згадваецца, што да «мяшчанскіх гумнаў» ішла новая_ _(магчыма, яшчэ не названая) вуліца з 20 дварамі. Яшчэ адна новая вуліца_ _(6 двароў) вяла да «кладовішчаў жыдоўскіх» (габрэйскіх могілак). Насупраць_ _Плітніцкай была вуліца з 8 дварамі, з якіх 4 былі ўласнасцю царквы Св. Іллі._ _І нарэшце, за мястэчкам, на канцы ворыўных валок, была закладзена яшчэ_ _адна новая вуліца з 38 дварамі.__Усяго Бялынічы налічвалі 361 двор, што лічылася значным паселішчам.__Адзін з апошніх будынкаў, які меў адносіны да комплексу гаспадарчых_  _і жылых памяшканняў старадаўняга манастыра (скрыжаванне вул. Энгельса_  _і вул. Савецкай). Напрыканцы 60-х, пачатку 70-х тут размяшчаўся кулінарны_ _цэх і невялікая сталовая. Прыкладна на гэтым месцы стаіць зараз новая царква._

На падставе гэтай гістарычнай даведкі можна меркаваць:– Віленскай называлася адна з цэнтральных вуліц, якая геаграфічна пралягала ў накірунку аднаго з цэнтральных гарадоў княства – Вільні. Верагодней за ўсё гэта быў кавалак цяперашняй Ленінскай, які ідзе ад скрыжавання з Савецкай уніз да Друці: па-першае, супадае накірунак, па-другое назву «Ленінская» пазней маглі даць толькі адной з галоўных вуліц (на момант складання інвентару – 42 двары была вялікай лічбай, у параўнанні з іншымі вуліцамі, і, зразумела, на пачатку ХХ ст., падчас перайменавання яна была яшчэ большай). У спісе яна згадваецца першай.– Манастырскай магла называцца другая палова вуліцы Ленінскай, якая ішла з магілёўскага накірунку менавіта да манастыра.– Лагічна дапусціць, што вуліца, якая вяла ў кірунку Цяцерына, насіла аднайменную назву. На схеме, якая прыводзіцца ніжэй, бачна, што ад панскага фальварка да Ліпавага гаю ідзе дарога, падобная да алеі. Потым абмінае Ліпавы гай справа і працягваецца ў цяцерынскім накірунку. Чаму вуліца магла быць названая менавіта Цяцерынскай (не Круглянскай, не Талачынскай ці Друцкай, напрыклад)? Вядома, што ў свой час Цяцерын быў дастаткова буйным паселішчам (дарэчы, як і суседні Галоўчын). Калісьці, як адміністратыўныя цэнтры, яны былі важнейшыя за Бялынічы. У Цяцерыне размяшчаўся замак валадароў навакольных земляў. Але і калі Бялынічы ўжо мелі большую значнасць (асабліва пасля набыцця мястэчка Львом Сапегам), у свядомасці насельніцтва Цяцерын яшчэ доўгі час існаваў, як важны геаграфічны аб’ект.– Калі вуліца Гайная і звязана з паняццем «гай», то гэта нейкі іншы парк, чым уласна «Ліпавы гай», які патрапіў у каталог помнікаў садова-паркавай культуры царскай Расіі і дажыў да сённяшніх дзён. Закладзены ён быў пазней за стварэнне рэестра Льва Сапегі – пасля 1696 года, калі ўладальнікам Бялыніч па закладным праве стаў Казімір Дамінік Агінскі. Не выключаецца, што на месцы, якое выкарысталі Агінскія для стварэння свайго «Ліпавага гаю», і раней існавала паркавая абсада. Магчыма, вуліца Гайная – кавалак шляху ад фальварка да Ліпавага гаю (гл. ні жэй схему).– Вуліца Глініцкая (месцазнаходжанне якой удакладняецца як «за царквой») указвае на геаграфічную прывязанасць да «Глінішча» – сённяшняя вуліца Сялянская (Крестьянская). Акрамя таго, роў, што пралягае паміж месцам, дзе стаяў манастыр, і былой вуліцай Глініцкай, геаграфічна падзяляе тэрыторыю на два розныя раёны (умоўны цэнтр і гістарычную Слабаду – не блытаць з Задруцкай Слабадой).

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/32_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/32_2.png" | absolute_url }})_У памяшканні былога манастыра пасля вайны месцілася школа №1_  _(беларуская – усе прадметы выкладаліся на роднай мове). Класы размяшчаліся_ _ў былым манастырскім двары (гэта значыць правей ад цэнтральнага будынку,_ _які бачны на фота). Здымак зроблены на пачатку – у сярэдзіне 1950-х з месца,_  _дзе цяпер знаходзіцца гасцініца.__Прыкладна праз дзесяцігоддзе. У будынку размяшчаюцца кінатэатр (займае вуз-__кае памяшканне з левага боку) і клуб (вялікая актавая зала са сцэнай). Незадоўга_ _да пажару, які папсаваў складскія памяшканні ўнівермага (месціліся тут жа),_  _а таксама местачковы архіў (ці яго частку). Агнём былі закранутыя класы шко-__лы №1. Пасля гэтага, у 1963 годзе, улады зрабілі першую спробу ўзарваць будынак._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/33_1.png" | absolute_url }})**Гістарычная даведка №2**_Змешчаная ніжэй рэпрадукцыя паказвае межы мястэчка на пачатку_ _ХІХ стагоддзя. Крыніца інфармацыі – «РГВИА» («Российский государствен-__ный военно-исторический архив»).__Пра тое, што тут зафіксаваны аб’екты пачатку ХІХ стагоддзя (магчы-__ма канца XVIII), сведчыць:__1) згадванне пра касцёл кармелітаў (пазней, у перыяд расейскай царскай_ _улады, перахрышчаны ў праваслаўную царкву);__2) згадванне маёнтка, які належаў менавіта Агінскім (уладальнікам мяс-__тэчка да канца XVIII ст.), а не новым гаспадарам, якія з’явіліся на нашых_ _землях пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай.__1\. Панскі маёнтак. За ім,_ _на захад, тэрыторыя саду.__1а. Шлях, які вядзе ад пан-__скага маёнтка да цэнтраль-__нага ўезда на тэрыторыю_ _лі па вага гаю, потым агінае_ _спра ва парк і працягваецца на_ _поў нач у кірунку Цяцерына.__2\. Ліпавы гай. На схе-__ме  за фік са ва на  дастат-__кова вялікая тэрыторыя._ _Што падкрэслівае факт_ _колішняга існавання тут_ _ар хі тэк тур ных,  прыродных,_ _гіс та рыч ных  аб’ектаў.  Ста-__ражылы за савецкім часам_ _рас па вя далі  мясцовыя  ле-__генды, што нібыта ка лісь-__ці існаваў падземны ход ад_ _манастыра да Ліпавага гаю._ _Гэта ўмоўна пацвярджалася_ _рэшт камі  будаўнічых  ма тэ-__ры я лаў, што ў  розныя часы_ _зна хо дзі лі ся  на  тэрыторыі_ _парку._

_З іншага боку – прама з будынку былога манастыра існаваў уваход у су-__тарэнні, які напрыканцы 1970-х – у пачатку 1980-х быў завалены смеццем.__Яўген Камароў, які жыве на вуліцы Савецкай, непадалёк ад ліпавага гаю,_ _распавядаў пра вялікую «варонку», якая ўтварылася на суседскім агародзе._ _Па яго словах, не падобна было, што прычынай утварэння сталі знешнія_ _фактары, а наадварот – выглядала так, нібыта прасела ў пустату верх-__няя частка грунту. Месца знаходзілася якраз па дарозе з  манастыра да_ _ліпавага гаю.__Рэальна на сённяшні дзень у ліпавым гаі захаваліся два аб’екты. Першы –_ _узвышша ці пагорак, на якім цяпер месцяцца танцавальная пляцоўка і кан-__цэртная сцэна.__На схеме прыкладна на месцы цяперашняга пагорка пазначаны белы ква-__драт, які мы, з лёгкай рукі мясцовых жыхароў, умоўна назавем «Курганам».__Насупраць «Кургана» – так званая «Сажалка». Гэта другі аб’ект, які мы_ _вылучаем: невялікі вадаём, дзе не перасыхае вада і дзе заўсёды вялася рыба_ _(чым у  розныя часы карысталіся мясцовыя рыбакі). На схеме пазначаны_ _шлях праз усю тэрыторыю Ліпавага гаю. Гэта дарога (па сучасным мер-__кам дастаткова вузкая), і цяпер яна аддзяляе першы аб’ект («Курган») ад_ _другога («Сажалка»). Лічыцца, што «Курган» – гэта не што іншае, як аку-__ратна ўкладзены грунт, які пераносілі пры капанні «Сажалкі» напрыканцы_ _XVII ст.__Ліпы, якія дажылі да 1980-х гадоў, ад старасці пачалі падаць, чым_ _прычынялі сур’ёзную шкоду. На дадзены момант большасць тэрыторыі_ _Ліпавага гаю засаджана адносна маладымі дрэвамі.__Невядома, ці займаўся хто за савецкім часам сапраўднымі навуковымі_ _даследаваннямі. Вынік, безумоўна, мог быць вельмі цікавым.__3\. Размяшчэнне касцёла кармелітаў.__4\. Рынкавая плошча, на поўдні ад якой стаяў касцёл (3), а с заходняга боку_ _размяшчалася праваслаўная царква (3а). У дакуменце 1627 года (інвентар_ _Льва Сапегі) пералічваецца восем вуліц, якія адыходзяць ад рынка (мяркуец-__ца, што па вышэй прыведзенай схеме, гэта нумары 5, 6, 7, 8, 9, 10, 12, і шлях,_ _тлуста пазначаны, які вядзе ад фальварку да ліпавага гаю (1a).__Складанне інвентару і фіксаванне плана на мапе аддзяляе прыкладна паў-__тара стагоддзя. За гэты час размяшчэнне вуліц прынцыпова не змя нілася_ _і можна акрэсліць дакладныя межы мястэчка ў пазначаны пе рыяд.__5\. Сучасная Садовая вуліца, якая ў заходнім накірунку заходзіла крыху_ _далей за скрыжаванне з сучаснай вуліцай Кірава._

_6\. Другая частка цяперашняй Садовай, якая ішла на ўсход прыкладна да_ _скрыжавання з цяперашняй вуліцай 50-годдзя Кастрычніка (50 лет Октя-__бря).__7\. Вуліца, якая ішла злева ад царквы на ўсход (на сённяшні дзень захаваўся_ _яе кавалак у выглядзе завулка Піянерскі).__8\. Сёння вуліца Пушкіна (да 1960-х – былая Міліцэйская). Ішла на захад_ _прыкладна да скрыжавання з вуліцай 50-годдзя Кастрычніка (50 лет Октя-__бря).__9\. Вуліца Віленская.__10\. Магчыма, вуліца Манастырская. Таксама гэта шлях з Магілёва (праз_ _Галоўчын, Кудзін), які перасякаў Бялынічы і  далей ішоў у  Віленскім накі-__рунку.__11\. Цяперашняя вуліца Энгельса.__12\. Кавалак сучаснай Савецкай – ад рынкавай плошчы (скрыжаванне Са-__вецкай і Ленінскай), на поўдзень.__13\. Свінтар (Цвінтар).__14\. Былая вуліца Глініцкая (цяпер Сялянская – рус.: Крестьянская).__15\. Цяперашняя вуліца Кірава, як сёння, так і раней была самай доўгай.__16\. Цяперашняя вуліца Чырвонаармейская (рус.: Красноармейская).__17\. Праглядаецца дакладны надпіс «Друць», які фіксуе на расейскай мапе_ _менавіта беларускі варыянт напісання назвы ракі. Дарэчы, пасля першага_ _падзелу нашай дзяржавы па Друці праходзіла мяжа паміж Рэччу Паспалітай_ _і  Расейскай імперыяй. Такім чынам, Бялынічы з  1772  года ўжо ўваходзілі_ _ў склад Расіі, а Задруцкая Слабада да 1793 года знаходзілася яшчэ ў складзе_ _Рэчы Паспалітай.__P.S. Пасярэдзіне шляху 1а назіраецца адгалінаванне ўлева (на захад). Гэта_ _накірунак да габрэйскіх могілак. Магчыма, тут і пралягала тая самая «но-__вая вуліца ў шэсць двароў, якая вяла да кладовішчаў жыдоўскіх». Мяркуец-__ца, што гэта можа быць сённяшняя вуліца Кітаева._Дзякуючы гэтым дакументам, мы маем унікальную магчымасць даведацца, якія цікавыя назвы насілі нашы вуліцы ў ХVII стагоддзі і як яны размяшчаліся. Застаецца толькі спадзявацца, што гэтае невялікае даследаванне будзе мець працяг, калі нашы землякі ці патэнцыйныя даследчыкі Бялыніччыны адгукнуцца і далучаць новыя матэрыялы, якія будуць калінебудзь апісаныя ў новых працах.

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/36_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/36_2.png" | absolute_url }})На даху свету

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/37_1.png" | absolute_url }})# 

Я ўсяго толькі запісаў мясцовае вымаўленне гэтай назвы – менавіта так, праз мяккае «с» – «Свінтар». Няхай выбачаюць мне мовазнаўцы, таксама я не буду спрачацца ні з гісторыкамі, ні з этнографамі. Так гаварылі мясцовыя людзі на маёй памяці. Ёсць меркаванне, што назва паходзіць ад польскага адпаведніка слову «могілкі» – _cmentarz_ (якое, у сваю чаргу, мае адсылку да лацінскага _coemeterium_, а тое паходзіць ад старагрэцкіх _κοιμητήριον –_ месца спачынку, ад _κοιμάν_ ‘усыпляць’).Але мае асабістыя ўражанні зусім іншыя. Назоўнік «свята» і прыметнік «святы» маюць адно і тое ж сэнсавае паходжанне. А яшчэ свет і святло. Сусвет і сусветны. Менавіта з гэтымі словамі звязаны ўражанні, калі трапляеш на самы верх пагорка. Так бывае – радаснае хваляванне напоўніць цела і душу, калі дакранешся да чагосьці, што сярод людзей асацыюецца з паняццямі вечнасці, памяці продкаў, генетычнай памяці і нечага яшчэ няўлоўнага, сакральнага, што не паддаецца ні асэнсаванню, ні апісанню. 

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/38_1.png" | absolute_url }})Але ты дакладна ведаеш, што ўсё гэта звязана з папярэднімі пакаленнямі на тваёй роднай зямлі, з іхным ладам жыцця, з прагай да вольнага існавання, традыцыямі і верай.Калі стаіш на самым краі верхняй часткі гэтага ўнікальнага месца, тварам на захад – прама пад нагамі пачынаецца рэзкі ўхіл. Ён дугой абыходзіць цябе злева і справа. І пачынаеш разумець, што гэта далёка не выпадкова, гэта не проста абрыў. Адсюль адкрываецца неверагодная па маштабах і прыгажосці панарама. Праглядаюцца на шмат кіламетраў усе накірункі. Прама перад вачыма – рака. Яна цячэ з поўначы на поўдзень і ўтварае натуральны абарончы роў.Ззаду, на ўсходзе, застаецца вузкі пярэсмык, своеасаблівы «перашыек», за кошт якога сучасная вуліца Кірава ў  гэтым месцы рэзка ўздымаецца ўверх (з боку вуліц Лорчанкі і Хігрына), стварае «горб» у некалькі дзясяткаў метраў і дастаткова рэзка падае ў бок Сялянскай. Адзінае месца, дзе мог быць «уваход» на гэтую тэрыторыю. Ускосна гэта пацвярджае каменны крыж, што стаіць «тварам» на ўсход, а «рукі» якога размешчаны дакладна на поўдзень і поўнач. Яго месцазнаходжанне – амаль што ў цэнтры кола, якое ўтварае верхні ўзровень Цвінтара.

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/39_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/39_2.png" | absolute_url }})_На крыжы можна разабраць антрапаморфныя выявы._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/40_1.png" | absolute_url }})_Схема 1._Магчыма, у тым месцы, дзе сёння знаходзіцца «перашыек», першапачаткова быў мост праз роў. Тады атрымліваецца, што абароненае, напрыклад, драўлянымі сценамі, месца гэтае было цяжка дасягальным для непажаданых гасцей з любога боку. Роў з часам маглі засыпаць і пакінуць проста вузкую дарогу для ўезду на тэрыторыю гарадзішча, ці паселішча, якое выконвала абарончыя функцыі.Карціна вымалёўваецца такая: калі тут з’явіліся першыя перасяленцы, яны выбралі месца, максімальна абароненае з усіх бакоў за кошт спецыфікі прыроднага ландшафту. Потым, магчыма, былі дасыпаныя схілы самога пагорка, пракапаны ці палепшаны роў вакол узвышэння. З цягам часу простыя людзі маглі рассяляцца па наваколлі ўзмоцненай тэрыторыі, а ў выпадку небяспекі збіраліся і ратаваліся за надзейнымі сценамі.Колькі разоў тут адбываліся баявыя дзеянні, наколькі паспяхова трымалі абарону нашы продкі – не скажа зараз ніхто. Нідзе ў гэтым раёне не знаходзіцца рэшткаў абгарэлых бярвёнаў ці падобных на руіны канструкцый з каменя. Хоць натуральна, што з часоў з’яўлення тут першых пасяленцаў прайшло ўжо значна больш за тысячагоддзе, і шмат якія сведчанні зніклі незваротна.

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/41_1.png" | absolute_url }})_Рэпрадукцыя малюнка Віктара Сташчанюка._Але нездарма кажуць, хто шукае – той знаходзіць. Вось урывак з апавядання «Першы заробак» беларускага пісьменніка бялыніцкага паходжання Янкі Шарахоўскага:_«Казалі, што ў даўнія часы тут стаяла драўляная царква, але за маёй_ _памяццю ад яе засталося толькі некалькі камянёў з падмурка. Яна згарэла_ _ў адзін з вялікіх пажараў. На змену ёй была пабудавана новая цагляная царк-__ва ў цэнтры мястэчка, а на цвінтары толькі паставілі невялікую капліцу._ _Паляна на месцы былой царквы была роўная, як ток. І не дзіва – яе драта-__вала кожную вясну не адно пакаленне такіх падшывальцаў, як мы…»_

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/42_1.png" | absolute_url }})Успаміны гэтыя адносяцца да паслярэвалюцыйных часоў (канец 10-х – пачатак 20-х гадоў ХХ  стагоддзя). На дадзены момант  – самае ранняе апісанне месца, якое мы ўзяліся даследаваць.Ёсць яшчэ адзін факт, які нідзе не згадваецца: у  сямідзясятыя гады мінулага стагоддзя будаўнікі ПМК-241, арганізацыі, што геаграфічна месціцца недалёка ад Свінтара, спрабавалі выкарыстоўваць гэтую вялікую гару дзеля здабычы пяску – іншымі словамі, як будаўнічы кар’ер. Кажуць, што экскаватаршчыкі выкопвалі вельмі шмат костак. Многія рабочыя адмаўляліся тут працаваць. Урэшце «кар’ер» пакінулі ў спакоі. Да сённяшняга дня засталіся своеасаблівыя «выемкі», якія парушаюць першапачатковыя контуры пагорка.Таксама ёсць сведчанні мясцовых жыхароў, чые ўчасткі размешчаны побач са Цвінтаром, што падчас сельскагаспадарчых работ з зямлі выкопваецца шмат чалавечых костак. Разабрацца, да якіх эпох адносяцца гэтыя рэшткі, дапамаглі б толькі сур’ёзныя археалагічныя даследаванні. Ці гэта загінулыя воіны падчас ваенных дзеянняў у мінулых стагоддзях, ці гэта пахаванне мірных жыхароў. Магчыма, пра гэта даведаюцца тыя, хто будзе даследаваць Свінтар у будучыні.

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/43_1.png" | absolute_url }})Што тычыцца наяўнасці царквы на Цвінтары (і  капліцы на яе месцы ў  пазнейшыя часы)  – гэта толькі пацвярджае той факт, што цэнтр жыццядзейнасці мястэчка калісьці быў звязаны наўпрост з гэтым месцам. Засталіся звесткі, што царква насіла імя святога Іллі, а гара, адпаведна, называлася Ільінскай. Вядома, што вобраз святога Іллі ў хрысціянстве мае аналаг з  дахрысціянскім міфічным персанажам. Аналаг гэты  – магутны Пярун, адзін з галоўных багоў па веры нашых продкаў. Так што не выключаецца, што ў свой час гара магла мець і іншую назву – напрыклад, Перунова гара.Што тычыцца згадвання некаторых аб’ектаў, звязаных са Свінтаром пачатку мінулага стагоддзя (а таксама ладу жыцця бялынічан у той час), у Янкі Шарахоўскага захаваліся такія апісанні: «Крылатых гасцей мы з меншай сястрой Стаськай заўважалі адразу. Даволі было зірнуць з нашага двара цераз папоў агарод на празрыстыя верхавіны плакучых бяроз, дзе ўсю зіму чарнеліся маўклівыя грачыныя гнёзды. … Мы ўжо не маглі ўседзець у пракураных за зіму лучынаю хатах. З некалькіх суседніх двароў збіраліся вясёлай гурмой каля Нупрэевай прызбы, якая была на самым санцапёку і каля якой перш за ўсё раставаў вясной снег і падсыхала зямля…»

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/44_1.jpg" | absolute_url }})_«А  калі на цвінтары прасыхаў парыжэлы дзёран, наша неўтаймаваная_ _дзейнасць пераносілася туды. На цвінтары даўно ўжо не было магіл, яны_ _зраўняліся з зямлёй. Цяжка было знайсці лепшае месца для нашых гульняў,_ _чым вялікая паляна перад старой капліцай».__(Янка Шарахоўскі, апавяданне «Першы заробак».)_Нізіна з  паўночнага боку Цвінтара нагадвае роў натуральнага паходжан ня. Яна праходзіць з  усходу на захад, ад пачатку вуліцы Савецкай па тэрыторыі садоў і гародаў паміж вуліцамі Сялянская і Энгельса, у бок Чыр во на ар мей скай, на якой і размешчаны сёння Свінтар. На тэрыторыі трох участкаў мясцовых жыхароў на згаданай вуліцы захаваўся старажытны фундамент з  вялізных камянёў. Ён знаходзіцца метраў за чатырыста ад Цвінтара на поўнач, амаль што насупраць старога драўлянага моста праз Друць. Апошнія звесткі сведчаць, што напрыканцы ХІХ – у пачатку ХХ стагоддзя там была кузня. Але, мяркуючы па памерах гэтых каменных муроў, раней тут маглі быць іншыя значныя пабудовы.

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/45_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/45_2.png" | absolute_url }})_Старажытныя муры па вул. Чырвонаармейскай, непадалёк ад Свінтара.__Паўночна-ўсходняя частка Цвінтара._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/46_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/46_2.png" | absolute_url }})_Пад’ём з боку вуліцы Лорчанкі.__Спуск у бок Сялянскай._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/47_1.png" | absolute_url }})_Від на Задруцкую Слабаду._Калі стаяць на самім аб’екце нашага апісання – на вяршыні Свінтара – тварам на ўсход, то роў знаходзіцца па левую руку. Гэта прыроднае ўтварэнне згадваецца невыпадкова, бо захавалася інфармацыя, з  якой вынікае, што калі пры пашырэнні тэрыторый мястэчка цэнтр яго змясціўся ў бок сучасных цэнтральных забудоваў, то тэрыторыя Цвінтара засталася на «Слабадзе». А што такое «слабада»? Гэта месца пражывання людзей, якія выбралі лад жыцця, як мага меней залежны ад мясцовай улады. Вольныя людзі, якія не плацілі большасці падаткаў. Яны не займаліся сельскагаспадарчай працай, а часцей за ўсё рамёствамі, паляваннем, рыбалоўствам і г. д. Таксама ваенныя згуртаванні, супольнасці ці аб’яднанні пражывалі ў такіх месцах. «Слабада» на большасці славянскіх моваў азначае «свабода».Варта згадаць яшчэ два месцы, якія можна назваць крыніцамі здабычы прыродных рэсурсаў, што былі выгодна размешчаныя вакол старажытнага паселішча. Першае  – так званыя «Пяскі», дастаткова вялікая плошча ўздоўж берага Друці (у раёне цяперашняга моста па былой трасе Магілёў – Мінск), дзе на паверхні знаходзіцца шмат рачнога пяску. Як вя

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/48_1.jpg" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/48_2.jpg" | absolute_url }})дома, менавіта ён лічыцца ідэальным будаўнічым матэрыялам, мае высокую ступень ачысткі і вылучаецца адсутнасцю непажаданых складнікаў – каменьчыкаў, дамешкаў гліны. Ёсць меркаванне, што менавіта гэты пясок актыўна выкарыстоўваўся пры ўзвядзенні старажытных будынкаў у  мястэчку._«Пяскі» у красавіку 1960 года.__Праз 55 гадоў._Другое месца – «Глінішча». Такая старажытная назва захавалася за вадаёмам, які не перасыхае круглы год і  мае сетку падземных плыняў. Ён знаходзіцца недалёка ад Свінтара ва ўсходнім накірунку. Мяркуецца, што тут у вялікіх аб’ёмах здабывалася гліна для рамесніцтва і будаўніцтва.

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/49_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/49_2.jpg" | absolute_url }})_«Глінішча» ў 1960-я (былы завулак Калініна, цяпер вуліца Якубоўскага).__Праз паўстагоддзя  – дакладна той самы ракурс. На пачатку 1990-х гг._  _на гэтым месцы планавалася будоўля жылога шматпавярховага дома._ _«Глінішча» паспрабавалі засыпаць грунтам, але вада ўсё адно выходзіла на_ _паверхню. Што рабіла далейшае будаўніцтва немагчымым. Вадаём значна_ _паменшыўся ў памерах, аднак гістарычнае месца «Глінішча» захавалася._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/50_1.jpg" | absolute_url }})_«Не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло» – ацалелае «Глінішча» у 2000-х,_ _прыкладна 30–35% былога вадаёма._Дарэчы, ёсць каля Цвінтара і  крыніца, дзе з-пад зямлі б’е чыстая крынічная вада і  ўтварае ручаёк, што сцякае ў  Друць. Усё прадугледзелі жыхары, якія калісьці пасяліліся ў  гарадзішчы на высокім узгорку каля ракі.Такія звесткі захаваліся і  вось такі атрымаўся аповед пра гару са старажытнай назвай Свінтар. Цяпер на ёй усталяваны сімвалічны камень з надпісам «Тут пачыналіся Бялынічы». Тэрыторыя дагледжана, знізу ўверх вядзе драўляная лесвіца. У свой час вядомы краязнаўца Міхась Карпечанка быў ініцыятарам добраўпарадкавання гэтага месца.**З дадатковых дадзеных**_– вядома, што мяккае вымаўленне слова «Цвінтар» мае месца і на су-__седняй Барысаўшчыне, з  якой мяжуе Бялыніччына на паўночным захадзе_ _(напрыклад, у вёсцы Барань). Дарэчы, Друць з’яўляецца своеасаблівай мя-_

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/51_1.jpg" | absolute_url }})_жой гістарычна-этнічнага падзелу, і ў той самы час этнічным скрыжаван-__нем. Лічыцца, што тут калісьці пралягаў падзел крывіцкіх і дрыгавіцкіх_ _уладанняў;__– захаваліся звесткі, што падчас Другой сусветнай вайны Свінтар_ _выкарыстоўваўся па прамому свайму прызначэнню, як і шмат стагоддзяў_ _таму – у якасці абарончага аб’екта. Чырвонаармейцы абстрэльвалі заходні_ _накірунак – шлях, па якому немцы набліжаліся да мястэчка праз Задруц-__кую Слабаду. Потым буйнакаліберная гармата была пакінута разам з бое-__камплектам. Калі яна патрапіла да немцаў, тыя праз Друць абстрэльвалі_ _партызанаў у наваколлі вёскі Сцёхава. Пасля вайны гармата ў цэласці яшчэ_ _некалькі гадоў знаходзілася на Цвінтары, што прывяло да няшчаснага вы-__падку – па адводзе масіўнага затвора, нага аднаго з падлеткаў, што гулялі_ _каля гарматы, патрапіла ўнутр механізма, і хлопчык застаўся інвалідам_ _на ўсё жыццё;__– сёння на гары ўсталяваны асобны помнік удзельнікам баявых дзеянняў_ _Другой сусветнай вайны.__Гармата на Свінтары (з архіва Алены Старавойтавай)._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/52_1.png" | absolute_url }})_P.S. Калі падымаўся ў каторы раз на самы верх гэтага пагорка, у галаве_ _навязліва круцілася мелодыя песні польскага гурту «Czerwone Gitary» з аль-__бома 1979 года «Port Piratów» з такімі словамі:_Na dach, na dach świata. На дах, на дах свету  Siódma dal, ósma dal Сёмая даль, восьмая даль Już milczy echo, umiera wiatr... Ужо маўчыць рэха, памірае вецер…Na dach, na dach świata – На дах, на дах свету Sam jak sen, sam jak sen Сам, як сон, сам як сон Przełęcze białe – utul się w nie... Белы перавал – захутайся ў яго…Мастак _Сташчанюк Віктар Пятровіч_ (рэканструкцыя гарадзішча).Фотаздымкі: _аўтара, Яўгеніі Алефірэнка, Дзмітрыя Ляпейкі,_  _з архіваў Яўгена Камарова, Алены Старавойтавай_.

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/53_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/53_2.png" | absolute_url }})_Від са Цвінтара. Пачатак 60-х.__На тым самым месцы праз пяцьдзясят гадоў (арыенцір—воданапорная вежа)._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/54_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/54_2.png" | absolute_url }})Трымацца каранёў_1990-я гады. Справа ўзвышаецца Бялыніцкі дуб.__Той самы ракурс амаль на 30  гадоў раней. Дзень грамадзянскай абароны._  _На месцы цяперашняга ўніверсама «Родны кут» – драўляная харчовая крама._  _Справа, на заднім плане – дуб у росквіце сілы._



# Трымацца каранёў

Навокал кіпела жыццё Ці плаўнай плыло ручаінай, Застаўся ён сведкам адзіным Таго, што пайшло ў небыццё…_А. Войлакава, урывак з верша_ _«Стаяў у Бялынічах дуб» (2005)_
## 1. Сімвал моцы і непахіснасці

**Колькі жылі на зямлі беларускай людзі, стаўленне да дрэва як да жывой істоты, а часам нават як да магічнага культавага аб’екта было самае высокае і ўзнёслае. Кожнае дрэва выконвала сваю сакральную функцыю, але асобнае месца ў іерархіі дрэваў займаў усё ж такі дуб.З самых старажытных часоў продкі сучасных беларусаў заўважылі галоўныя моманты існавання магутнага дрэва ў прыродзе: непахіснасць, моц, доўгія гады жыцця, надзейна захаваная ўласная тэрыторыя. Лічылася, што дуб можа дапамагчы сваёй энергіяй – даць сілу перад бітвай, падказаць правільны шлях, дапамагчы схавацца ад бяды.Паважлівае стаўленне да легендарнага дрэва засталося і да сённяшняга часу. У шмат якіх рэгіёнах дубы ахоўваюцца і з’яўляюцца гонарам сваёй зямлі. Напрыклад, два самыя старыя дубы Беларусі растуць у Маларыцкім раёне. Першаму больш за 800 гадоў. Ён мае 37 метраў у вышыню, і яго называюць Цар-Дуб. Лічыцца, што ён здольны зараджаць чалавека станоўчай энергіяй і бадзёрасцю. Каля магутнага дрэва ў мінулыя часы нават вяселлі гулялі. Другому дубу каля сямісот гадоў. І да гэтага волата мясцовыя людзі ставяцца з вялікай павагай.У Докшыцкім раёне на Віцебшчыне ёсць пяцісотгадовы дуб. Тут існуе павер’е, што варта толькі дакрануцца да дрэва – і хваробы знікаюць, людзі папраўляюцца. Але славіцца магутнае дрэва яшчэ і тым, што пад яго шатамі адпачываў сам Тадэвуш Касцюшка.Ёсць, безумоўна, і ў іншых месцах легендарныя старажылы. Напрыклад, Ула дзі мір Караткевіч у апавяданні «Дрэвы вечнасці» апісаў дуб-волат ля вёскі Данілевічы Лельчыцкага раёна, які і сёння расце там у гармоніі з прыродай.

Па звестках Міністэрства прыродных рэсурсаў і  аховы навакольнага асяроддзя, у нашай краіне зарэгістравана сорак тры дрэвы, якія абвешчаны батанічнымі помнікамі прыроды рэспубліканскага значэння.**даведка этнографа**_«У беларусаў культ дрэў шырока распаўсюджаны. Многім дрэвам пакла-__няюцца яшчэ і сёння. Згодна з павер’ямі, некаторыя з іх валодаюць лекавай_ _сілай. Святым дрэвам раней прыносілі хлеб і соль, загорнутыя ў чыстую_ _хусцінку. На галінкі вешалі ручнікі. Святымі лічыліся некаторыя борцевыя_ _дрэвы. Распаўсюджаныя былі павер’і, што калі дрэва рубяць, то з яго ідзе_ _кроў, чуваць стогны, а калі дрэва зарыпіць, то гэта прыкмета таго, што_ _ў ім пасялілася чалавечая душа, і той, хто рубіць дрэва, вымушае душу шу-__каць іншы прытулак \[Чарновская, 1818, с. 116–117; Богданович, 1895; Ни-__кольский, 1929; Зеленин, 1933, с. 591–629\].__Найбольшай пашанай ва ўсе часы ў беларусаў карыстаўся дуб. Многія па-__клонныя дубы знаходзяцца каля крыніц, культавых камянёў. Захаваліся на-__звы культавых дубоў – Волат, Асілак, Святы Дуб, Добры Дуб, Трохгранны_ _Дуб, Перуноў Дуб, Стары Дуб, Саўкін Дуб і інш.__На такія назвы наслаіліся больш познія, звязаныя з  гістарычнымі_ _асобамі, – Вітаўтаў Дуб, Напалеонаўскі Дуб, Дуб Адама Міцкевіча.__Так, Вітаўтаў Дуб згадваецца ў  дакуменце за 1627  год непадалёк ад_ _в. Прудзіны, што сёння на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна \[Историко-__юридические..., вып. 22, с. 459\].__У Бешанковічах яшчэ і  зараз людзі паказваюць дуб, пад якім нібыта_ _сядзеў Напалеон \[Зайкоўскі, 1995, с. 199\]. Падобныя паданні існуюць і пра_ _адзін з дубоў пры дарозе з Глыбокага ў Шаркаўшчыну.__Пра культ дуба яскрава сведчаць знаходкі 1869 года на тэрыторыі было-__га Барысаўскага ўезда. У лесе, у дупле вельмі старога дуба, сяляне знайшлі_ _два язычніцкіх ідалы. Адзін ідал быў з серабра, а другі з бронзы \[Тышкевич,_ _1865, с. 136–137\].__Дуб пад назвай Волат рос на капішчы ў Мінску, якое праіснавала на бе-__разе Свіслачы да пачатку XX стагоддзя. На галінкі дрэва вешалі ручнікі,_ _а жалуды з дуба лічыліся святымі \[Ляўкоў, 1992, с. 43–53\].__Хутчэй за ўсё, ад язычніцкага капішча застаўся і Святы Дуб у горадзе_ _Паставы, на беразе ракі Мядзелкі. Яшчэ ў нядаўнія часы дубу насілі ма-__неты._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/57_1.png" | absolute_url }})_Каля горада Ашмяны (на ўзмежжы з  Літвой) у  лесе яшчэ ў  пачатку_ _XX  стагоддзя пакланяліся дубу пад назвай Дэвайціс, што ў  перакладзе_ _з літоўскай мовы азначае «Божышча» \[Рыков, 1914, с. 15\].__Да нядаўняга часу паклонным быў і дуб каля в. Царкавішча Ушацкага ра-__ёна. 3-пад дуба выцякала крыніца, якая таксама лічылася святой. Вадой_ _з крыніцы лячылі вочы, а ў дупло дуба клалі плату за лячэнне. У 1923 годзе_ _чырвонаармейцы спалілі дуб, але людзі па-ранейшаму хадзілі на гэтае месца_ _і складалі ахвяры на абгарэлы пень \[Опросные листы, справа №71, с. 194\].__Паблізу вёскі Адэлькавічы на Слонімшчыне вядомы вялізны дуб каля_ _курганоў. У канцы XIX стагоддзя былі два дубы, а яшчэ раней іх было ча-__тыры. Дубы лічыліся зачараванымі і, па павер’ях, калі зрубіць такі дуб ці_ _нават узяць з яго галінкі, адарваныя ветрам, то абавязкова здарыцца якое-__небудзь няшчасце – здохне конь, карова ці авечка. Расказвалі, што аднойчы_ _арандатар графа Завішы спілаваў два дубы і ад гэтага ў яго здохла ўся жы-__вёла. Два дубы, якія засталіся, людзі акраплялі святой вадой, і іх ніхто не_ _чапаў \[Довнар-Запольский, 1893, с. 422\].__Яшчэ ў 20-я гады XX стагоддзя каля в. Дусаўшчына Капыльскага раёна_ _гаварылі пра Змееў Дуб. Паводле падання, калісьці з Захаду на Усход ляцеў_ _змей і сеў на дрэва. Дуб разам са змеем спалілі, і на гэтым месцы ўтварыўся_ _курган \[Опросные листы, справа №73, с. 266\].__Па звестках краязнаўцаў, на беразе ракі Беразіны (Дняпроўскай) каля_ _в. Жукавец ёсць Святы Дуб. Сёння ад яго застаўся толькі пень. На пень_ _паляўнічыя носяць ахвяры. Калі забіваюць лася ці аленя, то нясуць сэрца_ _жывёлы, а калі птушку – то некалькі пёраў.__У в. Міколкі Уздзенскага раёна, па паданнях, пад дубам ляжыць залаты_ _скарб, які закапалі французы. Месца пад дубам лічыцца ахвярным. Тут_ _ставілі драўляныя крыжы \[Кісялёў, 1994, с. 133–134\]»._Фрагмент артыкула _«Культавыя дрэвы ў Беларусі»_.Аўтар: _Людміла Дучыц. Гл. спіс літаратуры напрыканцы артыкула._Крыніца: _S T U D I A MYTHOLOGICASLAVICA III – 2 0 0 0_

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/58_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/58_2.png" | absolute_url }})_Абрад на суседняй Бярэзіншчыне «Цягнуць Каляду на дуба» (2010-я)._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/59_1.png" | absolute_url }})_На здымку пачатку 1950-х добра бачны дуб, за якім адразу растуць_  _высокія старыя яліны, што засталіся ад абсадаў вакол колішняга панскага саду._
## 2. Бялыніцкі дуб і яго лёс

**На некаторых фотаздымках цяперашняй вуліцы Савецкай у  мястэчку Бялынічы, якія па часе адносяцца да пачатку–сярэдзіны ХХ стагоддзя, дакладна бачна высокае дрэва непадалёк ад месца цяперашняга скрыжавання з Садовай. Гэта знакаміты бялыніцкі дуб. Нават на самых ранніх здымках ён выглядае магутнейшым за іншыя дрэвы.Шмат чаго перажыў дуб-волат за ста год дзі свайго жыцця. Быў ён сведкам  шанавання  «раз ві то га  са цы я лі зму»,  калі  калоны  дэ ман стран таў  крочы лі міма яго з па пя ро вы мі квет ка мі. І ў той жа час «чырвонага тэрору» – выканаўцы з мясцовых струк ту раў месціліся амаль насупраць. Перажыў фашысцкую акупацыю і  грамадзян скую вайну. Вы ста яў у  часы Першай сусветнай.  Быў  сведкам  антыцарскіх  паўстанняў  і На па ле о н аў скай  кам паніі. І тое, што ён ста яў на сваім месцы ў часы Рэчы Пас па лі тай, уяў ля ецца цалкам магчымым – з тых ча соў прайшло ўсяго толькі два з паловай стагоддзі. Для дуба такі ўзрост – рос квіт сілы.А загінуў ён недарэчна, у час, які, здавалася б, не павінен быў утрымліваць ніякай ваеннай ці тэрарыстычнай небяспекі – у 2000-я гады, падчас існаван ня суверэннай Рэспублікі Беларусь.Спілавалі яго а пятай гадзіне раніцы 1 траўня 2005 года. Навошта – дакладна патлумачыць сёння ніхто не можа. Дрэва абсалютна не замінала ні 

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/60_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/60_2.png" | absolute_url }})мінакам, ні паркоўцы аўтамабіляў, ні пад’езду да будынкаў, ні дзейнасці супра цоўнікаў бліжэйшых установаў, не засланяла нічыіх вокнаў, не за хі нала сонечнага святла, не закрывала далягляду. Яно неверагодным чынам не чапляла нікога. Нягледзячы на ўзрост, гэта было моцнае і прыгожае дрэва._У  цэнтры здымка, датаванага 1925  годам, на пярэднім плане вялікае_  _дрэва, знаёмае не аднаму пакаленню бялынічан. Дакладная дата здымка –_ _1 траўня. Дуб пражыве яшчэ роўна, дзень у дзень, 80 гадоў.__Цікава, што на гэтым самым здымку можна пабачыць тэрыторыю былога_ _панскага саду. Ролю загарадзі тут выконваюць шчыльна пасаджаныя яліны._ _Добра бачны квадрат участка, з усіх бакоў абнесены яловымі пасадкамі.__Дрэва яшчэ на сваім месцы._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/61_1.png" | absolute_url }})Хто адкажа на пытанне – дзе вывучаецца навука знішчаць рэдкія помнікі прыроды? Чаму ўнікальнае дрэва ў цэнтры мястэчка прасцей спілаваць, замест каб абнесці загараддзю, паставіць шыльду, даглядаць і клапаціцца, захоўваць і шанаваць, як сапраўдную каштоўнасць?Хто скажа, ці ёсць людзі, гатовыя прызнаць свае памылкі? Калі так – то ёсць сустрэчная прапанова: пасадзіць на тым самым месцы малады дуб. Зрабіць урачыстую акцыю, сабраць школьнікаў, жыхароў мястэчка.Час ляціць незаўважна, і дзесяцігоддзі мінаюць з такою хуткасцю, што мы за імі не паспяваем. У 2015 годзе спаўняецца ўжо дзесяць год. Дзесяць год чаму? Акту вандалізму? Акцыі па абразе памяці продкаў? Вельмі не хацелася б увогуле ўздымаць такія тэмы. Таго, што знішчана, ужо не вернеш. Але штосьці зрабіць усё ж магчыма. Заўсёды на нашай зямлі традыцыя пасадзіць дрэва лічылася найвялікшым гонарам._Моцны і прыгожы дуб па-каралеўску ўзвышаўся над мястэчкам_  _(самае высокае дрэва на заднім плане) ._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/62_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/62_2.png" | absolute_url }})_Бялыніцкі дуб, выкінуты на сметнік.__Месца, дзе стаяў дуб, праз дзесяць гадоў._  _«Упрыгожана» мясцовымі «дызайнерамі»._

**Лінгвістычная даведка**_«Індаеўрапейскія моўныя факты дапамагаюць раскрыць усю паўнату_ _архаічнага сэнсу паняцця, якое паходзіць ад і.-е. кораня dreu- drū «быць_ _цвёрдым, моцным, здаровым» як апісання ўласцівасцяў дрэва (dreu-wo)._ _Параўнанне:__–  у стараірландскай (адносіцца да кельцкіх моваў): daur, dair – дуб.__– у кімрскай (валійская ці ўэльская мова, адносіцца да кельцкіх): derw,_ _derwen – дуб.__– у брэтонскай (адносіцца да кельцкіх моваў, распаўсюджана на паў-__ночным захадзе Францыі, у правінцыі Брэтань): derv, deruenn – дуб.__–  у ірландскай: dar – дуб, drūi – святар, друід.__–  у гальскай (адна са старажытных кельцкіх моваў): dervo – дуб, druides –_ _святары, друіды.__–  у албанскай: dru – дрэва.__–  у старажытнаславянскай: дръва – дрэва.__–  у старажытнагрэцкай: drūs – дуб.__–  у старажытнаіндыйскай: dhruvá – моцны, надзейны.__–  у авестыйскай (адна з самых старажытных вядомых на планеце моваў,_ _захавалася толькі як мова богаслужэння ў  сучасным зараастрызме  –_ _у парсаў Індыі і гебраў у Іране): drva – здаровы.__–  у старажытнапярсідскай: duruva – здаровы.__–  у літоўскай: drūtas – моцны, цвёрды.__–  у беларускай: трывалы – здаровы, моцны.__Вельмі паказальныя факты з германскіх моваў:__З аднаго боку  – triu (гоцкая, старажытная мова готаў, адносіцца да_ _ўсход няй групы германскіх моваў, у сваім паходжанні блізкая да прамовы_ _славян), trēow (англа-саксонская – ранняя форма ангельскай мовы), tree (су-__часная ангельская) – дрэва.__З другога боку – з гоцкай triggs перакладаецца як «верны»;__з англа-саксонскай trēow – вера, вернасць, праўда;__з ангельскай true – праўдзівы;__з нямецкай treue – вернасць, адданасць;__з паўночных старажытных скандынаўскіх trū – вера, рэлігія;__з ніжняй і сярэдняй нямецкай trūwe і таксама з верхняй нямецкай trūwa –_ _рэлігійная вера.__З усяго гэтага можна вывесці, што словы са значэннем «вера» ўзыходзяць_ _у  сваёй этымалогіі да словаў са значэннем «дрэва». Пры гэтым цвёрдае,_ 

_трывалае дрэва (найчасцей дуб) у  нашых продкаў разумелася як вобраз_ _сусвету (axis mundi), як крыніца найбагацейшай міфічна-паэтычнай_ _сімволікі. Такім чынам, маем характэрны сэнсавы ланцуг: «назоў аб’екту_ _ўшанавання» – «ушанаванне (рэлігійнае)» – «вера».__Пруская мова (адна з вымерлых балтыйскіх моваў, заходнебалтыйская_ _група), якую яшчэ называюць старажытнапрускай, каб адрозніваць ад_ _прускіх гаворак нямецкай мовы, захавала тэрмін druvingin – «вернік» (у бе-__ларускай транслітарацыі магчымае як «друвінг»), які можна параўнаць са_ _славянскім dreven (ст.-слав. дрвьнь, дрьвльнь, руc. древний), які паходзіць ад_ _назову дрэва. Адсюль можна разглядаць верніка-друвінга і як таго, хто вы-__знае даўнюю (дрэўнюю, драўляную) веру, шануе «обычяи древльнии»._Артыкул _«Editorium»_ (_фрагмент_)_._Аўтар не пазначаны.Крыніца: _альманах «Druvis» №1 (Мінск, 2004), ст. 4.__«Druvis (прус.) – слова не выпадковае і не чужое нашай традыцыі. Яно вяр-__тае нас не толькі да старавечнага светаўспрымання, у якім дрэва (дуб) –_ _вельмі важны сімвал веры, даўніны, моцы і здароўя; яно задае цэлы шэраг_ _прасторава-часавых параметраў нашай культуры»._**тапанімічная даведка**_Вялікая папулярнасць і аграмаднае значэнне дуба ў жыцці, светапогляд-__зе і  разуменні сусвету беларусамі адлюстравалася ў  такім феномене, як_ _шматлікія назвы населеных пунктаў па ўсёй тэрыторыі краіны.__Далёка не поўны, выбарачны спіс назваў вёсак і мястэчкаў, звязаных кора-__нем «дуб», які прыводзіцца ніжэй, адносіцца практычна толькі да Мінскай_ _і Магілёўскай абласцей:__Дубы, Дубовы Лог, Дубаўка, Дубок, Дубовае, Дубцы, Дубна, Старадуба-__ва, Дубнікі, Паддуб’е, Дубкі, Дубейкі, Дуброўка, Малая Дуброўка, Дубішча,_ _Дубінкі, Дубілаўка, Дубовікі, Дуброўскія Хутары, Дубеі, Дуброва, Дубовы_ _Лес, Крывадубаўка, Дубавое, Дубенцы, Дубаносы, Дубіца, Чырвоная Дубра-__ва, Дубіна Баярская, Дубеец, Добры Дуб, Дубава.__І ў  саміх вышэй згаданых абласцях, і  ў  іншых абласцях Беларусі існуе_ _вялікая колькасць населеных пунктаў з назвамі, якія дакладна супадаюць_ _са згаданымі ў спісе. Часта назвы ўпамінаюцца тры-чатыры разы ў розных_ _рэгіёнах. А што тычыцца назвы Дуброўка, то яна трапляецца ў розных_ _абласцях некалькі дзясяткаў разоў._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/65_1.png" | absolute_url }})_Дадаткова:__Брэсцкая вобл.: Дубрава, Задуб’е, Дубнякі, Дубовая, Дубовае, Дуброўкі,_ _Дубраўцы, Дубіны, Старадубцы, Дубічна, Мокрая Дуброва, Дубнавічы, Пад-__дубна, Дубянец, Бор-Дубянец.__Гомельская вобл.: Зялёны Дуб, Зялёная Дубрава, Дубецкае, Дубовіца,_ _Дубніцкае, Новая Дуброва, Старая Дуброва, Красная Дуброва.__Гарадзенская вобл.: Дубатоўка, Дэмбрава (Шчучынскі р-н, ад польскага_ _«дэмб» (dąb) – дуб)__Віцебская вобл.: Дуброўна, Савін Дуб, Дуброўкі.__Дуб у Браслаўскім раёне (Опса), 22 метры, каля 300 гадоў._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/66_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/66_2.png" | absolute_url }})_Цар-Дуб каля вёскі Дубічна_ _Маларыцкага р-на._  _Узрост больш за 800 гадоў.__У дубраве каля вёскі Данілевічы_ _Лельчыцкага раёна, пасярод_ _маладых дубоў, расце дуб-волат_ _вышынёй 32 метры. Мясцовыя_ _жыхары сцвярджаюць, што_ _ўзрост яго каля 600 гадоў._  _Але навукоўцы вызначаюць_ _тэрмін у 350–400 гадоў._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/67_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/67_2.png" | absolute_url }})_Цар-дуб у Лепельскім раёне, прыкладны ўзрост 250–500 гадоў._ _Вышыня – 26 метраў,  дыяметр – 1,56 метра.__Адзін з самых старажытных дубоў у Польшчы – дуб Бартэк каля горада Кельцэ._  _Вышыня 30 метраў, узрост 1100 гадоў.  Дрэва-волат з’яўляецца героем шматлікіх_ _легендаў і паданняў. Адно з іх згадвае магутнага караля Казіміра Вялікага._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/68_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/68_2.png" | absolute_url }})_Стэльмужскі дуб. Знаходзіцца ў Літве, на мяжы з Латвіяй,_  _у мястэчку Стэльмужэ Зарасайскага раёна. Ахоп ствала 13,5 метра,_  _узрост каля 1500 гадоў. Каб прадухіліць разбурэнне, у дрэва ўстаўленыя_  _дзве адмысловыя пломбы. Спецыяльную праграму па захаванню дрэва распрацаваў_ _і займаецца ёю шмат гадоў чэшскі навуковец Марцін Немец.__Дуб Таме-Лауры (Эстонія, воласць_ _Урвастэ), узрост каля 700 гадоў._ _Самы вялікі дуб краіны._  _Назва паходзіць ад імя бога ветру_ _Лаўрытса, які вызначаўся сваім_ _няпростым характарам – мог_ _нарабіць шкоды, але рабіў і добрыя_ _справы.__Дуб Таме-Лаўры ў свой час_ _упрыгожваў дзесяцікронавую_ _эстонскую купюру.__На аўтамагістралі Урвастэ–Канэпі_ _месца размяшчэння дуба пазначана_ _дарожнымі ўказальнікамі._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/69_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/69_2.png" | absolute_url }})_Дуб Фэмайхе._  _Расце ў акрузе Боркен,_ _Паўночны Рэйн - Вестфалія._ _Адзін з найстарэйшых дубоў_  _у Нямеччыне, чый узрост._  _ацэньваецца ад 600_  _да 1500 гадоў._  _Мае ахоп 12,2 метра.__Дуб Вальдэмарсэген,_  _самы вялікі дуб Даніі._  _Ахоп ствала 9,5 метра,_  _узрост больш за 1000 гадоў._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/70_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/70_2.png" | absolute_url }})_Дуб Дзікі Бул,_  _самы вялікі дуб Галандыі._ _Узрост каля 1000 гадоў._ _Дуб-Гільяціна._  _Францыя,_  _правінцыя Брэтань._  _Вышыня 20 метраў,_ _ахоп 9,65 метра,_  _узрост больш_  _за 1000 гадоў._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/71_1.png" | absolute_url }})_Галоўны дуб (таксама мае назву Дуб Робіна Гуда). Згодна з легендай,_  _дрэва было штаб-кватэрай народнага любімца Робіна Гуда. Расце ў знакамітым_ _Шэрвудскім лесе, Англія. Вышыня 25 метраў, узрост болей за 1000 гадоў._Так здарылася, што задума напісаць невялікі артыкул пра дуб ператварылася ў сапраўднае даследаванне. Чым больш зацягвала тэма Бялыніцкага дуба, тым больш адкрывалася цікавых і  захапляльных матэрыялаў. Хацелася б напісаць значна болей, хаця далёка не пра ўсё ёсць магчымасць распавесці.Але ж галоўная думка, якой хочацца падзяліцца з чытачамі, заключаецца ў тым, што стаўленне да дрэва на нашай зямлі было заўсёды паважлівае. А пасадзіць дрэва спакон вякоў лічылася адной з самых важных справаў у незлічоных пакаленнях народаў усяго свету. І таксама, зразумела, у нашых продкаў-беларусаў.Цяпер застаецца толькі нам, тым, хто лічыцца беларусамі-нашчадкамі, паставіцца да памяці продкаў з павагай і разуменнем.Фотаздымкі:10, 11, 13 – з сайта _«Глобус Беларусі»;_12 – фота _Interfax.by;_14, 15, 17–20 – з архіву _Кіеўскага эколага-культурнага цэнтра;_16 – з сайта _«Visitestonia.com»._З прыватных архіваў аўтара, жыхара Бялынічаў Яўгена Камарова, спадарыні Н.

Трымацца каранёў**Спіс літаратуры**  1.  Акты Виленской Археографической Комисии. Т. IX. Вильна, 1878.  2.  Баршчэўскі Ян. Шляхціц Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях. Мн., 1990.  3.  Богданович А. Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов. Гродно, 1895.  4.  Довнар-Запольский М. Заметки по этнографии белорусов. // Живая старнна. Вып. III. 1893.  5.  Зайкоўскі Э. Беларусы ведалі сваіх герояў. // Спадчына. 1995. №2. С. 193–200.  6.  Зеленин Д. К. Тотемистический культ деревьев у русских и белорусов. // Известия АН СССР. Отделение общественных наук. 1933. №8. С. 591–629.  7.  Иван Купала (в д. Углах Слуцкого уезда Минской губернии) // Этнографическое обозрение. 1891. №4. С. 150–192.  8.  Историко-юридические материалы. Вып. 21. Витебск, 1891.  9.  Историко-юридические материалы. Вып. 22. Витебск, 1891. 10.  Кісялёў У. М. Пуцявінамі Наднямоння. Мн., 1994. 11.  Костко В. Целебные деревья в Белоруссии. // Живая старина. Вып. III. 1906. 12.  Легенды і паданні. Мн., 1983. 13.  Ляўкоў Э. А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Мн., 1992. 14.  Максимов С. В. Обитель и житель (Очерки Полесья). // Древняя и Новая Россия. СПб., 1876. 15.  Местечко Жировичи и его достопримечательности. // Литовские Епархиальные Ведомости. 1880. №49. 16.  Никольский Н. М. Дохристианские верования и культы днепровских славян. М., 1929. 17.  Опросные листы 1924 года по Минскому и Борисовскому уездам. // Архіў аддзелаў археалогіі Інстытута гісторыі НАН РБ. Справа №71. 18.  Опросные листы 1924 года по Слуцкому уезду. // Архіў аддзелаў археалогіі Інстытута гісторыі НАН РБ. Справа №73. 19. Покровский Ф.  В. Археологическая карта Виленской губернии. Вильна, 1893. 20. Рыков П.  С. Раскопки в Ошмянском уезде Виленской губернии. Вильна, 1914. 21.  Тышкевич К. О курганах в Литве и Западной Руси. Вильна, 1865. 22.  Черновская Мария. Остатки славянского баснословия в Белоруссии // Вестник Европы. 1818. №21–24. С. 116–117. 23.  Эремичь Иван. Очерки белорусского Полесья // Вестник Западной России. Год V. 1867. С. 95–117.


# З усмешкай пра сцежкі

Не істотна, які народ, не істотна, краіна якая – адзін і той жа заўсёды кот з вакна за табой назірае.Не варухне сваёй галавой, ён ведае гэта даўно – разявака адзін і той глядзіць у яго вакно.Зоркі на небе раскідае чорт! Але не хвалюйся, Божа: будзе марыць пра вуліцу кот, па доме ўздыхаць падарожнік.\*
## Сцежка першая і галоўная

Адзін і той жа дзед, у адным, а можа і не ў адным дзяцінстве распавядаў, што шмат стагоддзяў таму нашы продкі з вялікай павагай ставіліся да дарогі. Для іх, казаў той дзед, яна была святым і таямнічым аб’ектам. Лічылася, што дарога ўзнікае па волі Бога і павінна звязваць асобныя кропкі прасторы ў адзіны шлях. Кожны такі шлях меў сваё імя – і дзед называў імёны некаторых дарог. Пачынаў ён, як заўсёды, з Гусінага Шляху (тады яшчэ ніхто не ведаў, што такое Milky Way, і толькі пачыналі карыстацца словазлучэннем «Млечны Шлях»). «Гусіны Шлях, – казаў дзядуля, – гэта дарога, па якой птушкі ляцяць у вырай…»Зразумела, дзеці час ад часу ў гэтым месцы дзедавага аповеду пачыналі смяяцца, і тады стары распавядаў ім пра назвы дарог, больш зразумелыя для іх – пра Перуноў Шлях, Змяіную Дарогу, Мядзведжую Сцежку, Cунічную Паляну ды іншыя  – пра загадкавыя з’явы на дарогах, пра скрыжаванні і ростані.Дзеці моцна ўражваліся, а дзед, як сапраўдны сівы настаўнік, тлумачыў, што, па разуменні старажытных беларусаў, у  кожнай дарогі былі свае асаблівасці, свой характар, таму дарогу трэба было паважаць і шанаваць. Амаль што любая дарога, болей ці меней працяглая, казаў сівы знаўца, прыводзіла раней ці пазней да моста, броду ці пераправы. А гэта вельмі важны момант, звязаны з уяўленнямі пра шлях.Яшчэ распавядаў ён, што існавалі шматлікія традыцыі і  абрады, калі адпаведна з  рознымі выпадкамі, здарэннямі, прыроднымі з’явамі людзі \* У якасці эпіграфа выкарыстаны верш Вечаслава Казакевіча.

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/74_1.jpg" | absolute_url }})рыхтавалі і прыносілі да сваёй дарогі падарункі, пазначалі і ўпрыгожвалі асобныя месцы.Вельмі цаніліся рэчы, знойдзеныя на дарозе. У большасці такія знаходкі мелі пазітыўнае значэнне і набывалі знакавы, сакральны характар, нібыта робячы пэўны намёк на тыя ці іншыя падзеі ў будучыні.Час ішоў, і ўжо тыя дзеткі, пражыўшы жыццё, перадавалі сваім унукам веды, якія перадаў ім калісьці адзін і той жа дзед. Яны распавядалі (такім чынам перадаючы, што называецца, з пакалення ў пакаленне), што гаспадаром дарогі і ахоўнікам вандроўнікаў з’яўляецца Бялун. Што гэта – другое імя старажытнага Белабога, легендарнага прабога, бацькі Пяруна. Людзі заўсёды ведалі, што робіць ён толькі добрыя справы. Што з’яўляецца толькі ўдзень, у выглядзе мужчыны сталага веку з сівымі валасамі, калі-небудзь з белай барадой, а іншым разам і без барады. Трымае ў руцэ кій і апрануты ў белыя адзенні. Гэта ён дапамагае вандроўнікам знайсці дарогу ў гушчары, таму з даўніх часоў бытуе прымаўка – «без Бялуна цёмна ў лесе».Кажуць, што ўва ўсе часы вельмі любіў ён пажартаваць – напрыклад, мог з’явіцца ў полі пасярод жніва і разам з жанчынамі пачаць жаць жыта. А по_У ролі Бялуна – вядомы беларускі паэт Сяргей Законнікаў (фота В. Дубоўскага)._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/76_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/76_2.png" | absolute_url }})
## Зусім іншая сцежка

**Ішлі часы, змяняліся эпохі. Адыходзілі ўсё далей таемныя сцежкі, ча роўныя камяні пры дарогах ды шляхі, якія ахоўваў сівабароды стары. І вось надышла чарга перадапошняй эпохі. Савецкай. І  стала зразумела, якія шчаслівыя былі нашы далёкія продкі. Падумаеш, ім пры пераездзе з пункту «белае» ў пункт «чорнае» ці з кропкі «нізкай» у кропку «высокую», усяго толькі і трэба было – уцячы калі-небудзь ад мядзведзя-бадзягі ці, на_Канец 1970-х –_ _пачатак 1980-х,_ _вул. Калініна._ _Звычайны савецкі_ _тратуар («праек-__тны»)._ _Побач сцежка_ _(«альтэрнатыўная» –_ _каб хадзіць)._ _Справа бачны_ _драўляны плот_ _СПТУ-40.__Сярэдзіна 1990-х._ _Сцежка падлягае_ _ўладкаванню_  _і набывае_  _самастойную_ _«афіцыйную»_  _функцыю._  _Тратуар пакуль што_ _застаецца такі, які_ _і быў з канца 1970-х.__Уздоўж сцежкі_  _пасаджаныя_  _маладыя дрэўцы._ _Вучылішча змяняе_  _назву на ПТУ-217._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/77_1.jpg" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/77_2.png" | absolute_url }})прыклад, ад ваўкалака. Пераскочыць брод ды з высокай гары скаціць пару валуноў на пераследнікаў.Ніякіх табе аэрапланаў, што бамбяць бедную тую дарожаньку, ніякіх замініраваных «шасэ» і «жалезных дарог», па якіх імчаць страшныя, пачварнага выгляду «жалезныя коні» і ўзлятаюць у паветра разам з тым жа мостам ці пераправай, што апынуліся на іхным шляху! Ну, скажыце, ці возьмецца спадар Бялун ахоўваць такое вычварэнне?_Сярэдзіна 2000-х._ _«Афіцыйна прызнаная»_ _сцежка выконвае_  _нават больш галоўную_ _ролю ў пешаходным_  _руху, чым_ _«дэкаратыўны»_  _тратуар.__Дрэвы паміж_  _тратуарам_ _і сцежкай ужо значна_ _падраслі._  _Вучылішча набывае_ _статус «ліцэя».__2015 год. Сцежка ўздоўж_ _агароджы навучальнай_ _установы, як дапаможны_ _сродак перамяшчэння_ _людзей, нарэшце знікае._ _Паняцце «тратуар»_ _пачынае адпавядаць_ _свайму непасрэднаму_ _значэнню.__Дрэвы злева і справа_ _ўтвараюць сапраўдную_ _алею. Навучальная_ _ўстанова чарговы раз_ _змяняе сваю нумарацыю_ _і становіцца_ _Ліцэем №17._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/78_1.png" | absolute_url }})_У Магілёве напрыканцы 60-х – у пачатку 1970-х._
## Сцежка ў нікуды

**Карацей, перажыўшы чарговую навалу, нібыта вяртаемся крыху да памя ці продкаў. Сыходзяць у мінулае жудасныя сімвалы сацыялізму: «бране ві кі», абабітыя фанерай і ўпрыгожаныя чырвонымі сцягамі, якія едуць па дарозе пасярод калоны дэманстрантаў падчас святкавання рэвалюцыйных юбі ле яў; каменныя ідалы пасярод плошчаў, якія ўздымаюцца не горш, чым набор драўляных статуй князя Уладзіміра ў Кіеве; «Правильной дорогой идёте, товарищи!»  – гэта хрыпіць жудаснай якасці ўзмацняльнік; «Урр-р-а-а-а!!!» – нясецца ў адказ нястройны хор соцень глотак, якія паспе лі ўжо з раніцы глынуць таннага «чарніла» савецкага разліву…Ніхто не заўважае старца ўздоўж дарогі, чые сівыя валасы кудлаціць вецер, а  белая вопратка здаецца не па сезоне лёгкай. Не хочацца яму жартаваць, няма радасці ў яго вачах. Такую дарогу ён дакладна не хоча ахоўваць…

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/79_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/79_2.png" | absolute_url }})_Тут яшчэ «Ленин всегда живой» (канец 70-х – пачатак 80-х).__А тут ужо змянілася «крыша» (сярэдзіна 90-х)._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/80_1.jpg" | absolute_url }})
## Сцежка Бялына

**А вось жа ёсць сугучча ў  імёнах Бялуна-Белабога і  летапіснага спадара Бялына! Лічыцца, што менавіта нашчадкі Бялына  – Бялынічы (па аналогіі, напрыклад, як у Радзіма – нашчадкі Радзімічы, а ў Святаслава – Святаславічы) заснавалі паселішча, па часе прыкладна ў ХІІ стагоддзі. Гэтыя звесткі захаваліся ў  запісах іераманаха Васілія (Жудро), які служыў у Бялыніцкім манастыры Раства Багародзіцкай Царквы на пачатку ХХ стагоддзя. Яшчэ ёсць артыкул у газеце «Могілёвскіе губернскіе ведомості» за 1900 год: «Бялынічы атрымалі сваю назву ад славяніна Бялына, імя якога сустракаецца ў актах ХІІ стагоддзя. Назва гэта складае імя па бацьку і паказвае, што пасёлак заснаваны калі не сынамі Бялына – Бялынічамі, то яго блізкімі нашчадкамі».Заўважана многімі бялынічанамі, што на працягу апошніх год трыццаці кожную вясну ў нашым мястэчку адбываўся адзін і той жа своеасаблівы рытуал. У час, калі снег ужо сышоў, а трава толькі-толькі набірала моц, насупраць будынка мясцовага паштамта з’яўляліся людзі з рыдлёўкамі.Тут нашы краязнаўцы тэрмінова рыхтавалі сход! Аматары-этнографы хапалі алоўкі і паперу, каб занатаваць ва ўсіх дробязях старажытны вясновы абрад. Мясцовыя археолагі з нецярпеннем чакалі вынікаў у пошуках скарбаў. Фатографы нацэльвалі аб’ектывы на тэрыторыю перад паштам_Від ад пошты._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/81_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/81_2.png" | absolute_url }})там, каб увекавечыць і першае, і другое. Ажыятаж! Але раптам з-за рога ўстановы з’яўляўся адзін і той жа кіраўнік, і з гучным загадам «Капайце лепей!» уся абрадная, а разам з ёй археалагічная ды этнаграфічная рамантыка знікала.Аказваецца, паштовыя работнікі проста перакопвалі сцежкі, што праз клумбы і газоны па дыяганалі былі пракладзены пад вокнамі іхнага будынка. І летам, і ўвосень, і вясной кліенты ўпарта, з года ў год, не хацелі хадзіць па Т-падобным тратуары, што пралягае насупраць цэнтральнага ўваходу._Непрыкметная_  _сцежачка злева_  _ад цэнтральнага_ _ўвахода на пошту_  _(сярэдзіна 1990-х).__Забарыкадаваная_ _сцежка справа_  _ад увахода (2013)._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/82_1.jpg" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/82_2.jpg" | absolute_url }})_З нагоды перакрыцця народнага шляху (сцежкі)_  _часам утвараўся нават сапраўдны форум._  _Рэзананс!_

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/83_1.png" | absolute_url }})
## Згубленая сцежка

**Кажуць, што ў старажытныя часы існавала на нашай зямлі геніяльная традыцыя: дзе ходзяць людзі – там і ўзнікае дарога. Пагадзіцеся, ідэя ўражвае сваёй простасцю. У параўнанні, напрыклад, з некаторымі тратуарамі – столькі спецыялістаў працавалі над іх з’яўленнем, а людзі ўсё роўна пракладалі сцежкі зусім «не там».Нават калі ўжо пачалі з’яўляцца новыя тэхналогіі, у некаторых мясцовасцях захаваліся своеасаблівыя няпісаныя правілы  – пасля заканчэння бу доў лі дома спачатку людзі пратоптвалі сцежкі на прыбранай ад будаў ніча га смецця зямлі, і толькі потым, па гэтых сцежках, размячалася тэрыторыя, дзе рабіць тратуар. Зноў жа, заўважце – там, дзе выбралі людзі.Потым традыцыі так імкліва мяняліся, што, напрыклад, за савецкім часам не тое што шукаць іх, але і ўвогуле зразумець якую-небудзь логіку было складана. Тым больш, у справе будаўніцтва айчынных тратуараў. Відаць, нейкую рацыянальнасць маглі бачыць толькі тыя дасведчаныя, хто валодаў марксісцка-ленінскай тэорыяй. Астатнія білі абутак аб нязручныя пліты, чапляліся за арматуру, вывіхвалі ногі ў ямках і выбоінах – усведамляючы, што калі яны што і не разумеюць, дык за іх дадумаюць «таварышы»._Адна з многіх сцежак_  _савецкіх навабудоўляў_  _на магілёўшчыне у 70-я_ _ХХ стагоддзя._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/84_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/84_2.png" | absolute_url }})Напэўна, была свая адмысловая логіка ў будаўнікоў сацыялізму: няхай, напрыклад, ворагі-імперыялісты паспрабуюць хутка захапіць той жа паштамт – яны ж пераламаюць ногі яшчэ на далёкіх падыходах да яго…_Звычайны_ _савецкі_ _тратуар_ _на пачатку_ _1990-х.__«Альтэрна-__тыўная»_  _сцежка_  _ўздоўж_  _тратуара_ _ад гасцініцы_ _ў 1990-я (сам_  _тратуар_  _злева,_  _за кустамі)._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/85_1.png" | absolute_url }})_Да пачатку 1970-х вуліца Калініна не заварочвала да цяперашняй аўта-__станцыі, а працягвалася па лініі вось гэтага тратуара. Пасля таго, як усе_ _дамы тут патрапілі пад знос, засталося шмат садовых дрэваў (яблыні, гру-__шы, слівы), якія пазней працягвалі расці ўжо ў створаным на гэтым мес-__цы парку. Прама насупраць помніка, справа, быў сад сям’і Смаляроў, крыху_ _далей участак сям’і Французавых. За помнікам, злева, прыкладна на месцы_ _бліжэйшых бачных дрэваў было Бялыніцкае лясніцтва.__Старая аўтастанцыя месцілася ў свой час на ўскрайку мястэчка, а сёння –_ _амаль што ў цэнтры, на рагу «50-годдзя Кастрычніка» і Ленінскай._
## Сцежкі «да высокіх інстанцый»

**А ў нас з тых часоў застаюцца не толькі сцежкі, але і менталітэт. Адну са сцежак мясцовыя жыхары называюць «дарогай у нікуды». Раней гэта быў сапраўдны тратуар, які вёў ад аднаго з адміністратыўных будынкаў да цэнтральнай плошчы. Але аднойчы, прама ўпоперак зручнага для людзей шляху, вырас бетонны бардзюр з жалезнымі парэнчамі. І тратуар «абарваўся», уткнуўшыся ў наступны шэдэўр «стратэгічнага прызначэння».А пешаходная дарожка так і не з’явілася. Аўтамабільная службовая стаянка ёсць. Праезд да яе – цудоўны. Побач вялізны газон, які мае на мэце 

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/86_1.jpg" | absolute_url }})ўпрыгожыць увесь ландшафт. Але з  ім кожную вясну адбываецца такая самая гісторыя, як і з тэрыторыяй насупраць паштамта. Традыцыйна ён ускопваецца, у  свежую зямлю ўторкваюцца шыльды «Проход закрыт!», «По газонам не ходить!», «Обходить вокруг!» ці нешта падобнае да таго. Праз тыдзень, праўда, шыльдачкі кудысьці знікаюць, таму што тыя, хто пісаў, ужо самі ходзяць па добра вытаптанай сцежцы. З той простай нагоды, што больш і няма дзе хадзіць.Так і цягнецца год за годам: звычайныя пешаходы газоны не топчуць, хвалююцца за прыгожую траву спецыяльных сартоў – і ходзяць па праезджай частцы. А кіроўцы аўтатранспарту пра гэта нічога ведаць не хочуць – яны сігналяць тым, хто замінае ім ехаць. З гэтай нагоды аматары прыгожай травы (гл. пешаходы) то боўтаюцца на новых бардзюрах, то завісаюць на прыгожай загарадзі важнай установы, то перапыняюць свой шлях па новым асфальце і вяртаюцца назад – карацей, саступаюць дарогу, як умеюць. Проста так склалася гістарычна – пракласці пешаходную дарожку для іх так і забыліся._Менавіта па гэтай прамой лініі (кірунак на машыну і елку за ёй, на заднім_ _плане) некалькі стагоддзяў да Кастрычніцкай рэвалюцыі існаваў гістарычны_ _праезд у  шляхецкі фальварак. Пасля рэвалюцыі тут шмат гадоў была_ _пустка. Пасля Другой сусветнай вайны да пачатку 1960-х той жа праезд вёў_ _да аднапавярховых драўляных будынкаў райвыканкама (цяперашнія будынак_ _рэабілітацыйнага дзіцячага цэнтра). З пачатку 1960-х да сярэдзіны 1980-х_ _гэты самы шлях служыў пад’ездам да СШ №2. Да пачатку 2000-х заставалася_ _пешаходная дарожка (да натарыуса, аўташколы, спартыўнай школы)._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/87_1.jpg" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/87_2.jpg" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/87_3.jpg" | absolute_url }})_Сёння тут_  _тратуар абрываецца.__Так і ходзім…__Як з’явіцца машына,_  _тады – ці ўлева_  _на агароджу,_  _ці ўправа на газон._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/88_1.png" | absolute_url }})
## Крышку дарожнага постмадэрнізму

**Нельга схаваць такі факт, што некаторыя нашы сучасныя сцежкі прэтэндуюць на званне «дарога-сюрпрыз» (тут дарэчы прыдалася б расшыфроўка «**сюр**рэалістычны **прыз**»). Напрыклад, прама пасярод адной з іх зроблена дзіцячая пляцоўка (!).Звычайна дарога праектуецца і будуецца як дарога, а месца адпачынку для дзяцей адпаведна будуецца як асобны аб’ект. У нашым выпадку раптам прама пасярод тратуара ўзнікае дзіцячы комплекс (з горкамі, лесвічкамі, лабірынтамі і г. д.). Дарожка раздвойваецца ўправа і ўлева, прымае ромбападобную канфігурацыю і зноў аб’ядноўваецца за пляцоўкай.Прыходзяць розныя думкі наконт логікі гэтай канструкцыі. Можа быць, гэта мясцовае РАУС спраектавала адмысловы тэставы аб’ект на каардынацыю рухаў? Калі, напрыклад, ты здолеў пасля працы абысці па ромбападобнай сцежцы пляцоўку – тэст прайшоў. Калі ўрэзаўся ў дзіцячую горку – прабач, начуеш у аддзяленні.Ці, магчыма, усё значна прасцей? У праектанта была дрэнная адзнака па асноўнай спецыяльнасці?_Чалавек на здымку пэўна не спяшаецца. Але часам тыя, хто спяшаецца,_  _ідуць не па мудрагелістаму тратуару, а па прамой, праз дзіцячую пляцоўку._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/89_1.png" | absolute_url }})Не раз было заўважана ў гэтым месцы, што людзі, калі спяшаюцца, не ідуць па «ромбах» раздвоенай дарожкі, а скарачаюць шлях прама па пяску «дзіцячай» тэрыторыі. Што толькі пацвярджае нашы назіранні – дарогу пажадана пракласці там, дзе людзям зручна хадзіць. Тут радуе хаця б тое, што дзіцячую пляцоўку не зрабілі пасярод праезджай часткі.
## Добрай дарогі!

**Ёсць яшчэ шмат сцежак, якія пракладаюцца «напрамкі» і  не супадаюць з «праектнымі накірункамі». Напэўна, усё ж такі не трэба гэтага палохацца – забараняць, загароджваць ці забруджваць дарогу, па якой людзям зручна ісці. А наадварот – уважліва паставіцца, убачыць правільны кірунак, дапамагчы тую самую сцежку зрабіць сапраўдным шляхам.Па такой дарозе, калі бачна, што да яе праявілі ўвагу, значна весялей рушыць. І людзей прыемных сустрэнеш, і справы вырашыш нечакана хутка, і дадому паспееш учасна.А хтосьці, можа так здарыцца, заўважыць побач з дарогай прыгожага мудрага дзеда ў белых адзеннях, які па-добраму ўсміхнецца ў сівую бараду._Бялыніцкія вуліцы і сцежкі._ _(Здымак з будынка пошты.)_

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/90_1.jpg" | absolute_url }})Друць як частка Сусвету

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/91_1.jpg" | absolute_url }})
# Друць як частка сусвету

Цяжка ўявіць сабе зараз, але былі часы, калі на нашай зямлі не існавала ні хуткасных аўтатрас, ні «грунтовак», ні прасёлачных дарог, ні нават большменш прыстойнай каляіны паміж двума суседнімі лясамі. Адзіным шляхам для людзей была вада. Па рэках перамяшчаліся на лодках на невялікія адлегласці па штодзённых патрэбах, і па іх жа сыходзілі на доўгія месяцы, а то і гады ў далёкія паходы на больш вялікіх судах.Па водных шляхах вандравалі, шукаючы шчасця на новых, не абжытых яшчэ месцах. Уздоўж рэк ці азёраў, у лясных гушчарах, што займалі ўсю нашую зямлю, сяліліся і будавалі жытло.Ручаі, пратокі, крыніцы, ускрайкі балот бралі за арыенцір, калі адыходзілі далёка ад дому.Рака, на якой калісьці пасяліліся прапрапрабялынічане, спакон вякоў назы ва ла ся Друць. Існаванне любой ракі можна лічыць унікальнай з’явай. Мож на паставіць плаціну, можна накапаць каналаў, можна змяніць мясцовы ланд шафт, але спыніць рух вады ўсё ж такі немагчыма. І вось, уздоўж Дру ці ўтвараліся і знікалі паселішчы, людзі гуртаваліся і разбягаліся, а ра ка ты ся чагод дзямі моўчкі несла свае воды, застаючыся сведкай многіх і мно гіх па дзей.

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/92_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/92_2.png" | absolute_url }})На сёння складана сабе ўявіць, што рака ці возера не маюць сваёй назвы. Інфармацыйныя тэхналогіі, сістэматызацыя ведаў, наяўнасць сучаснай картаграфіі раскладаюць любую тэрыторыю па раёнах, квадратах, участках і гэтак далей.Але калісьці ўсё толькі пачыналася, і назва геаграфічнага аб’екта павінна была не толькі з’явіцца, але і захавацца ў часе, замацавацца ў свядомасці – і мясцовых жыхароў, і чужынцаў, – застацца ў памяці пакаленняў. Таму любое імя, дадзенае нашымі продкамі той жа рацэ, мела на мэце адлюстраваць _Фотаздымкі ў арты-__ку ле  выкон ва юць_ _функ цыю  аса цыя тыў-__ных  ілюст ра цый,  звя-__за ных  з выя вай  са мой_ _ра кі  ў роз ныя  ча сы._ _На пры клад, –  мост_ _це раз Друць, від збо ку_ _За друц кай  Сла ба ды._ _Справа – будынак_ _вадзянога млына._ _Злева – забітыя ў дно_ _некалькі паляў (канец_ _ХІХ ст.).__Той самы мост_  _у пасляваенныя_ _гады. Млын яшчэ_ _захоўваецца._  _Злева стаяць больш_ _удасканаленыя_  _палі-ледарэзы._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/93_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/93_2.png" | absolute_url }})нейкія вельмі важныя моманты ці паняцці ў іх светаўспрыманні. Менавіта таму гідронімы цягам тысячагоддзяў захоўвалі сакральнае значэнне.Само слова «Друць» і на падсвядомым, і на свядомым узроўні ў мясцовага жыхара як носьбіта тутэйшай мовы не знаходзіць прамых асацыяцый. Прыходзяць розныя думкі, і ўзнікае пытанне – які сэнс укладалі ў назву далёкія продкі, калі называлі важны для іх камунікацыйны, у вялікай ступені інфармацыйны, аб’ект  – раку, дзе праходзіла іхняе жыццё, раку, якая звязвала іх з навакольным светам?_Дарэвалюцыйны_ _здымак пачатку_ _ХХ стагоддзя._  _Па часе звязаны_ _з ранняй вясной_ _(Хросны ход на_ _Вялікдзень). Добра_ _бачныя рэшткі_ _разліву Друці, але_ _вада ўжо памалу_ _вяртаецца_  _ў рэчышча._  _Від са Слабады.__Від таго самага_ _месца праз_  _стагоддзе._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/94_1.png" | absolute_url }})
## Гістарычная даведка №1
**_Вядома, што славянскае насельніцтва з’явілася на тэрыторыі сучас-__най Беларусі прыкладна ў  V  ст. н.  э. і  стала замацавалася ў  перыяд да_ _VIII–IX ст. Лічыцца, што да прыходу славянскіх плямёнаў у нас месціліся_ _балцкія плямёны (гісторыкі сыходзяцца ў меркаванні, што балты існавалі_ _тут больш за тысячагоддзе да прыходу славян). Такім чынам, адбыло-__ся змешванне перасяленцаў з  захаду (паўднёвага захаду) з  аўтахтонным_ _насельніцтвам да пачатку VIII–IX  стагоддзя. Таму сучасныя навукоўцы_ _выкарыстоўваюць тэрмін «балцкі субстрат» у  дачыненні да балта-сла-__вянскага насельніцтва, якое пражывала пэўны час і на тэрыторыі цяпе-__рашняй Беларусі, і на захадзе Расіі. Гэтае насельніцтва таксама займала_ _немалыя абшары ў  розных рэгіёнах сучасных прыбалтыйскіх рэспублік,_ _Польшчы і сучаснага Украінскага Палесся.__Прама ці ўскосна пра гэта сведчаць розныя раннія летапісныя крыніцы_ _славянаў, сагі скандынаваў, хронікі германцаў, навуковыя трактаты гісто-__рыкаў іншых краін свету._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/95_1.png" | absolute_url }})Веды ў вялікай ступені нагадваюць рух вады – яны маюць свае вытокі, потым ручаямі збіраюцца ў  невялічкія рачулкі, якія далей ствараюць агульны басейн вялікіх рэк, што ў сваю чаргу нясуць свае плыні ў акіян ін фар ма цыі.Вось і ў нашым выпадку можна сказаць – разрозненыя гіста рыч ныя звесткі даўно ўжо сабраныя і сістэматызаваныя, усталяваліся ў су час ных даследчай, педагагічнай, інфармацыйнай прасторах. Але ж існуе пра га чалавека даведацца яшчэ больш, чым яму ўжо вядома. У гэтым заў сё ды адметнасць дапытлівага розуму, які задае новыя і новыя пытанні: а хто жыў на нашых землях да балцкіх плямёнаў, ад каго засталіся дзіў ныя назвы, якія не надта асацыююцца ні з  балцкімі, ні са славян скі мі мовамі?А нашая рака, і разам з ёй рэкі ўсяго свету, працягвае свой няспынны рух, у сваёй няспешнасці зачароўваючы людзей, якія так спяшаюцца даведацца пра яго таямніцы.

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/96_1.jpg" | absolute_url }})

## Гістарычная даведка №2
**_Старажытнагрэчаскі навуковец Герадот, якога наступныя пакаленні_ _калегаў-гісторыкаў празвалі «бацькам гісторыі», жыў у V стагоддзі да на-__шай эры. Ім была напісана гіганцкая па змесце праца, дзе ён зафіксаваў ход_ _падзей падчас грэка-персідскіх войнаў, што цягнуліся паўстагоддзя (500–__449  гг. да н.  э.). Там таксама апісваюцца звычаі, культура, адметнасці_ _вельмі многіх народаў з краінаў, дзе давялося пабываць аўтару. Упершыню_ _ў працы Герадота з’явілася апісанне жыцця і побыту скіфаў. І што вельмі_ _цікава для нас – апісанне таямнічага народа з назвай «неўры», месцам пра-__жывання якога лічацца лясныя гушчары, што шчыльна пакрывалі тэрыто-__рыю цяперашняй Усходняй Беларусі.__Вось што пісаў Герадот пра таямнічую краіну Няўрыду і яе жыхароў:__«…Атрымалася гэтак, што_ _за адно пакаленне перад па-__ходам Дарыя\* яны пакінулі_ _сваю краіну з  прычыны змеяў._ _Справа ў  тым, што шмат_ _змеяў з’явілася ў іхняй краіне,_ _а  яшчэ больш напаўзло да іх_ _зверху з  пустэчаў. Неўры ж,_ _выціснутыя імі, пасяліліся_ _разам з будзінамі, якія пакінулі_ _сваю зямлю. Гэтыя людзі,_ _напэўна, чараўнікі. І  скіфы,_ _і  эліны, якія жывуць у  Скіфіі,_ _распавядаюць, што раз на год_ _кожны неўр становіцца на_ _некалькі дзён ваўком, а потым_ _зноў прымае чалавечае аблічча._ _Я  не веру гэтым аповедам\*\*,_ _але так яны гавораць, і апове-__ды сведчаць клятваю…»_  \* Паход Дарыя адбыўся ў 513 годзе да н. э. \*\* Прынцып Герадота быў такі: «Я  абавязаны перадаць тое, што гавораць, але не абавязаны ўсяму верыць…» Верны свайму правілу, гісторык дакладна зафіксаваў звесткі пра неўраў.

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/97_1.png" | absolute_url }})Чуецца толькі асцярожны ўсплёск, птушка зрываецца ў  прыцемках з  галіны ўзбярэжнага куста, патрывожаная чымсьці ці кімсьці. Нечакана,  – у  драўляных лодках, бязгучна перасякаючы водную гладзь, у  святле промняў заходзячага сонца з’яўляюцца ці то людзі, ці то прывіды  – у ваўчыных скурах, накінутых на галовы і на плечы. Імгненне – і застаюцца толькі невялікія хвалі, якія дабягаюць да берага і штосьці ўсхвалявана распавядаюць высокай узбярэжнай траве. Яшчэ праз вельмі кароткі час усё сціхае…Ужо даказана сучаснай навукай, што загадкавы народ, пра які распавядаў Герадот, не меў дачынення да скіфаў. Адны сцвярджаюць, што неўры – гэта прывандравалыя да нас продкі скандынаваў. Яшчэ ёсць меркаванне, што неўры адносіліся да аднаго з  адгалінаванняў старажытных кель таў (па сутнасці, гэта не супярэчыць скандынаўскай версіі), якія пра жы ва лі ў І тысячагоддзі да н. э. практычна на ўсёй тэрыторыі цяперашняй Еўропы. Гэтыя гіпотэзы не абвяргаюцца сучаснымі гісторыкамі, але стаўленне да іх вельмі стрыманае. Там, дзе, напрыклад, пералічваюцца народы, якія мелі дачыненне да земляў Беларусі, то пасля славянаў, балтаў, нават фіна-уграў, скандынавы і кельты маюцца на ўвазе ў сціплым пазначэнні «і іншыя народы».

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/98_1.png" | absolute_url }})Той момант, што далейшая гаворка пойдзе больш пра кельцкую тэму, ніякім чынам не азначае прапановы чытачу бясспрэчнай ісціны, якая мае глыбокае навуковае абгрунтаванне.З вялікай павагай ставячыся да сучасных гістарычных тэорый, аўтар прадстаўляе хутчэй папулярную, чым навуковую версію. Ці можна нават сказаць, своеасаблівае прыгожае рамантычнае апісанне з  прысутнасцю мясцовых артэфактаў.
## Гістарычная даведка №3

**_Як вядома, радзімай кельтаў была Цэнтральная Еўропа (басейн Дуная,_ _Альпы, часткова землі Францыі і Германіі). Група кельцкіх плямёнаў склала-__ся каля 1200 г. да н. э. Першапачатковы іх занятак – земляробства. Але ж_ _ім належыць вынаходніцтва здабычы жалеза і сакрэтаў яго апрацоўкі. Ёсць_ _меркаванне, што прыкладна каля VI ст. да н. э. кельты рассяліліся ў Іспаніі_ _і Партугаліі. Праз некалькі стагоддзяў яны з’явіліся ў Брытаніі, Паўночнай_ _Італіі, Грэцыі, на Балканах.__У сучаснай гісторыі трывала замацавалася думка, што, у  адрозненне_ _ад рымлянаў, кельты не заснавалі моцнай імперыі. Але ці была ў іх такая_ 

_мэта? Маючы зусім іншы лад жыцця, яны, магчыма, ўвогуле не жадалі па-__рушаць сваё гарманічнае існаванне з навакольным светам. Хаця, з іншага_ _боку, яны лічыліся адным з самых ваяўнічых народаў Еўропы.__У І ст. да н. э. кельты былі выціснутыя з кантынента рымлянамі і гер-__манскімі плямёнамі. Тэрыторыя іх пражывання абмежавалася Ірландыяй,_ _Англіяй і Уэльсам. Рымскае нашэсце на Брытанію ў 43 г. н. э. яшчэ болей_ _скараціла арэал кельтаў. У V ст. н. э. на брытанскіх выспах з’явіліся ан-__гласаксы і цывілізацыя кельтаў амаль што перастала існаваць. Найбольш_ _трывалыя яе рэшткі захаваліся ў Ірландыі, якая не патрапіла пад рымскае_ _валадаранне._**цікавыя факты:**_–  Лічыцца, што назва сучаснай краіны Бельгіі паходзіць ад назвы кельцка-__га племені белгі.__–  Рымляне называлі кельтаў на сучаснай тэрыторыі Францыі галамі.__–  У Іспанскай правінцыі Галісія афіцыйная мова разам з іспанскай – галі сій-__ская (граматычная структура яе блізкая да партугальскай. Да XV ст._ _існавала адзіная галісійска-партугальская мова).__–  Усходнія кельты, што жылі па даліне Дуная, яшчэ ў ІІІ стагоддзі да н. э._ _патрапілі ў Фракію, на поўнач Грэцыі. Грэкі называлі іх галатамі. У цэн-__тральнай вобласці ўзвышша Анатолія (сучасная Турцыя) была ўтворана_ _краіна Галація. Легендарным правадыром галатаў быў воін Брэн. Праіс-__навала краіна да пачатку І ст. н. э. Апошні цар Галаціі Амінта загінуў_ _у 25 г. н. э.__– Выціснутыя рымлянамі ў  ІІ  ст. да н.  э. з  поўначы Італіі (так званая_ _Цызальпінская Галія), кельты размясціліся ў Цэнтральнай і Паўночна-__Заходняй Чэхіі. Гэта былі кельцкія плямёны народа пад назвай боі (дарэ-__чы, боі лічыліся адной з самых чыстых, не змяшаных з іншымі народамі_ _частак кельтаў). Ад іх атрымала назву Багемія (Boiohaemum – ра дзі ма_ _бояў). З 1526 па 1918 гг. Багеміяй афіцыйна называлася Чэхія (акрамя Ма-__ра віі), калі ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі.__–  Ёсць меркаванне, што гістарычная вобласць Галіцыя (укр. Галычына) ка-__лісь ці была заселена кельтамі (сучасныя тэрыторыі Львоўскай, Івана-__Фран коў скай, часткова Цярнопальскай абласцей на Украіне і польскіх вая-__вод стваў – Пшэмысльскага, Жэшыўскага, Замойскага, Холмскага і інш.).__–  У шматлікіх гістарычных крыніцах захавалася назва кельцкага племені_ _волькі._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/100_1.png" | absolute_url }})_– У «Аповесці Мінулых Гадоў» («Повесть Временных Лет») згадваецца_ _летапісны Галацічаск, які адносіцца да зямлі Полацкай: у  1071  годзе_ _«Победи Ярополк Всеслава у  Голотичьска». У  «Сьпісе гарадоў далёкіх_ _і  блізкіх» канца ХІV  –  пачатку  XV  ст. Галацічаск названы сярод_ _«літоўскіх» гарадоў. Месца яго размяшчэння дагэтуль не вызначана._ _Існуюць некалькі версій. У першую чаргу паходжанне назвы паселішча_ _звязваецца з верагодным гідронімам (рака Галата). Існуе версія, адпа-__ведна якой гістарычную назву звязваюць з Голацкам (Пухавіцкі раён)._ _Яшчэ адна версія прапануе ў  якасці летапіснага Галацічаска раз-__глядаць Галоўчын на тэрыторыі Бялыніцкага раёна (маўляў, рэчка_ _Вабіч – прыток Друці (меркавана кельтская назва), Галацічаск – мес-__ца, дзе пасяліліся нашчадкі **галатаў** (галаў, галісійцаў) – па славянскай_ _традыцыі названых **галацічамі**)._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/101_1.png" | absolute_url }})
## Міжрэчча

**Мала хто звяртае на гэта ўвагу, але мы жывем на ўзвышшы, з якога ўсе беларускія буйныя рэкі нясуць свае воды ў  розныя бакі. Так, Заходняя Дзвіна, перасякаючы краіну з усходу на захад, упадае ў Балтыйскае мора ў Латвіі (на латышскай назва ракі гучыць як «Даўгава»).Дарэчы, «вaltas» на літоўскай і  латышскай мовах азначае «белы». Адпаведна, Дзвіна-Даўгава рушыць да «Белага мора». Днепр трымае шлях у Чорнае мора. Нёман сцякае ў тое ж самае Балтыйскае мора – толькі праз тэрыторыю сучаснай Літвы.Шлях «ад Белага мора да Чорнага» быў вядомы нашым продкам спакон вякоў. Былі часы, калі ў летапіснай гісторыі яго называлі шляхам «з варагаў у грэкі».Друць займала вельмі важнае месца на гэтым шляху. Яна была сувязным кавалкам паміж Дзвінскім і Дняпроўскім басейнамі. Выкарыстоўваючы так званыя «волакі», вандроўнікі перацягвалі па бярвенні свае судны з вытокаў рэк, якія цяклі ў бок Дзвіны, да вытокаў рэк, якія цяклі ў бок Дняпра, і наадварот.

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/102_1.png" | absolute_url }})_Малюнак 1. Знакамі **\]\[** пазначаны волакі (кароткія сухапутныя ўчасткі паміж_ _вялікімі воднымі маршрутамі)._**Гідранімічная даведка\***_«Вярхоўі правага прытока Дняпра – ракі Друць, збліжаючыся з ле ва бя-__рэж нымі прытокамі Заходняй Дзвіны (Усвейка, Абалянка) і  правабярэж-__ным прытокам Дняпра (Адроў), стварылі важны ваенна-гандлёвы ка му ні-__ка цыйны вузел, які актыўна выкарыстоўваўся у Х–ХІ стст. з дапамогай_ _волакаў (малюнак 1)._\* З навуковай працы «Курганные древности Х—ХІ вв. в окрестностях Друцка и друцких волоков» (аўтары М. Плавінскі, Л. Дучыц, А. Плавінскі, раздзел «Водные пути и волоки»).

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/103_1.png" | absolute_url }})_Друцкі водны шлях, які аб’ядноўваў рэкі: Заходняя Дзвіна – Ула – Усвей-__ка –Малінаўка – Друць – Днепр, магчыма, упершыню згаданы ў познім Іоакі-__маў скім летапісе (Тацішчаў, 1962, с. 112) пры апісанні бітвы («за тры дні_ _да ро гі ад Смаленска») паміж войскам наўгародскага князя Уладзіміра, які_ _ру шыў на Кіеў пасля захопу Полацка, і  войскам ваяводаў кіеўскага князя_ _Яраполка. Пераход у 1021 годзе да полацкага княства Віцебскай і Ўсвятскай_ _валасцей, якія знаходзіліся раней пад кантролем Кіева, адкрыў Полацку вы-__хад на паўночны адрэзак магістральнага воднага шляху «з варагаў у грэкі».__Левы прыток Друці рака Крывая, з’яднаная праз волак з вярхоўямі ракі_ _Абалянкі (прытока Лучосы), выводзіў да Заходняй Дзвіны паблізу Віцебска._ _Такім чынам, ужо пачынаючы з ХІ ст. не толькі Полацк, але і Віцебск мелі_ _выхад у Днепр праз Друць»._
## Вытокі

**Дастаткова лёгка плыць па цячэнні ды вельмі няпроста падымацца да вытокаў. Тут усё адбываецца так, як і з пошукамі ісціны. У многіх мовах ёсць такое слова.«Ісціна» – «тое, што існуе ў рэчаіснасці, адпавядае рэальнаму стану рэчаў». Прасцей кажучы – тое, што **ёсць**, нягледзячы ні на якія ўмовы і ўмоўнасці. Знаходзіцца ў вялікім значэнні і ў пэўным стане «існасці» – «існуе».

З ангельскай «існаваць» перакладаецца як «ex**is**t». З  іспанскай, партугальскай, галісійскай  – «ex**ist**ir», з  нямецкай «ex**ist**ieren», з  нарвежскай «ex**ist**ere», з лацінскай «ex**ist**unt». Першая частка гэтых словаў «ех» азначае «ад, з» (адказвае на пытанне «адкуль?»). Корань ва ўсіх пералічаных словах аднолькавы – «ist».У польскай мове ўсё ж захавалася слова з такім самым каранём «**ist**nieć» (існаваць). У мовах беларускай (існаваць) і ўкраінскай (існувати) згубілася буква «т», але яна засталася ў каранях словаў «**іст**ота» (_укр_. **іст**ота, _рус_. существо), «**іст**отны» (_укр_. **іст**отний, _рус_. существенный). У расейскай глыбока схавалася за дзвюма часткамі «сущь» – «**ест**ь» (параўн. з лацінскім **est** – «ёсць, з’яўляецца»).Галоўнае, што праглядаецца ў  гэтых назіраннях,  – шмат аналогій у асноўных, базавых паняццях, якія глыбока схаваныя, невідавочныя, але паходзяць ад нашых даўніх агульных каранёў. З  часоў, калі народы ўсёй сучаснай Еўропы былі значна бліжэй адзін да аднаго.
## Плыні

**Працягвае тэму нялёгкага шляху да нашых беларускіх «вытокаў» іх моўны расейскі адпаведнік – слова «исток» (бел. «выток», укр. «витік»; славянская руна 1 мае такое самае значэнне). Словы «East» (у ангельскай – «усход», у іс ланд скай – «выток») захаваліся ў аднолькавым варыянце на пісан ня. У га ланд скай «выток» – oosten, у нарвежскай і дацкай – øst, у шведскай – öst.І, нарэшце, у нашым асацыятыўным шэрагу з’яўляецца слова, непасрэдна звязанае з вадой – «лёд» (па-галандску – ijs, па-ангельску – ice, па-нямецку – eis, а на шведскай, нарвежскай, дацкай, ісландскай пішацца і гучыць як «is» (дарэчы, сама назва «Ісландыя» (Island) перакладаецца, як «зямля, пакрытая лёдам»). Таксама ў розных пісьмёнах скандынаўскага паходжання захавалася руна «лёд», «пакрываць лёдам» («isar», «iss», «isa»).Так складалася паступова  – развіваліся мовы, змяняліся і  захоўваліся сэнсавыя нюансы. Але, як адзначаецца ў многіх крыніцах, каранёвае спалучэнне гукаў «іс» у любым выпадку звязана з вадой.«Халодны выток», «замерзлая вада»  – кажуць, што тыя людзі, якія калісьці пасяліліся ўздоўж беларускіх рэк і азёраў, закладалі ў назвы разам з іншымі паняццямі такую вось адметнасць нашых мясцін. Можа быць мясцовыя прыродныя асаблівасці ўвесь час нагадвалі, што вада тут паводзіцца 

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/105_1.png" | absolute_url }})па іншаму, у адрозненні, напрыклад, ад цёплых краёў, з якімі перасяленцам даводзілася параўноўваць наш клімат.Пра гэта нагадваюць нам вадаёмы, што захавалі ў каранях сваіх назваў разам з асновай «іс» («із») вельмі каштоўную інфармацыю, час якой вымяраецца не адным тысячагоддзем: рака Іса (англ. Issa, рус. Исса – працякае ў Баранавіцкім і Слонімскім раёнах, упадае ў Шчару, прыток Нёмана); таксама возера Іса (у  Віцебскай вобл.); возера Існа (на мяжы Віцебскай і  Пскоўскай абласцей); рака Іслач (прыток Бярэзіны, басейн р.  Нёман); рака Ізва (Навагрудскі раён, прыток Нёмана, у  верхнім цячэнні мае назву Ізаўка); возера Опл**іс**а (у Браслаўскім раёне, басейн ракі Друйка); рака Дз**іс**на (працякае і ў Віцебскай вобласці, і ў Літве, прыток Зах. Дзвіны); рака Пл**іс**а (Навагрудскі раён, левы прыток Нёмана).

Яшчэ існавала традыцыя – пры перасяленні часткі народа, племені ці нейкай пэўнай родавай супольнасці на новае месца пражывання назву роднай ракі забіраць з сабой. Магчыма, тут быў такі своеасаблівы псіхалагічнамагічны момант: каб новая рака ў незнаёмых жорсткіх умовах абжывання ўжо грэла душу той старой назвай, з якой так шмат звязана ў мінулым жыцці.Таму не дзіўна, што назва Пліса сустракаецца ў Талачынскім і Крупскім раёнах (прыток ракі Бобр). Таксама ёсць Пліса ў Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах, прыток Бярэзіны. Рака Плісаўка на мяжы Глубоцкага і Пастаўскага раёнаў працякае праз возера Пліса.Тое самае можна сказаць пра назвы рэк В**іс**ла (прыток ракі Віша ў Светлагорскім раёне на Гомельшчыне) і В**іс**ліца ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, якія перагукаюцца з  назвай адной з  найбуйнейшых рэк Польшчы (польск. Wisla, лацінск. Wistula, якая пачынаецца са зліцця дзвюх рэк – Charna Wiselka і Biala Wiselka (Чорная і Белая Віселка) у МараўскаСілезскіх Бяскідах (Заходнія Карпаты), горнай мясцовасці, вельмі блізкай і да Чэхіі, і да Заходняй Украіны, пра якую мы згадвалі ў сувязі з колішнім рассяленнем некаторых кельцкіх плямёнаў).
## Вусці

**Ва ўсіх славянскіх мовах (за невялікім выключэннем) гэтае слова гучыць і пішацца падобна: ujśce (_польск_., «уйшьче»), ústie (_славацк_., «уустье»), ústi (_чэшск_., «уусці»), ušća (_харвацк_., «ушьчя»), ушђе (_сербск_., «ушьдже»), устие (_балгар_.), устье (_рус_.). На ўсіх гэтых мовах паняцце «вусце» стаіць вельмі блізка да паняцця «вусны, рот, горла» (напрыклад, у  расейскай мове: «устье» – «уста», і г. д.). Якраз выключэнні з шэрагу вышэй пералічаных перакладаў і пацвярджаюць правіла: на ўкраінскай мове «вусце» – «гирло» (пераклікаецца з тэрмінам «гарлавіна (вадаёма, канала)».У беларускай мове слова гучыць і  пішацца як «вусце», адпаведна з правілам прыстаўной галоснай у беларускай і ўкраінскай мовах: возера, выток, вакол, вокны, вуліцы, вулей і гэтак далей (напрыклад, параўнальна з расейскім «уста» – «вуста» (_укр_.), «вусны» (_бел_.).На дацкай, нарвежскай, шведскай, таксама на галандскай і нават на ангельскай даслоўны пераклад слова «вусце» – «рот, вусны ракі» (напр., river mouth (_англ_.), riviermonding (_галанд_.), flodmunding (_дат_.), elvemunning (_на-__рвеж_.) і г. д.

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/107_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/107_2.png" | absolute_url }})_Рэшткі былога драўлянага моста цераз Друць у Бялынічах_  _(з дадатковых канструкцый калісьці быў млын і «ледарэзы» –_  _пáлі для драблення лёдавай масы пры вясновым крыгаходзе)._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/108_1.png" | absolute_url }})Дарэчы, да ІХ стагоддзя дацкая, нарвежская, шведская і ісландская былі адзінай скандынаўскай мовай, з адрозненнямі на ўзроўні дыялектаў; самі носьбіты не ўспрымалі свае мовы за розныя ў тыя часы (якія можна пазначыць як эпоху вікінгаў); нават калі старажытнашведская і старажытнадацкая бліжэй да ХІV ст. вылучыліся ў самастойныя мовы, то старажытнанарвежскую і  старажытнаісландскую па-ранейшаму называлі «norrœnt mál» (паўночная мова); менавіта ісландская мова на сучасным этапе засталася найбліжэйшай да старажытнай «паўночнай».У сучаснай ісландскай слова «вусце» захавалася як «ósinn» (старажытнаскандынаўская руна óss (малодшы футарк, ІХ–ХІ стст.) азначае «вусце»).Усё вышэй згаданае непасрэдна датычыцца і нашай тэмы _–_ старажытных, даславянскіх і дабалцкіх, назваў нашых вадаёмаў.Напрыклад, рака Уса ў басейне Дняпра і рака Уса ў басейне Нёмана, а таксама рэкі **ус**вейка, **ус**вяча, **ус**яжа, **уц**ь, **ус**віца, **уш**а (бас. ракі Вілля/Neris), **уш**а (бас. Дняпра), **уш**а (бас. Нёмана), **уш**ача, **ушч**а, **уз**а; азёры **ус**вея, **ус-**вечча, **ус**омля, **ус**ое. Гэта далёка не поўны спіс аднакаранёвых назваў, звязаных паняццем «вусця». Сюды ж можна дадаць рэкі з нязвыклымі назвамі Аўчоса (Avchossa), Ачоса (Achossa), Бруса, Бася, Брусята, Лучоса, Ольса, Арэса.**Легенда пра кельцкую багіню і назву сучаснай ракі**_Калісьці былі часы шчаслівага мірнага_ _існавання аднаго старажытнага наро-__да. Галоўнай рысай гэтых людзей, было_ _ўменне жыць у  згодзе з  навакольным_ _светам, не парушаць законы прыроды,_ _і нават наадварот – ахоўваць, берагчы,_ _дапамагаць існаваць дрэвам і  раслінам,_ _жывёлам і іншым жывым істотам.__Здаўна людзі гэтыя (а належалі яны да_ _аднаго з кельцкіх плямёнаў) пакланяліся_ _багіні Нямоне (іншым разам яе называлі_ _Немаін). З’яўлялася яна вярхоўнай жры-__цай пры стварэнні культавых абрадаў,_ _ахоўніцай хатняга агменю ды багіняй-__ахоўніцай усяго кельцкага роду. Яна_ _была жонкай і  спадарожніцай вялікага_ 

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/109_1.png" | absolute_url }})_грознага Тэўтата, які быў богам вайны і адначасова адказваў за дабрабыт_ _і мірнае жыццё старажытных кельтаў.__Пазней, калі на кельцкія плямёны сталі нападаць неўтаймаваныя су се-__дзі, у Нямоны з’явіліся ваяўнічыя функцыі, і яна стала адной з багінь, якія_ _ахоў ва лі воінаў-кельтаў і неслі разлад у стан ворагаў.__Ужо сцерлася ў памяці людской падзея, што прымусіла аднойчы гераічных_ _і  легендарных людзей, якіх узяла пад сваю ахову багіня Нямона, зняцца_ _з месца і паплыць на ўсход па вялікіх рэках ды іхных прытоках. Але вядома,_ _што калі людзі апынуліся на берагах прыгожай, магутнай ракі, што не-__сла свае воды ў Белае мора, яны далі ёй імя сваёй ахоўніцы і ратавальніцы._ _Так з’явілася назва ракі, якая па-беларуску гучыць як «Нёман», па-польску_ _«Niemen», па-літоўску «Nemunas». У мясцовых дыялектах і ў старадаўняй,_ _архаічнай форме беларускай назвы захаваўся варыянт «Нямон» (адсюль су-__часнае «Панямонне»).__Месца зліцця ў  горадзе Каўнасе (Літва) рэк Нёмана (Nemunas) і  Віллі_ _(літоўская назва Neris). Хто ведае, а раптам гэта і ёсць адсылка да назвы_ _«неўры» (neris/neuris – назва ракі па-літоўску прамаўляецца «нярыс»)? Рака_ _цячэ з тых тэрыторый, дзе верагодна жыў таямнічы народ, апісаны Герадо-__там. Магчыма, у нацыянальнай свядомасці літоўцаў захавалася такая на-__зва? Як, напрыклад, у сучаснай латышскай мове назва Беларусі – Baltkrievija,_ _Белая Крывія – прамая адсылка да народа крывічаў._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/110_1.png" | absolute_url }})**друць**Шмат хто з  жыхароў і  гасцей Беларусі заўважалі яшчэ адну цікавую асаблівасць, звязаную з беларускімі назвамі – калі словаўтваральным складам з’яўляецца _\-дру_ ці ў іншых выпадках _\-дры_. Асабліва шмат такіх назваў на Віцебшчыне, у меншай ступені – на поўначы Магілёўшчыны.Вось, напрыклад, рака Друйка ў Браслаўскім раёне (левы прыток Заходняй Дзвіны). Выцякае з возера Дрывяты, па яе цячэнні сустракаецца вёска Друйск і мястэчка Друя. Тут жа, недалёка, толькі на іншым баку мяжы, на тэрыторыі Літвы – населены пункт Піедруя (Piedruja) і побач возера Дрыджа (Dridža). Дарэчы, «Дрывяты» – гэта яшчэ і агульная назва групы азёраў (мае другую назву – «Друйская»).Зусім побач, у  тым самым Браслаўскім раёне, знаходзіцца вялікае возера з вельмі падобнай назвай – Дрысвяты. Меншая частка яго знаходзіц ца на беларускім баку, а большая – на літоўскім (тут яно мае назву Друкшаі (Drūkšiai). Гэта ўнікальны выпадак, калі ў назвах аднаго і таго ж гідроніма захаваліся два карані: і _\-дры_, і _\-дру_.Возера Дрысы ў Расонскім раёне месціцца ў басейне ракі Дрыса (Drissa), што з’яўляецца правым прытокам Заходняй Дзвіны._Вытокі. Друць_  _у Талачынскім раёне._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/111_1.jpg" | absolute_url }})Усе вышэй адзначаныя назвы знаходзяцца на Віцебшчыне. І вось, нібыта ўласнаручна трымаючы вясло, мы нарэшце трапляем на самы поўдзень гэтага рэгіёна, дзе паблізу Талочына і знаходзяцца вытокі Друці.І далей, калі мы будзем спускацца па яе цячэнні, па шляху нашай няпростай вандроўкі патрапіцца нам Друцк летапісны (цэнтр аднайменнага княства, калісьці спалены і зруйнаваны, не захаваўся на сваім гістарычным месцы як паселішча) і вёска Друцк (на тэрыторыі цяперашняга Круглянскага раёна, заснаваная на некалькі кіламетраў ніжэй па цячэнні Друці, мяркуючы па ўсім, людзьмі, ацалелымі пасля той прайгранай бітвы).Далей, ужо ў  Бялыніцкім раёне, нам трапляецца вёска Дручаны  – яна знаходзіцца не на самай рацэ, крыху на адлегласці, але нібыта нагадвае, што тутэйшых жыхароў называлі па месцы пражывання ў наваколлях Друці – «дручаны», «дручане». Потым ёсць станцыя Друць, на ёй мы развітваемся з Бялыніччынай.А ў хуткім часе наша рака, мінуўшы Быхаўшчыну, трапляе ў Гомельскую вобласць, дзе ў раёне Рагачова, пакінуўшы па правым беразе вёску Задруцце, Друць упадае ў Днепр.Так плыні ракі, звычайнай і добра знаёмай з дзяцінства, раптам заносяць нас у іншыя прасторы, забіраюць у іншыя часы. Менавіта такім чынам водны шлях дапамагае разбірацца ў агульнай гісторыі свету, знаёміцца з радаводам свайго народа і адкрываць для сябе непасрэдную гісторыю месца, у якім мы жывём._Друць у раёне Чыгірынскага вадасховішча (Быхаўскі раён)._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/112_1.jpg" | absolute_url }})_Месца ўпадзення Друці ў Днепр.__**Ад аўтара**Да вышэй апублікаванага матэрыялу пра раку Друць, калегіяльна (гэта_ _значыць аўтарам разам з калектывам рэдактараў, рэцэнзентаў і кан суль-__тан таў) вырашана далучыць невялічкае эсэ на тэму Заазер’я. Па сутнасці,_ _гэта зусім іншы матэрыял, але аб’ядноўвае яго з папярэднім цікавасць да на-__шай далетапіснай гісторыі, кантэкст старажытнай Еўропы і наяўнасць_ _уласна вадаёмаў Бялыніччыны. Тут не ставіцца мэта навуковага дасле-__давання, хутчэй за ўсё, гэтую працу можна аднесці да пісьменніцкай ідэі,_ _гіпотэзы мясцовага жыхара.__Адна вядомая беларуская пісьменніца, прачытаўшы абодва матэрыялы,_ _далучылася да ідэі ўмоўна аб’яднаць іх, а таксама вызначыць іхны жанр_ _як «эсэ-фантасмагорыя». Для мяне той факт быў вельмі нечаканым, таму_ _што ўсё, пра што я напісаў, здавалася мне вельмі простым, лагічным і зусім_ _не «фантасмагарычным». Але ў выніку прапанова спадабалася.__Такім чынам, наша фантасмагарычная вандроўка па водных шляхах Бя-__лы ніч чыны  працягваецца._

**дзве легенды з эпіграфам, гістарычнай даведкай і эпілогам**_…А можа, гэтым самым пісьменнік жадаў абудзіць_ _цікаўнасць іншых людзей да свайго роднага Заазер’я,_ _гісторыі Беларусі, якую вельмі любіў, імкнуўся навекі_ _хоць гэткім чынам захаваць памяць пра дарагое сэр-__цу паселішча, паколькі легенды і  паданні ніколі не_ _паміраюць? Яны жывуць, перадаючыся з пакалення_ _ў  пакаленне, дапаўняюцца новымі дэталямі і  змя-__няюцца часам да непазнавальнасці. Але ніколі не_ _знікаюць…_Міхась Карпечанка «Мікола Цэлеш:  чалавек-загадка, чалавек-міфатворца»,  з кнігі «Уздоўж стромы».**1\. Легенда з прадмовай Плінія**_«Яны сапраўды лічаць  – усё, што расце на дубе, паслана небам і  азна-__чае, што гэта дрэва выбрана самім богам…»_ Так пісаў Пліній Старэйшы, старажытнарымскі навуковец, які жыў у І стагоддзі нашай эры, пра кельтаў.Яны будавалі вялікія гарады, мелі свой флот і  непераможнае войска, лічыліся майстрамі рамёстваў – жалеза апрацоўвалі так, што ганарыстыя рымляне зайздросцілі ім. Тое ж тычылася і  керамікі. Яны стварылі ўнікаль ную цывілізацыю, якая моцна паўплывала на далейшае развіццё ўсёй Еўропы. Іх называлі варварамі, але іхняе мастацтва і навука былі на та кім узроўні, што варварамі зараз выглядаюць тыя, хто хочуць прынізіць ві давоч на высокую ступень развіцця гэтага народа.Вядома, што галоўнай сілай, якая арганізоўвала і накіроўвала кельцкую супольнасць, была магутная карпарацыя друідаў.Самай вялікай загадкай, што засталася для нашчадкаў ад старажытных мудрацоў, з’яўляецца сістэма ведаў, якія друіды перадавалі, што называецца, з рук у рукі. Існаваў прынцыповы момант, калі інфармацыя не запіс ва ла ся і не пазначалася ніякім чынам. Мала таго, рабіць гэта жорстка забаранялася.Друіды не проста захоўвалі веды. Гэта была высокаарганізаваная сістэ ма ўтрымання і перадачы ўпарадкаванай інфармацыі наступным пакаленням. Астраномія, законы фізікі, гісторыя, філасофія ўваходзілі ў сферу інтарэсаў.

Яшчэ вядома, што гэта быў глыбока асабісты працэс. Ніхто са старэйшых не прымушаў вучняў да тых ці іншых справаў. Цягам вельмі доўгага часу (да 20 гадоў), маладыя людзі знаёміліся з агульнай таемнай сістэмай, вывучалі розныя кірункі навукі і мастацтваў. Потым вызначаліся, што іх цікавіць болей за ўсё. Прычым адбывалася гэта не ў бліскучых аўдыторыях і шыкоўных кабінетах, а ва ўмовах дзікай прыроды, у дрымучых лясных гушчарах. Менавіта з лесам непасрэдна звязаныя пражыванне і навучанне друідаў, бо дрэвы лічыліся жывымі істотамі.Антычныя гісторыкі сцвярджаюць, што грамадства кельтаў увогуле падзялялася толькі на два класы  – ваяроў і  друідаў. Апошнія ніколі не ўдзельнічалі ў  ваенных дзеяннях, але насілі ганаровае званне «Ваяры ведаў».Доўгія гады праводзілі настаўнікі з вучнямі ў дубровах – менавіта месца, дзе расце шмат дубоў, лічылася найбольш прыдатным для культавай перадачы ведаў.Вось словы, якія таксама належаць узгаданаму вышэй Плінію: «Няма для іх нічога болей свяшчэннага, чым амяла і тое дрэва, на якім яна расце, – дуб. Павага іхняя да гэтага дрэва такая, што яны свяцілішчы свае размяшчаюць у дубровах, а падчас рытуалаў трымаюць у руцэ галінку з дубовымі лістамі. Ад імені дуба ствараюць яны і імёны сваіх святароў…»**Гістарычная даведка**_…Паглядзеўшы туды, дзе заходзіць Сонца, можна ўбачыць яго ўсход...__Старажытны і загадкавы Стоўнхэндж (Stan Hengues – са стараангель-__скай перакладаецца як «Вісячыя Камяні»), каменнае збудаванне з  глыбаў_ _гіганцкага памеру (да васьмі з паловай метраў у вышыню) недалёка ад ан-__гельскага горада Солсберы. Доўгія стагоддзі існавала легенда, што гэты_ _загадкавы аб’ект пабудаваў кароль кельцкага племені брытаў у памяць аб_ _перамозе над саксамі. Згодна з паданнем, брыцкі чараўнік Мерлін працаваў_ _усю ноч, і да раніцы Стоўнхэндж быў гатовы.__Іншая народная версія сцвярджала, што гэтае месца было галоўным хра-__мам усіх друідаў, якія жылі вакол на малых ці вялікіх адлегласцях.__З цягам часу дачыненне кельцкіх друідаў да культавага збудавання шма-__тразова абвяргалася і  даказвалася зноў на розных узроўнях. Незлічоная_ _колькасць акультных спрэчак і  навуковых дыскусій разгортвалася вакол_ _таямнічых камянёў._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/115_1.jpg" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/115_2.png" | absolute_url }})_З XVII стагоддзя пачаліся сталыя спробы абгрунтаваць першапачатко-__вае прызначэнне Стоўнхэнджа з пункту погляду тагачаснай навукі. Пасту-__пова былі высветлены яго астранамічныя функцыі. Напрыклад, вылічаны_ _адмысловыя каменныя «вокны», у якіх з’яўляліся першыя промні сонца пад-__час летняга і зімовага сонцастаянняў.__Пазней стала вядома, што па каменных схемах можна вылічаць рух ме-__сяца – гэта быў яшчэ і месяцовы каляндар. Найбольш шокавым адкрыццём_ _сучасных астраномаў з’явіўся той факт, што ў каменных хітраспляценнях_ _была яшчэ зашыфравана дакладная мадэль Сонечнай сістэмы ў папяроч-__ным разрэзе. Толькі колькасць планет у ёй была 12, а не 9 – вядомых су-__часным астраномам. Дзве планеты знаходзіліся па-за арбітай Плутона_ _(апошняй па ліку вядомай нам планеты), а яшчэ адна знаходзілася паміж_ _арбітамі Марса і Юпіцера, дзе на сённяшні дзень існуе пояс астэроідаў.__Адна са старадаўніх рэканструкцый:_  _гравюра з малюнка А. Ван Дэйка. 1623 г._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/116_1.jpg" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/116_2.jpg" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/116_3.png" | absolute_url }})_Першыя промні Сонца праз камяні Стоўнхэнджа_  _ў дзень летняга сонцастаяння, 22 чэрвеня.__Сучасная рэканструкцыя таго самага моманту._

**2. ад сусветна вядомых загадкавых камянёў да мясцовай** **таямніцы. ці пра што нагадвае нам Заазерскі лес?**Ёсць яшчэ адна версія пра паходжанне і  існаванне загадкавых знакаў на тэрыторыі Англіі. Яна заключаецца ў  тым, што Стоўнхэндж  – адна з  найвялікшых містыфікацый сучаснасці. Як і  ўсе астатнія, гэтая версія, нягледзячы на статус самай крытычнай, выклікае вельмі шмат пытанняў.Пацверджаннем таго, што каменныя збудаванні па ўсім свеце існуюць зусім не выпадкова, з’яўляецца сам па сабе факт іхнага існавання. У гэта цяжка паверыць, але на тэрыторыі Бялыніцкага раёна таксама ёсць старажытная канструкцыя, складзеная з камянёў. Яшчэ цяжэй, а дакладней – зусім немагчыма паверыць, што нехта ў лесе недалёка ад Заазерскага возера адмыслова ствараў «містыфікацыю».Калі хтосьці і здолеў бы неверагодным чынам даказаць, што гэта ўсё ж штучная імітацыя старажытнага сакральнага комплексу – што ж, прыемна мець справу з сапраўдным майстрам-містыфікатарам. І сапраўды – што тады ў нашым недасканалым свеце не містыфікацыя?Аднак факт застаецца фактам: недалёка ад самага чыстага і прыгожага возера з групы лясных азёраў\*, знаходзіцца таямнічая круглая пляцоўка, межы якой ствараюць валуны розных памераў. Усходні бок кола ўпрыгожвае каменны крыж у рост чалавека з выемкай у «жываце». Ён стаіць «тварам» роўна на ўсход. Адпаведна, «рукі» яго накіраваныя на поўнач і поўдзень (яшчэ ён вельмі нагадвае каменны крыж на вяршыні Цвінтара, крыж на ўездзе ў вёску Заполле і шмат яшчэ якія крыжы).Тут трэба заўважыць, што артэфактаў, якія датычацца нашай старажытнай гісторыі становіцца ў  нашым наваколлі ўсё меней і  меней. Бясцэнныя сведкі мінулых тысячагоддзяў губляюцца, знікаюць, разбураюцца, забіраючы з сабой інфармацыю, якую, на жаль, ужо нельга аднавіць. Гэту праблему не раз узнімаў у сваіх працах сучасны наш літаратар, ініцыятар і  натхняльнік многіх краязнаўчых праектаў не толькі на Бялынніччыне, але і  ўвогуле на Магілёўшчыне, Міхась Карпечанка. Вось радкі ўзятыя з яго кнігі «Уздоўж стромы»: «Знік бясследна крыж з заазерскага капішча _\*_ Сучасная тэрыторыя Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў – тут разам з Заазерскім існуе ланцуг з  сямі ледавіковага паходжання азёраў: Карманоўскае, Чорнае (другая назва – Курганаўскае), Пустое (у ім не водзіцца рыба, амаль што няма ніякай расліннасці), Хотам’е (Святое), Сярэдняе, Воўсіцкае.

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/118_1.png" | absolute_url }})багіні Мажаны. Хтосьці звалок камень з надпісам «Дарька» ў Лубянах. Напачатку ХХІ стагоддзя «чорныя археолагі» літаральна ўздоўж і ўпоперак перакапалі, перапаролі старадаўнія могілкі ў  Заазер’і. Знікаюць бясследна камяні з Дзевашыцкага лугу. Разбураюцца валуны з таемнымі знакамі ў Майску, Заазер’і…І гэты спіс нашай абыякавасці, раўнадушша да памяці, да роднай гісторыі і культуры можна доўжыць і доўжыць».Ёсць сведчанні, што галоўны аб’ект увагі ў  нашым невялікім даследаван ні  – сакральны комплекс з  камянёў недалёка ад Заазер’я,  – таксама меў зусім іншы выгляд яшчэ адносна нядаўна. Вось словы, якія належаць пісьменніку і краязнаўцу Міколу Цэлешу (1900–1974), які нарадзіўся і вырас у вёсцы Заазер’е. У сваёй «Аўтабіяграфіі» ён даваў наступнае апісанне заазерскім камяням, якое па часе адносіцца прыкладна да 1930-х гадоў:«…Ад тых часоў «на Замку» каля возера, за кіламетр ад сучаснага Заазер’я, захаваўся старажытны могільнік, заросшы ўжо густым лесам. Бываючы ў Заазер’і, я любіў наведаць гэтае месца: шатром (па чатыры) тут стаялі моцныя, у два і больш метра ў вышыню, камяні…»_Перад крыжам і ззаду ад яго, прыкладна на аднолькавай адлегласці,_  _размяшчаюцца вялікія валуны._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/119_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/119_2.png" | absolute_url }})_Некаторыя камяні добра відаць над зямлёй, а некаторыя ледзь выходзяць_ _на паверхню. Былі яны закапаныя адмыслова ці з часам «ураслі» ў зямлю –_ _невядома. Таксама можа стацца, што і пад зямлёй застаюцца не бачныя_ _воку каменныя артэфакты.__Ёсць месцы, дзе з камянёў ствараюцца асобныя лакальныя «фігуры»._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/120_1.jpg" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/120_2.png" | absolute_url }})_Заазерскія камяні. Аматарскі эскіз алоўкам. Не ставілася мэты захаваць_ _маштабы пляцоўкі і памеры камянёў, толькі прыкладнае месцазнаходжанне_ _вакол крыжа (+). Зроблена зімой – далёка не ўсе камяні зафіксаваны.__Кола камянёў мае прыкладна метраў 30 у дыяметры._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/121_1.png" | absolute_url }})Ці маглі патрапіць на нашыя цяперашнія тэрыторыі старажытныя кельты? Калі ўзяць да ўвагі аб’ектыўныя факты – цалкам магчыма, калі не сказаць болей: дастаткова проста. Па-першае, – і ад узбярэжжа Балтыйскага мора, і ад летапіснай Галычыны нас аддзяляе ўсяго па некалькі соцень кіламетраў.Па-другое,  – перамяшчэнне людзей па тэрыторыях кантынента ў  мінулыя эпохі адбывалася без усякіх абмежаванняў (можна прывесці па-сапраўднаму сенсацыйны прыклад  – у  музеі горада Урумчы (заходні Кітай) знаходзяцца целы людзей, якія былі пахаваныя ў  той мясцовасці ў ІІ і ІІІ тысячагоддзі да н. э. і неверагодным чынам захаваліся дзякуючы радовішчам солі ў пустэльні Такла-Макан. Соль адыграла ролю натуральнага «муміфікатара» – адцягвала на сябе вільгаць, якая хутка выпаралася ў сухім клімаце, і гэтая ж соль забівала мікраарганізмы. Высокія (190–200 см), еўрапеіднага віду, мужчыны і жанчыны з рудымі і карычневымі валасамі былі апрануты ў выдатна захаваныя кельцкія адзенні\*).\* Брытанская даследчыца Элізабет Уэйлэнд Барбер у кнізе, прысвечанай гэтым знаходкам, апісвае сітуацыю, калі на захадзе сучаснага Кітая 3–4  тысячагоддзі таму жылі людзі еўрапейскай расы, роднасныя кельтам – продкам шатландцаў, ірландцаў ды іншых народаў кельцкага паходжання.

Па-трэцяе, таямнічыя Заазерскія камяні знаходзяцца побач з ланцугом вялікіх вадаёмаў. Яны, вядома, выкарыстоўваліся як водныя шляхі і прыярытэтна выбіраліся для месца сталага ці часовага пражывання старажытных вандроўнікаў.Наступная легенда, як беспрэцэдэнтны прыклад вуснага фальклору, захавалася ў народнай памяці жыхароў заазерскага краю.**Легенда пра Заазерскую чараўніцу**_У вельмі далёкія часы, можа быць тысячу гадоў таму, а можа і болей, каля_ _ракі жыла адна чарадзейка. Займалася сваімі справамі, нікому дрэннага_ _не рабіла. Наадварот, старалася дапамагаць усім, хто да яе звяртаўся –_ _здароўе паправіць, абарону знайсці ад сурокаў ды псоты, скаціну захаваць,_ _дзетак ад бяды ўратаваць. Але аднойчы здарылася ў яе самой няшчасце –_ _патануў у  рацэ маленькі сын чарадзейкі. Цяжка перажывала жанчына_ _страту любімага дзіцяці. І вырашыла чарадзейка пакараць раку. Загавары-__ла барану і ўкінула ў вір. Рака ў хуткім часе абмялела і моцна забалоцілася._ _І лясы, і паплавы, што былі ўздоўж ракі, зацягнуліся багнай. Небяспечнымі_ _для чалавека сталі гэтыя мясціны.__Старыя людзі кажуць, што калі адшукаць тую барану і зняць закляцце –_ _знікнуць балоты і зноў пабяжыць рака ад возера да возера._Міхась Карпечанка ўспамінае, што гэту легенду распавядала жыхарка Заазер’я Ганна Конанаўна Лапо. Незалежна ад яе ўзгадваў такое самае паданне цяперашні жыхар вёскі Галоўчын Віктар Ціхановіч, які нарадзіўся і вырас у суседняй з Заазер’ем вёсцы Карманаўка (побач з Карманаўскім возерам). Па словах Віктара, легенду пра раку ён не аднойчы чуў у дзяцінстве ад бацькоў і аднавяскоўцаў.Такая інфармацыя дае падставу дапусціць, што калісьці, у старадаўнія часы, паміж азёрамі быў дакладны водны шлях.Шмат людзей звяртаюць увагу на «Заазерскі крыж» (менавіта так мно гія завуць месца з комплексам разнастайных камянёў). З лёгкай рукі бя лы ніцка га краязнаўцы Міхася Карпечанкі месца яшчэ пачалі называць «За азерскі Стоўнхэндж» (гл. яго артыкул з такой назвай у часопісе «Маладосць», №6, 2012).Вельмі важна, каб на гэты старажытны аб’ект звярнулі ўвагу не толькі «чорныя капальнікі», але і сучасныя навукоўцы. «Заазерскі Cтоўнхэндж» па-сапраўднаму варты сур’ёзных даследаванняў і хавае ў сабе таямніцы, якія могуць стаць сапраўднымі навуковымі адкрыццямі.

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/123_1.jpg" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/123_2.png" | absolute_url }})_Унутры кола ёсць свае самастойныя лініі камянёў.__Фота 36. Павалены валун, які нагадвае слуп._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/124_1.png" | absolute_url }})![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/124_2.png" | absolute_url }})_Плоскі камень з выявай чалавека.__Падарункі, якія канфідэнцыйна пакідаюць на крыжы таямнічыя_ _наведвальнікі (цукеркі і сушкі). Часам можна сустрэць завязаныя стужкі ці_ _хустачкі. Але ніколі не ўбачыш, хто гэта робіць. Людзі звяртаюцца да сваіх_ _продкаў па вельмі асабістых справах._

![]({{ "/assets/Бялынічы-ў-часе-і-прасторы/125_1.jpg" | absolute_url }})**Эпілог**Наша вандроўка заканчваецца, але не выключаецца верагоднасць яе працягу. Які ён будзе – цяпер меркаваць цяжка. Аднак тое, што на гэтым цікавым шляху нас чакаюць сюрпрызы, неверагодныя адкрыцці, а  можа нават і сенсацыі, уяўляецца цалкам магчымым. Удалага вам плавання!

**крыніцы**Генадзь Сагановіч. _Нарыс гісторыі Беларусі_. Мінск, 2001.Уладзімір Арлоў, Генадзь Сагановіч. _Дзесяць вякоў беларускай гісторыі_. Вільня, 2000.Уладзімір Арлоў. _Адкуль наш род_. Вільня, 2000.Пітэр Браўн. _Стоўнхэндж. Таямніцы мегалітаў_.  Пер.  з анг. Е. Б. Ме жэ ві ці на ва, М., 2010.Ірына Масляніцына, Мікола Багадзяж. _Беларусь далетапісная_. Мінск, 2010.Леру Франсуаза. _Друіды_. Пер. з франц. Цветковай С. О. СПб., 2003.Міхась Карпечанка. _Уздоўж стромы_. Мінск: Выдавец В. Хурсік, 2007.Матэрыялы Вікіпедыі.www.abc-people.comwww.myfhology.infowww.ec-dejavu.ruwww.tio.by**Мастак:**Кашкурэвіч Арлен Міхайлавіч («Неўры», рэпрадукцыя).**Фота:**А. Мяцеліцы (1, 8, 9, 11–14, 16),аўтара (2,7, 29–36, 38),Д. Лепейкі (19, 20),В. Ляйкоўскай (22),TIO.BY (24),abc-people.com (25, 28),ec-dejavu.ru (26, 27),М. Карпечанкі (37),М. Мяцеліцы (39),Спадарыня Н. перадала здымкі з прыватнай калекцыі (4, 5, 6, 23).



_Літаратурна-мастацкае выданне_**Несцярэнка** Юры**Маё мястэчка ў часе і прасторы**Адказны за выпуск _Зміцер Колас_Падпісана да друку 26.11.2015. Фармат 70×100 1/16. Папера крэйдавая. Друк лічбавы. Ум. друк. арк. 10,40. Ул.-выд. арк. 9,56. Наклад 55 паасобнікаў. Заказ б/н.Выдавец і паліграфічнае выкананне індывідуальны прадпрымальнік Зміцер Колас. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі  выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/291 ад 17.04.2014. Пр. Незалежнасці, 105-14, 220023, Мінск.
